Улада11

У Віцебску да прыезду Лукашэнкі зрабілі «пацёмкінскі» праспэкт

Віцебскія дарожнікі гэтак сьпяшаліся ўправіцца да прыезду Лукашэнкі, што забыліся на ліўнёвыя сьцёкі. Цяпер трасу затапіла і яе давядзецца перабудоўваць нанава.

Віцебскія дарожнікі гэтак сьпяшаліся ўправіцца да прыезду Лукашэнкі, што забыліся на ліўнёвыя сьцёкі. Цяпер трасу затапіла і яе давядзецца перабудоўваць нанава.

Супрацоўнікі Кастрычніцкага райаддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі самі дзівяцца, як магло атрымацца так , што ўсцяж усяго праспекта Фрунзэ ў Віцебску зніклі «ліўнёўкі» – адтуліны для сцёку дажджавой вады.

Між тым адказ на гэта пытанне зусім просты: новае дарожнае пакрыццё тут укладалі ў апошнюю ноч перад прыездам Аляксандра Лукашэнкі. Улады баяліся толькі аднаго – не паспець своечасова, усё іншае іх не турбавала.

Напярэдадні фестываля «Славянскі базар у Віцебску» праспект Фрунзэ быў поўнасцю адноўлены, бо менавіта праз яго ляжала дарога прэзідэнта да гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі, якую ён мусіў ўрачыста адкрыць пасля рамонту. Праезжая частка праспекту была пашыраная, свежае асфальтавая пакрыццё блішчэла пад ліпеньскім сонцам, і адкрыццё медычнае ўстановы прайшло з вялікай помпай.

Прычым у сваёй прамове Аляксандар Лукашэнка не забыўся падкрэсліць, што будаўнікі і дарожнікі стараліся не для яго, а «для народа» – каб жыхарам Віцебску было прыемна лячыцца ў адрамантаваным шпіталі і гуляць па праспекце з новым асфальтам.

Парадавацца мясцовыя жыхары паспелі хіба да першых дажджоў, пасля якіх значная частка праспекту была затопленая вадой. Калі лужыны не высахлі і за два наступныя пагодныя тыдні, гэтым зацікавіліся і аўтамабілісты, і пешаходы. Неўзабаве высветлілі: адтуліны для сцёку вады наглуха закатаныя тым самым новым «лукашэнкаўскім» асфальтам.

Над пытаннем, што цяпер рабіць, разважаюць ў Кастрычніцкім раённым аддзеле камунальнае гаспадаркі. Дырэктар дарожна-будаўнічага ўпраўлення №45 Уладзімір Карасёў мае ўсе належныя дакументы пра тое, што арганізацыя выканала рамонт дарожнага пакрыцця, а пра рэстаўрацыю «ліўнёвак» ніякае дамовы не было. Атрымліваецца, вінаватых няма.

Цяпер асфальт ізноў здымуць, прачысцяць каналізацыйную сістэму, потым усталююць новыя рашоткі і зноў заасфальтуюць дарогу. Усё гэта будзе рабіцца за бюджэтныя сродкі, а калі казаць больш дакладна, за сродкі гараджанаў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?15

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?

Усе навіны →
Усе навіны

На хутары ў Беларусі жыве дзік, які абажае «Снікерс»2

Купля кватэры праз кааператыў замест іпатэкі: як працуе сістэма, падобная да піраміды, і што кажуць удзельнікі і эксперт13

Махляры прыдумалі новую салідную арганізацыю, ад імя якой могуць тэлефанаваць3

Арыштаваны былы кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Ярмак14

У Беларусі прапануюць дзікую паслугу — пахаваць жыўцом у лесе. Колькі каштуе?5

Што будзе з хрушчоўкамі ў Беларусі?3

Самы дарагі катэдж у Мінску ў красавіку прадалі за 360 тысяч даляраў

Саннікаў пакпіў з таго, што Офіс Ціханоўскай на міжнародным саміце быў прадстаўлены работнікам па прозвішчы Педэрсан33

Трамп пакінуў Вэнсу сакрэтны ліст на выпадак сваёй гібелі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?15

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць