Грамадства77

Магілёвец паглядзеў у свой мабільнік: геалакацыя вызначалася як Смаленск

Расійскія сістэмы РЭБ прыводзяць да збояў GPS у Беларусі. 

Магілёў. Ілюстрацыйнае фота: Наша Ніва

У адным з профільных тэхнічных чатаў карыстальнік-беларус далучыў скрыншот дадатку картаў у сваім мабільніку і патлумачыў, што бачыць сябе ў раёне Смаленску, хаця ў гэты момант знаходзіцца ў Магілёве на 8‑м паверсе шматкватэрнага дома. Скрыншот датаваны сярэдзінай чэрвеня.

Пры спуску ўніз, на зямлю, па словах гэтага чалавека, сітуацыя нармалізавалася. 

Іншыя ўдзельнікі чата з Беларусі патлумачылі яму, што таксама перыядычна фіксуюць такія збоі ў сваіх мабільных дэвайсах, і што чым вышэй адносна зямлі знаходзіцца дэвайс, тым большая імавернасць, што яго каардынаты будуць збітыя. 

Як можна меркаваць, гэта праява так званага GPS-спуфінгу — падмены спадарожнікавага сігналу.

У адрозненне ад глушэння (джэмінгу), калі сігнал проста знікае, пры спуфінгу наземны перадатчык транслюе фальшывыя сігналы, мацнейшыя за сапраўдныя са спадарожнікаў. І тады прыёмная прылада ў гэтай зоне — тэлефон, дрон ці самалёт — верыць мацнейшаму сігналу і вылічае няправільныя каардынаты.

Смаленск ужо трапляў у поле зроку даследчыкаў як крыніца спуфінгавых перашкод.

Расіяне падмяняюць рэальныя каардынаты для барацьбы з украінскімі дронамі, якія атакуюць аб'екты на поўначы Расіі. 

Падмена каардынат блытае загадзя пракладзеныя маршруты дронаў, прымушаючы іх карэктавацца ў нейкі з бакоў, адводзячы ад цэлі. Залёты ўкраінскіх дронаў у Беларусь насамрэч рэгулярна фіксуюцца мясцовымі жыхарамі. 

Спуфінг можа мець небяспечныя наступствы для сфер, у якіх важная дакладная навігацыя. Найперш гэта пытанне бяспекі авіяцыйнага руху. 

Каментары7

  • so use ная дыр ржава
    02.07.2026
    Па-мышэбрацку падставілі Магілёў пад магчымы ўдар. Гэта не толькі для аэранавігацыі небяспека, але і непасрэдна для мірнага насельніцтва, і цалкам такі памылковы ўдар можа стаць casus belli, каб канчаткова ўцягнуць войска Беларусі ў вайну.
  • Вось і добра
    02.07.2026
    Кучнабак , ну вось гэта ўжо рацыянальны падыход. Выкарыстаць расейскія рэтранслятары супраць саміх жа расейцаў.
    А не гэта дурацкі ўльтыматум Зяленскага які ледзь не справакаваў увод расейскіх войскаў і адкрыццё паўночнага расейскага фронту для Украіны.
    Добра, што ва Украіне ёсць тэхнічныя спецыялісты, якія могуць вырашаць пытанні граматна, а не самагубча для Украіны.
  • Бітый валет
    02.07.2026
    Прывітанне банкаўскім дадаткам з геалакацыяй)))

Цяпер чытаюць

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе9

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча адкрые новы будынак пасольства ў Мінску28

Варшава аслабляе дыпламатычны ігнор Мінска. Упершыню пасля 2020‑га сустрэліся міністры замежных спраў Беларусі і Польшчы 14

Які вінаград больш карысны: цёмны ці зялёны, з костачкай ці без?5

За сцяной грабніцы Тутанхамона можа хавацца яшчэ адна грабніца. Магчыма, Неферціці3

Брэсцкі губернатар прапанаваў перастаць імпартаваць замежныя яблыкі8

Каб перамагчы сацыяфобію, гомельская дзяўчына наважылася на незвычайны крок2

Коўл не падымаў з Лукашэнкам пытанне дэмакратызацыі. «Можа, калі-небудзь падыму»12

Джон Коўл зоймецца выцягваннем з турмаў расійскіх палітзняволеных1

Трамп не баіцца, што калійная здзелка з Беларуссю можа ўзмацніць пазіцыі Расіі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе9

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць