У Брытаніі зніклага ката знайшлі праз год за 160 кіламетраў ад дома ў прытулку для бяздомных жывёл
У Вялікабрытаніі амаль праз год пасля знікнення знайшлі рыжага ката па мянушцы Джындж. Ён апынуўся ў прытулку для бяздомных катоў у Гарфарце, прыкладна за 160 кіламетраў ад свайго дома, піша Бі-бі-сі.

Валанцёрка арганізацыі Cat Action Trust 1977 Люсі Рош, якая даглядае калоніі катоў у Лідсе, звярнула ўвагу, што адзін з рыжых катоў выглядае свойскім. Яна асцярожна злавіла яго і адвезла да ветэрынара.

Там з дапамогай мікрачыпа ўдалося ўстанавіць асобу жывёлы і знайсці яго гаспадыню, якая жыла ў Сандэрлендзе. Калі Люсі патэлефанавала жанчыне з добрай навіной, тая, паводле валанцёркі, не стрымала слёз і не магла паверыць, што ката знайшлі.
Да прыезду гаспадароў Люсі забрала Джынджа да сябе дадому. Кот быў вельмі змучаны: ён лашчыўся да валанцёркі і доўга спаў на канапе.

На наступны дзень ён нарэшце сустрэўся са сваёй гаспадыняй Бэт.
Відэа іх эмацыйнай сустрэчы хутка распаўсюдзілася ў сацыяльных сетках, і гісторыя ката стала вядомай за межамі Вялікабрытаніі. Люсі расказала, што паведамленні пра Джынджа прыходзілі нават з ЗША і Новай Зеландыі.

Валанцёрка адзначыла, што знайсці гаспадароў удалося менавіта дзякуючы мікрачыпу. У Англіі чыпаванне катоў стала абавязковым з 2024 года.
Арганізацыя, у якой працуе Люсі, дапамагае калоніям бяздомных катоў: забяспечвае іх ежай, вадой і сховішчамі, а таксама пры неабходнасці лечыць і стэрылізуе жывёл. Калі месца знаходжання калоніі небяспечнае, катоў перадаюць новым гаспадарам або на фермы.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары