Здарэнні

У мінскім метро з пачатку года зафіксавана 100 інцыдэнтаў з пасажырамі

62 атрымалі траўмы.

Фота: Lookby.Media

З пачатку 2026 года ў Мінскім метрапалітэне зарэгістравана 100 здарэнняў з пасажырамі, з якіх 62 — з атрыманнем траўмаў, пішуць Мінск-навіны.

Паводле даных ведамства, сёлета адбылося сем выпадкаў падзення на рэйкі: тры — з-за стану здароўя, чатыры — у выніку парушэння правілаў карыстання метрапалітэнам і асабістай неасцярожнасці.

Найбольшая колькасць здарэнняў была зафіксавана на эскалатарах, у пераходах, вестыбюлях, на платформах, пры адкрыцці і закрыцці дзвярэй цягніка, а таксама ў яго вагонах.

У прыватнасці, на станцыі метро «Маладзёжная» пасажыр на эскалатары абганяў людзей, якія стаялі наперадзе, страціў раўнавагу, упаў і атрымаў траўму рукі.

У двух выпадках работнікам метрапалітэна давялося здымаць напружанне з кантактнай рэйкі, каб пазбегнуць цяжкіх наступстваў.

Так, на станцыі метро «Спартыўная» мужчына зайшоў за абмежавальную лінію і спусціўся на рэйкі, нягледзячы на папярэджанне дзяжурнай. Акрамя таго, на станцыі метро «Малінаўка» малады чалавек саскочыў на рэйкі за навушнікамі, якія ўпалі, і не адрэагаваў на патрабаванне супрацоўніцы заставацца на месцы — пазней ён выбраўся сам.

Таксама на станцыі метро «Пралетарская» непаўналетні саскочыў на рэйкі і стаяў каля сцяны да прыбыцця цягніка, пасля чаго яго вывелі праз вагон.

За праход у тунэль або знаходжанне на рэйках метрапалітэна прадугледжаны штраф ад дзвюх да пяці базавых велічынь (90—225 рублёў), а за самавольную прыпынку эскалатара — ад дзвюх да дзесяці базавых велічынь (90—450 рублёў).

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай33

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Усе навіны →
Усе навіны

New York Times: Вашынгтон спакушаў Расію ў тым ліку вывадам беларускага калію з-пад санкцый11

У Антарктыдзе рэзка скарацілася калісьці найбуйнейшая калонія пінгвінаў. Іх меней аж на паўмільёна2

У Польшчы адбыўся яшчэ адзін напад з нажом у школе, ёсць параненыя7

Расія скароціць выплаты Беларусі на 1,4 мільярда рублёў. Што хаваецца за «бязвыплатнымі» грашыма бюджэту?4

Кая Калас: Цяпер не час аслабляць ціск на Маскву, у панядзелак будзе новы пакет санкцый6

Першы танкер з расійскім дызелем ужо падыходзіць да берагоў ЗША10

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта103

Аэрастаты вяртаюцца на поле бою: як іх выкарыстоўвае Украіна і ці могуць яны абараніць масты Кіева

Гэтыя мінскія каты маюць уласны гардэроб і наведваюць рэстараны — як жывецца Азуру і Прушы ФОТЫ10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай33

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць