Каталіцкі сайт: На Першым канале каталіцкая імша засталася, знікла яна з канала «Культура»
Імша па-ранейшаму транслюецца з мінскага архікатэдральнага касцёла кожную нядзелю ў 8.15.

А пазнака «Тэматычная рубрыка» замест праграмы «Каталіцкая пропаведзь» у спісе перадач, якія прагучалі, з'яўляецца тэхнічным абазначэннем прамога эфіру, піша katolik.life.
Канал «Культура» Беларускага радыё спыніў рэтрансляцыю службы з Першага канала. Праваслаўная перадача засталася, пасля якой — навіны, а імша гучаць не будзе. Але на Першым канале Беларускага радыё яна застаецца.
Раней сайт katoliк.life памылкова паведамляў, што трансляцыю імшы прыбралі з эфіру Беларускага радыё.
-
Мінчук зняў ролік пра чаргу ў паліклініцы, дзе было больш за 150 чалавек. За гэта на яго напісалі заяву ў міліцыю
-
Юліяна Шаметавец з «Кіберпартызанаў» стала маці — расказвае пра дэкрэтны адпачынак у ЗША і тое, ці сапраўды можна сумяшчаць працу з мацярынствам
-
Каверын выбачыўся за прапанову эратычнай фотасесіі для Ціханоўскай
Каментары
Той выпадак, калі выпраўленне ад дзяржаўнай крыніцы было слушнае.
Замена назвы «Каталіцкая пропаведзь» на «Тэматычная рубрыка» - дурнаватая, сарамлівая.
Той жа ход думкі, каб замест прамога "вайна" сказаць абстрактнае "спецыяльная аперацыя".