«Калі хочаце сушы з дадатковым бялком у падарунак, то вам можна купіць трэндавыя сушы ў тубусе».

Фота: сацсеткі
Жыхарка Магілёва купіла ў краме сушы з лічынкамі.
«Магілёў! Калі хочаце сушы з дадатковым бялком у падарунак, то вам можна купіць трэндавыя сушы ў тубусе. Кошт каля 20 р. Куплялі ў «Грын», а ўражанняў на столькі, што сушы нават есці не хочацца больш!» — напісала ў сацсетках жанчына.
На фота на водарасцях норы, у якія закручаны сушы, бачна нешта белае. Але жанчына кажа, што гэта не рыс, як можна падумаць — лічынкі рухаліся.
Каментары