Свет1010

Лаўроў назваў ультыматумам прапанову краін Еўропы па Украіне 

Краіны Еўропы выставілі Расіі ўльтыматум па Украіне, прапанаваўшы пагадзіцца на неадкладнае спыненне агню, пачаць мірныя перамовы і кампенсаваць нанесеную Кіеву шкоду, заявіў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў.

Сяргей Лаўроў. Фота: Alexander Nemenov / Pool Photo via AP

«Давер нельга вярнуць, а дыялог аднавіць з дапамогай ультыматумаў, падобных да таго, які быў выстаўлены Расіі ў Лондане 7 чэрвеня», — напісаў Лаўроў у артыкуле «Украіна, Еўропа і глабальная бяспека».

Паводле яго слоў, еўрапейскія краіны дамагаюцца хутчэйшага спынення агню, каб «не дапусціць краху УСУ на фронце», «замарозіць» ваенны канфлікт «без ліквідацыі яго першапрычын» і ўвесці на тэрыторыю Украіны свае вайсковыя кантынгенты. «Адзіная Еўропа працягвае марыць пра экспансію, мае намер асвойваць Украіну і Малдову, уцягвае ў сваю арбіту Арменію», — адзначыў Лаўроў.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што Украіна разглядаецца як «ударны кулак» будучых еўрапейскіх узброеных сіл.

«Такая сітуацыя нясе сур’ёзныя рызыкі для глабальнай бяспекі, бо прамое сутыкненне паміж НАТА і Расіяй можа хутка перарасці ў абмен ядзернымі ўдарамі з катастрафічнымі наступствамі», — папярэдзіў кіраўнік МЗС.

Каментары10

  • Ёсік
    19.06.2026
    Страшна. Што вы той ЯЗ усім пагражаеце? А ці не сапсавалася яна, ці мо ў краінах НАТА няма той ЯЗ? Усё ж не змог супрацьстаяць захаравай зь мядзьведзевым, ужываць стаў.
  • Filipp
    19.06.2026
    "Лаўроў назваў ультыматумам прапанову краін Еўропы па Украіне"©
    Гэта не быў ультыматум, гэта была прапанова здацца.
  • Хе-хе
    19.06.2026
    Няма ў расейцаў нiякай ЯЗ. Ды i гаспадар маскавiтаў Кiтай не дазволiць iм гэтага, нават каб i была тая зброя.

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць