Эканоміка

Закладка першага каменя ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку — 19 чэрвеня

Урачыстая закладка першага каменя ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку і пачатак будаўнічых работ запланаваныя на 19 чэрвеня. Пра гэта гаварылася 5 чэрвеня ў Мінску на сустрэчы віцэ-прэзідэнта кампаніі «CITIC Construction» (КНР) Чэнь Сяоцзя з намеснікамі прэм'ер-міністра Беларусі Пятром Пракаповічам і Анатолем Тозікам.

Як паведамляе прэс-служба ўрада, падчас сустрэчы Чэнь Сяоцзя паведаміў аб выкананні ў Беларусі праектаў у цэментнай галіне і пра новыя прапановы кампаніі.

«Мы ў чэрвені завяршаем працэдурныя пытанні па стварэнні сумеснай беларуска-кітайскай інжынірынгавай кампаніі, — сказаў Чэнь Сяоцзя. — Адначасова вядзём падрыхтоўчую працу з партнёрамі ў Расіі і Казахстане па заключэнні першых кантрактаў».

Перспектывы поспеху ў сумеснай інжынірынгавай кампаніі ёсць, у тым ліку з улікам планаў па будаўніцтве індустрыяльнага парку. «Па нашых праектах ва Узбекістане і Казахстане мы неслі дадатковыя расходы менавіта з-за розных падыходаў у праектаванні, — паведаміў Чэнь Сяоцзя. — Іх можна пазбегнуць з дапамогай кампаніі, якая ствараецца».

Яшчэ адзін новы праект прадугледжвае адразу тры кірункі ў сферы энергетыкі: будаўніцтва завода па звадкаванні прыроднага газу, стварэнне сеткі крыягенных заправачных станцый, а таксама вытворчасць газабалоннага абсталявання, абсталявання для газанапаўняльных кампрэсарных станцый і мадэрнізацыю аўтамабільных рухавікоў. «Гэта трохбаковы праект. Ён адпавядае інтарэсам Расіі, Беларусі і Кітая. Важна, што маецца зацікаўленасць паміж бізнесам трох краін», — сказаў Чэнь Сяоцзя. Зараз разглядаецца магчымасць будаўніцтва ў Кобрыне завода па звадкаванні прыроднага газу.

«Бізнесу неабходна аператыўна вызначыцца з механізмам рэалізацыі трохбаковага праекта і ўзгадніць паміж сабой удзел у ім, — паведаміў Анатоль Тозік. — Мы гатовыя яго падтрымаць, калі будзе неабходна».

«Для нас вельмі важна, каб усе тры кірункі развіваліся адначасова. Тады праект будзе высокаэфектыўным», — сказаў Пётр Пракаповіч.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?14

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?

Усе навіны →
Усе навіны

На хутары ў Беларусі жыве дзік, які абажае «Снікерс»2

Купля кватэры праз кааператыў замест іпатэкі: як працуе сістэма, падобная да піраміды, і што кажуць удзельнікі і эксперт13

Махляры прыдумалі новую салідную арганізацыю, ад імя якой могуць тэлефанаваць3

Арыштаваны былы кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Ярмак14

У Беларусі прапануюць дзікую паслугу — пахаваць жыўцом у лесе. Колькі каштуе?5

Што будзе з хрушчоўкамі ў Беларусі?3

Самы дарагі катэдж у Мінску ў красавіку прадалі за 360 тысяч даляраў

Саннікаў пакпіў з таго, што Офіс Ціханоўскай на міжнародным саміце быў прадстаўлены работнікам па прозвішчы Педэрсан33

Трамп пакінуў Вэнсу сакрэтны ліст на выпадак сваёй гібелі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?14

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць