Грамадства22

Самазанятыя ад сёння павінны плаціць мінімальны падатак на прафесійны даход

Што мяняецца?

У Беларусі з 1 ліпеня мінімальная сума падатку на прафесійны даход (ППД) складзе 45 рублёў у месяц, для пенсіянераў — 18 рублёў. Першы плацёж неабходна ўнесці не пазней за 24 жніўня 2026 года, піша БелТА.

«Калі вы не ажыццяўляеце дзейнасць, але не зняліся з уліку, падатак будзе налічвацца штомесяц. Калі пратэрміноўка выплаты складзе тры месяцы, падатковы орган спыніць рэгістрацыю, што пацягне ўзнікненне запазычанасці ў памеры 135 рублёў (для пенсіянераў — 54 рублі). Запазычанасць будзе спагнана ў прымусовым парадку, у тым ліку праз органы прымусовага выканання», — адзначылі ў Міністэрстве па падатках і зборах.

Таму тым, хто не вядзе дзейнасць, варта своечасова зняцца з уліку праз дадатак ППД (Налады / Уліковы запіс / Зняцце з уліку).

Ёсць шэраг важных нюансаў. Калі вы выдалілі дадатак, але не зняліся з уліку, неабходна спампаваць яго зноў і прайсці працэдуру зняцця. Калі забыліся лагін або пароль, іх можна аднавіць дыстанцыйна праз дадатак або звярнуцца ў любую інспекцыю Міністэрства па падатках і зборах. Зняцце з уліку адбываецца імгненна, а датай зняцця лічыцца дата накіравання заявы.

Пасля зняцця з уліку доступ да праграмы захаваецца, але з абмежаваннямі — нельга будзе фарміраваць чэкі. Пры жаданні зноў стаць на ўлік можна будзе не раней за 1‑ы дзень другога месяца, які надыходзіць пасля месяца спынення прымянення ППД.

Раней у Міністэрстве фінансаў растлумачылі новы прынцып. Напрыклад, у жніўні 2026 года плацельшчык ППД атрымаў даход у памеры 100 рублёў. Сума падатку па стаўцы 10 % складзе 10 рублёў (100 рублёў × 10 %). Аднак да выплаты будзе налічана 45 рублёў, паколькі 10 рублёў менш за ўстаноўлены мінімум.

«Гэта ўзмацненне патрабаванняў накіравана на фізічных асоб, якія фармальна лічацца самазанятымі, і на забеспячэнне паступовага справядлівага ўдзелу самазанятых у фінансаванні дзяржаўных расходаў. Прымяненне ППД спыняецца ў выпадку нявыплаты падатку тры разы запар ва ўстаноўленыя тэрміны. Вярнуцца да прымянення ППД у такім выпадку можна будзе не раней чым праз шэсць месяцаў», — растлумачылі ў Мінфіне.

Каментары2

  • "справядлівы" падатак 45%
    01.07.2026
    «Гэта ўзмацненне патрабаванняў накіравана на фізічных асоб, якія фармальна лічацца самазанятымі, і на забеспячэнне паступовага справядлівага ўдзелу самазанятых у фінансаванні дзяржаўных расходаў.

    Напрыклад, у жніўні 2026 года плацельшчык ППД атрымаў даход у памеры 100 рублёў. Сума падатку па стаўцы 10 % складзе 10 рублёў (100 рублёў × 10 %). Аднак да выплаты будзе налічана 45 рублёў, паколькі 10 рублёў менш за ўстаноўлены мінімум.///

    Напрыклад, вы валяеце валенкі, ці вяжаце шарсцяныя шкарпэткі, якія летам нікому не патрэбны, і ніхто іх не купляе летам. І прадалі ўсяго на 100 рублёў. Да выплаты вам будзе налічана 45 рублёў. Ваш падатак складзе 45%.

    45% падатак "на забеспячэнне справядлівага ўдзелу самазанятых у фінансаванні дзяржаўных расходаў".
  • ні грошыка на зачосу
    01.07.2026
    Ідзіце лесам са сваімі падаткамі, я ўжо ў Польшчы даўно працую

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Прадстаўніцай АПК па сацыяльнай палітыцы стала Вераніка Станкевіч12

У Гомелі за палітыку асудзілі 25‑гадовага ўкраінца, які меў неасцярожнасць пераехаць у Мазыр2

Беларуска пяць гадоў жыла ў Польшчы. Сёлета паехала на радзіму і на мяжы атрымала штамп аб дэпартацыі27

Акцёр, што сыграў Купалу ў аднайменнай стужцы «Беларусьфільма», выйграў гран-пры і $450 тысяч на фестывалі ў Казахстане5

Зяленскі заявіў пра нежаданне Вашынгтона дапамагчы Украіне32

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх6

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць