Усяго патроху55

Кейт Уінслет увайшла ў «палаючую хату»

Знакамітая актрыса вынесла на руках 90-гадовую маці свайго знаёмага.

Актрыса Кейт Уінслет самастойна вынесла 90-гадовую маці мільярдэра Рычарда Брэнсана з дома, ахопленага полымем.

Акторка з сям'ёй адпачывала ў асабняку Брэнсана на востраве Некер (Брытанскія Віргінскія выспы). Раніцай у панядзелак на выспы абрынуўся трапічны шторм "Ірэн", і ў «Вялікі дом", як называюць асабняк Брэнсана, ўдарыла маланка, перадае Associated Press.

«У нас быў сапраўдны трапічны шторм з хуткасцю ветру да 40 м/сек. Шторм прыйшоў каля 4.00 раніцы, і ў дом ўдарыла маланка, - напісаў Брэнсан ў сваім блогу. - Мой сын Сэм кінуўся ў дом, каб дапамагчы каму-небудзь выйсці вонкі. Кейт Уінслет, яе бойфрэнд і сям'я былі ўсярэдзіне, Холі (дачка Брэнсана) і некаторыя з яе сяброў таксама спыніліся ў гэтым доме».

У той момант, калі маланка ўдарыла ў «Вялікі дом", 60-гадовы Брэнсан з жонкай Джоан і сынам Сэмам знаходзіліся ў будынку па суседству. 29-гадовая дачка Брэенсана Холі выбегла з палаючага дома самастойна.

А 90-гадовую маці мільярдэра Еву з полымя вынесла Уінслет.
«Менавіта яна вынесла маю маму, - распавёў Брэнсан брытанскаму тэлеканалу ITV News. - Яна ўзяла яе на рукі і хутка выбегла з хаты».
«Гэта як у мностве фільмаў, дзе вы чакаеце словы «Знята», але яно проста не гучыць»,
- працытаваў словы актрысы Брэнсан.

Паводле яго слоў, зараз «Вялікі дом» цалкам разбураны. У ім знаходзіўся офіс мільярдэра, і ў агні ён страціў тысячы фатаграфій. Брэнсан мае намер адбудаваць яго зноўку. Мільярдэр купіў выспу у пачатку 1980-х. «Размешчаны на вяршыні Пагорка Д'ябла гэты прыгожы дом знаходзіцца ў сэрцы выспы», - паведамляецца на сайце, прысвечаным востраву.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?8

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

Мінфін ЗША зняў усе санкцыі з расійскага дызелю19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць