Культура

Выйдзе па-беларуску кніга «Хэмінгуэй нічога не ведае»

Выдавецтва Skaryna Press анансавала выданне перакладу ўкраінскага бэстсэлера — «Хэмінгуэй нічога не ведае» паэта і празаіка Артура Дроня.

Гэта кніга асабістых эсэ-мемуараў, і шэпт пра страчаных пабрацімаў, і своечасовы напамін пра тое, што і на фронце ў салдат унутранае жыццё застаецца такім жа пакручастым. Навінка мае выйсці з друку напрыканцы верасня, піша bellit.info.

Кніга Артура Дроня — часам смешная, часам сумная і вельмі захапляльная. Калі яна выйшла ва Украіне, то адразу стала бэстсэлерам. Аўтару тады было толькі 24 гады. Пасля ўніверсітэта ён паспеў правесці на працы сваёй мары паўгода. У лютым 2022‑га ён далучыўся да 125‑й брыгады тэрытарыяльнай абароны УСУ. Там, на вайне, ён зразумеў, што ягоны досвед кардынальна адрозніваецца ад досведу ваенных пісьменнікаў мінулага. Пра гэта і кніга — пра іншую вайну.

«Хэмінгуэй нічога не ведае пра нашу вайну. Доўгі час я верыў у тое, што пісаў Хэмінгуэй, але атрымаў радыкальна іншую вайну, чым тая, якую ведаў ён».

Кніга атрымала прэстыжную прэмію імя Юрыя Шавялёва за найлепшую ўкраінскую кнігу эсэістыкі 2025 году. А сёлета яна выходзіць на дзевяці мовах, у тым ліку па-беларуску.

Артур Дронь — перадусім паэт. Дзве ягоныя паэтычныя кнігі заваявалі шмат увагі і ва Украіне, і далёка па-за яе межамі. Яны актыўна перакладаюцца і выдаюцца на іншых мовах. У кастрычніку 2024 года Артур Дронь быў паранены. Падчас рэабілітацыі пасля ранення ён напісаў сваю першую кнігу прозы.

Кнігу Артура Дроня можна замовіць ужо сёння і такім чынам дапамагчы выдавецтву.

Каментары

Цяпер чытаюць

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»5

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах13

Ва Уздзенскім раёне на гіганцкай патэльні за раз прыгатавалі 150 кілаграмаў смажанай бульбы ФОТЫ7

У Мядзеле мужчына паставіў на паркоўку замест машыны табурэтку4

Прэзідэнт Сербіі Вучыч замест поўнай адстаўкі збіраецца перасесці ў крэсла прэм'ера2

Канцэрн Volkswagen скароціць 50 тысяч працоўных месцаў6

У Гродне сёлета набралі два беларускамоўныя класы для 16‑ці дзяцей17

У Касцюковічах адкрылі скульптуру «Алесь і Алеся» ФОТАФАКТ9

З'езд Саюза палякаў у Беларусі адклалі. Але Пачобут усё адно паедзе ў Гродна19

У Грэцыі падчас авіяшоу разбіўся і загарэўся самалёт-знішчальнік

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»5

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць