Здароўе2525

Дзяржава дасць крэдыты на штучнае апладненне

Супраць развіцця штучнага апладнення катэгарычна выступае каталіцкая царква, называючы яго аналагам кланіравання.

У Беларусі будзе створана сістэма льготнага крэдытавання маладых сем’яў, хворых на бясплоддзе, для правядзення штучнага апладнення (ЭКА). Па ініцыятыве дэпутатаў такая мера падтрымкі прадугледжана ў Нацыянальнай праграме дэмаграфічнай бяспекі на 2011—2015 гады.

Штомесяц да ЭКА ў Беларусі звяртаецца прыкладна 200 жанчын, і штогод нараджаецца каля 700 дзяцей.
Эфектыўнасць ЭКА ў сярэднім складае 30—40%.

Супраць развіцця штучнага апладнення катэгарычна выступае каталіцкая царква. Касцёл параўновае яго з кланіраваннем чалавека. «Каталіцкая царква, падзяляючы занепакоенасць праблемай бясплоддзя і заахвочваючы пошук новых метадаў яе лячэння, у той жа час катэгарычна супраць выкарыстання тэхналогій, якія супярэчаць хрысціянскаму паняццю гонару сям’і, бацькоўства, дзіцянараджэння і чалавечага эмбрыёна, а таксама значэнні чалавечай сэксуальнасці», — гаварылася ў афіцыйнай заяве»

Акцэнт зроблены на тым, каб ініцыяваць з’яўленне ў сем’ях другога і наступных дзяцей. Па дадзеных сацыялагічнага апытання,

кожная трэцяя маладая пара ў Беларусі хацела б мець больш дзяцей, але па нейкіх матывах на гэта не рашаецца.
Таму ў праграме дэмаграфічнай бяспекі прадугледжаныя меры для стымулявання нараджэння другіх, трэціх і наступных дзяцей. Напрыклад, павышэнне памеру дапамогі па даглядзе за дзіцём ва ўзросце да 3 гадоў. Пры нараджэнні першага — да 35% сярэдняга заробку ў краіне; пры нараджэнні другога і наступных — да 40%. Таксама
павялічваецца памер дапамогі ў сувязі з нараджэннем дзіцяці: пры з’яўленні першага — 10 бюджэтаў пражытковага мінімумума (4,42 мільёна рублёў), другога і наступных — 14 БПМ (6,19 мільёна рублёў).

Каментары25

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын26

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы прыдумалі, як можна вырошчваць ежу на Марсе3

Брытанія датэрмінова выпускае тысячы зняволеных. Польшча гэтаму не радая8

Мерц: СПА — самае слабое месца Украіны, але мы шукаем рашэнні2

Трусікі, масткі, алені і шмат-шмат арэляў. Пад Калінкавічамі адкрылі «Сцежку лясных цудаў»1

Для Пуціна на Урале пабудавалі «бункер Суднага дня» на выпадак ядзернай вайны16

Пенсіянерка папрасіла знаёмага мужчыну насячы ёй дроў. Усё скончылася забойствам10

Беларусы згулялі са зборнай Фінляндыі ўнічыю3

Кіраўніца «Вольнага хору» Галіна Казіміроўская паведаміла, што перамагла рак4

Змяніліся ўмовы працы прыватных сацыяльных пансіянатаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын26

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць