Загаловак «Нашай Нівы» «Найлепшыя перакладчыкі дружна праігнаравалі цырымонію ўручэння прэмій сабе» выклікаў цэлую буру ў Фэйсбуку.
Гэты загаловак нарадзіўся не з бухты-барахты.
Глядзіце: уручэнне першай прэміі Гедройца – часткі лаўрэатаў няма ў зале.
Уручэнне другой прэміі Гедройца – дэмарш з боку Станкевіча.
Уручэнне прэміі «Прайдзісвета» – без лаўрэатаў.
Ці гэта нармальна? Не, гэта ненармальна. Гэта непавага да нашага культурнага працэсу. Гэта проста некультурна.
Спытаецеся, некультурна з чыйго боку? А вось тут трэба разабрацца.
Калі гэта арганізатары прызначаюць цырымонію, не ўзгадніўшы графікаў з лаўрэатамі, — гэта няздатна з іх боку. Але і калі лаўрэаты ведаюць пра гонар прэміі, абяцаюць быць, а не аб’яўляюцца – гэта не красіць іх.
Загаловак «Нашай Нівы» быў невыпадковы. Ён быў напамінам: прэмія «Прайдзісвета», як і прэмія Гедройца – гэта не міжсабойчык, гэта важна для нашай супольнасці. Нішто не абыходзіцца так танна і не каштуе так дорага, як ветлівасць, пісаў Сэрвантэс.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары