Найлепшыя перакладчыкі дружна праігнаравалі цырымонію ўручэння прэмій сабе
30 верасня, у Сусветны дзень перакладчыка, у кнігарні «Логвінаў» у Мінску адбылося ўручэнне прэміі інтэрнэт-часопіса «ПрайдзіСвет».
Прэмія праводзіцца ў чацвёрты раз і вызначае лепшых у намінацыях «Проза», «Паэзія» і «Пераклад» у часопісе «ПрайдзіСвет».
Сёлета ў шорт-ліст увайшлі 17 перакладчыкаў.
Пераможцамі сталі: у прозе Сяргей Шупа за пераклад кнігі Міленкі Ергавіча «Іншала, Мадона, іншала»; у паэзіі Лявон Баршчэўскі за перастварэнне «Медэі» Еўрыпіда. Лепшай публікацыяй у «ПрайдзіСвеце» названы пераклад Аляксея Жбанава «Мадэмуазэль дэ Скюдэры» Эрнста Тэадора Амадэя Гофмана.
Замест Сяргея Шупы, які не змог прыехаць у Мінск, прэмію атрымала яго маці. Не змаглі прысутнічаць на цырымоніі і іншыя лаўрэаты. Гэта не можа не выклікаць трывожных запытанняў.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары