Свет77

Хакеры злілі перапіскі Ксеніі Сабчак — пра цэнзуру і пераезд напачатку вайны. Ёсць і размовы з Ермаком

Што ў іх?

Ксенія Сабчак. Фота: яе інстаграм

8 ліпеня Ксенія Сабчак заявіла, што хакеры ўзламалі яе пошту і на некаторы час атрымалі доступ да яе тэлеграм-каналаў. Хакерская група Black Mirror і праект «ВЧК-ОГПУ» выклалі шмат скрыншотаў і галасавых паведамленняў Сабчак (але сама яна не прызнавала іх сапраўднасць).

З гэтых перапісак вынікае, што цэнзуру каналаў Сабчак (гэта ютуб-канал «Осторожно, Собчак» і тэлеграм-каналы «Осторожно, новости», «Осторожно, Москва», «Собчак», «Кровавая барыня») курыруюць віцэ-мэр Масквы Аляксей Немярук і гендырэктар арганізацыі «Дыялог» Уладзімір Табак (звязаны з адміністрацыяй Пуціна), які перадае ўказанні намесніка кіраўніка Адміністрацыі Сяргея Кірыенкі.

Сабчак прылятала, напрыклад, па інтэрв'ю з Іллём Рамяслом — гэты праўладны блогер раптам выказаўся супраць Пуціна і трапіў у псіхіятрычную бальніцу. Сабчак спачатку абараняецца: «Я шчыра лічу, што такі мудак з гэтымі тэзісамі выгадны зараз СВК (так шыфруюць Кірыенку, па першых ініцыялах. — НН)». Табак злуецца: «Хачу, каб ты жыла ў адчуванні, што я магу табе не прабачыць». 

Адміністрацыя прэзідэнта Расіі і мэрыя Масквы засталіся незадаволены пастамі каналаў Собчак пра атаку дронаў на Маскву. Яна дасылае Табаку галасавое: «Калі я*уць, хачу разумець за што».

Сабчак тады пісала рэдактару яе навінавых праектаў Сяргею Цітову, каб даў справаздачу пра асвятленне атакі дронаў на Маскву. Той піша: «Прапаную вам зручную шчыліну, як было шмат разоў — скажыце, што ў вас некіравальны дурань сядзіць, і звольніце мяне, гэта здыме іх негатыў».

«Сярож, б**ць, а можна не ствараць негатыў? Я не збіраюся станавіцца інаагентам праз цябе і пастаянныя выя*оны», — адказвае Сабчак.

Цітоў піша: «У вас уся краіна ў агні, я не магу не пісаць праўду. І хлусіць я не збіраюся». «Б**ць, дзеля чаго? Чаму ты пастаянна падстаўляеш тых, хто прыкрывае тваю дупу?» — абуралася Сабчак. Пазней яна адказвае, што хлусіць і не просяць.

У перапісках з Табаком абмяркоўвалі таксама свецкую львіцу Вікторыю Боню, якая запісвала зварот да Пуціна, дзе казала пра праблемы ў грамадстве і страх перад уладай. Табак кажа, што паўвечара абмяркоўваў гэта з Кірыенкам і што Боня проста хайпуе. Сабчак не верыць і кажа: «Вельмі граматна ўсё зроблена — нібыта баяры дрэнныя, а Пуцін заўсёды добры».

Асобную аўдыясправаздачу Сабчак дасылае Немеруку, калі ў Маскве пачаліся праблемы з бензінам. Яна кажа: «У нас ёсць дамоўленасці, мы іх усе выконваем, але з таго боку нам дыктуюць кожную рэч… Так, у нас паперы падпісаныя, мы са свайго боку ўсё робім, а ў адказ няма эксклюзіву, абяцаных гісторый», — і просіць у Немерука сустрэчы.

На пачатку вайны Сабчак перапісвалася з Андрэем Ермаком (тады кіраўніком офіса Зяленскага), прыводзіць дэталі «Медуза». Той называў журналістку разумнай і казаў, што ў іх шмат агульных знаёмых. Сабчак апісвае, як яе рэдакцыя пераязджае пасля пачатку вайны.

«Ну пакуль я з'ехала з краіны з дзіцём. Але там мама і муж. Рэдакцыя пераязджае і будзе працаваць тут. На жаль, рахункаў і грамадзянства тут ніякіх няма, так што вырашаем. Найбліжэйшымі днямі скончым пераезд рэдакцыі, будзем штосьці вырашаць. Пакуль пішам правераную інфармацыю і стараемся сумленна выконваць наш прафесійны абавязак. Але стан найцяжэйшы, калі шчыра. І ўмовы таксама.»

Сабчак, вынікае з іншых перапісак, выязджала ў Ізраіль. Раней паведамлялася, што яна атрымала там грамадзянства.

Каментары7

  • Нквдкгбфсбэээээ
    12.07.2026
    Лошадь завербованная
  • 1
    12.07.2026
    Вован Валдайский и слил, но зачем?
  • Ё
    12.07.2026
    Сабчак даўняя агентура. Не навіна. Навіной тут з’яўляецца тое, што для некага гэта стала навіною.

Цяпер чытаюць

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос7

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос

Усе навіны →
Усе навіны

Венгрыя праз 36 гадоў адкрыла архівы інфарматараў камуністычнай эпохі15

«Ён можа актывізаваць свае кантакты з Пуціным». Эксперты ацанілі наступствы паразы Трампа для Украіны і Еўропы4

Памёр Цінта Брас8

У Падмаскоўі беларус з чатырма расіянамі пад выглядам рамонтнікаў скраў медны кабель «Растэлекама»5

На таргі за даўгі заснавальніка «Новага зроку» выставілі дамы, якімі афіцыйна валодаюць іншыя людзі1

Пакуль беларуска чакала студэнцкі ДНЖ у Польшчы, паспела скончыць універсітэт. Чыноўнікі пайшлі насустрач1

Анафілактычны шок малаверагодны. Што кажа клініка пра смерць 30‑гадовай Валерыі, якая памерла падчас выдалення зуба6

На Кацярыну Андрэеву завялі новую крымінальную справу3

«Казахстан — руская краіна». У Казахстане за гэтыя словы мужчыну далі 20 сутак15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос7

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць