Грамадства1010

Вячорка: Калі Еўропа пачне здаваць перад Лукашэнкам, гэта аслабіць амерыканскія пазіцыі

У эфіры тэлеканала «Белсат» галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка закрануў пытанне перамоў Захаду з Аляксандрам Лукашэнкам. Па яго словах, амерыканцы працягваюць высілкі дзеля вызвалення палітвязняў, хоць у маі не адбыўся візіт у Мінск спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША Джона Коўла, які ён перад тым сам і анансаваў.

Франак Вячорка. Фота: Lookby.media

«Амерыканцы настроеныя рашуча. І Коўл званіў Ціханоўскай, запэўніў, што ўсё ідзе, яно не спынілася. Ёсць пэўныя складанасці ў гэтых перамовах, перамовы з Лукашэнкам — гэта вельмі складана. Лукашэнка пастаянна мяняе правілы гульні, мяняе ўмовы», — сказаў Вячорка.

Па яго словах, Лукашэнка намагаецца праз ЗША «праціснуць» ЕС з тым, каб былі скасаваныя еўрапейскія санкцыі:

«У Лукашэнкі з'яўляецца адчуванне, што ён можа паламаць Еўропу. У яго спадзяванне, што ён праз Амерыку зможа зламаць цэласную пазіцыю Еўропы. І мне здаецца, што калі Еўропа пачне здаваць і пачне гэты трэк, гэта аслабіць амерыканскія пазіцыі.

Чаму Лукашэнка ўсё аддае Трампу? Таму што ён разумее, што ад Еўропы нічога не атрымае. І цяпер, магчыма, ёсць у Лукашэнкі спадзяванне, што калі Еўропа пахіснецца, калі зараз пачне развальвацца еўрапейскі фронт, то яму ўжо і амерыканцы будуць не патрэбныя».

Вячорка назваў важным, каб перамовы Вашынгтона з Мінскам працягваліся:

«Важна гэты амерыканскі трэк падтрымліваць, мы падтрымліваем, мы камунікуем, і мы спадзяемся, што ў гэтым годзе будзе больш вызваленняў, а ідэальна, каб усе выйшлі на волю».

Наконт імавернага візіту ў Мінск кіраўніка французскай разведкі Нікаля Лернэра, пра які раней пісаў палітычны актывіст Валерый Цапкала, Вячорка сказаў, што, па-першае, афіцыйных пацвярджэнняў гэтага не было, а па-другое, у такіх кантактах няма нічога незвычайнага:

«Лінія камунікацыі з Мінскам заставалася заўжды. З Мінскам сустракаюцца дэлегацыі еўрапейскіх краін, кожны год прыязджаюць на ўзроўні дырэктараў ці асобных аддзелаў міністэрстваў замежных спраў, па лініі спецслужбаў. І Польшча, калі займаліся вызваленнем Пачобута, таксама сустракаліся — і фізічна, і не толькі».

Такім чынам, як падкрэсліў дарадца Ціханоўскай, камунікацыя не перарывалася, і «калі нехта кажа, што няма дыялогу, Еўропа не размаўляла, то гэта няпраўда, усе шэсць гадоў быў дыялог».

«Праблема была з боку Мінску, што Мінск не хацеў вызваляць, не хацеў гаварыць пра палітвязняў, не хацеў спыняць рэпрэсій. Але зараз у Мінску сапраўды складаная сітуацыя, таму што прыбыткі змяншаюцца, вось гэты эканамічны бум пасля пачатку паўнамаштабнай вайны прасеў, эканоміка ў стагнацыі, цяпер ён чапляецца за кожную саломінку», — працягнуў Вячорка.

Акурат цяпер, паводле яго, на Лукашэнку варта аказваць большы ціск:

«Ён зараз хапаецца за кожную саломінку, каб зменшыць санкцыйны ціск, і гатовы нават вызваляць палітвязняў. У такія моманты слабасці Лукашэнкі не трэба змякчаць, а трэба, наадварот, патрабаваць больш, трэба аказваць яшчэ большы ціск. І я думаю, еўрапейская роля — гэты ціск аказваць. А амерыканцы, якія ўжо ўступілі ў трэк перамоваў, выстаўляць і класці на стол патрабаванні».

Каментары10

  • Жора
    08.06.2026
    Калі Еўропа пачне "здаваць" перад Лукашэнкам, гэта значыць, што фінансаваць Офіс і Вячорку патрэба адпадзе. Давядзецца лезці ў кубышку і змагацца за ўласныя. Гэта ж катастрофа!
  • Жвір
    08.06.2026
    "Чаму Лукашэнка ўсё аддае Трампу?" Лукашэнка несамастойны палітык, гэта толькі праваднік палітыкі Крамля, як унутры Беларусі, так і вонкі. Маскве цяпер цяжка фінансаваць свой рэжым у Беларусі, і Маскве патрэбна функцыянуючая эканоміка Беларусі, бо яна працуе на падтрымку расейскага ВПК, таму Крамлю важна паслабіць санкцыйны ціск на Беларусь, каб палегчыць свой уласны стан.
    Толькі гэтым і тлумачыцца згаворлівасьць Лукашэнкі ў перамовах з прадстаўніком ЗША, што да вызваленьня палітвязьняў у абмен на нейкія палёгкі з санкцыямі. Гэта ж не простае супадзеньне - праблемы Масквы на фронце ва Ўкраіне і, адначасова, раптоўная згаворлівасьць Лукашэнкі на перамовах з Коўлам, чаго не было раней(!)...

    Чаму ён размаўляе з амерыканцамі, а не з еўрапейцамі ? Тут ізноў выкананьне крамлёўскіх інструкцыяў, бо Масква грэбліва ставіцца да еўрапейцаў, не разглядае іх у якасьці перамоўшчыкаў з Украінай, адмыслова падымаючы значнасьць Трампа, і супрацьпастаўляючы яго ЕЗ. У Лукашэнкі тут таксама гэта ўзгодненыя з Масквой паводзіны з мэтаю, дзе гэта толькі магчыма, 1) сутыкнуць ЕЗ і Вашынгтон, і 2) скарыстацца Трампам дзеля адмены санкцыяў ЕЗ...
    Напрыклад, амэры пагадзіліся зьняць санкцыі з Белкалія і купляць яго, а санкцыі ЕЗ робяць немагчымым ажыцьцявіць гэта на практыцы. Ня дзіва, што й чарговая сустрэча не адбылася (Коўл-Лукашэнка), бо рэжым патрабуе сьпярша выканаць ужо ўзгодненыя дамоўленасьці, маўляў, мы зрабілі свой крок, зрабіце яго й вы, прадавіце Еўропу, бо санкцыі ЕЗ стаяць колам...
    Спадзеў на ціск Трампа на Брусэль і Літву, на спрэчкі, на страту там даверу, і, як сьлед, магчымыя праблемы з пастачаньнем зброі Ўкраіне, за што цяпер адказвае ЕЗ, калі Еўропа заўпарціўся, альбо палёгка санкцыйнага ціску ЕЗ, калі Трамп павядзецца.
  • Бгг
    08.06.2026
    Жора, не вижу поводов сомневаться в интеллектуальных способностях Франциска Винцуковича и его глубокой вовлеченности в структуры Европейской Правозащиты. Уверен, что этот неординарный молодой деятель с легкостью найдет применение своему блестящему уму в одной из многочисленых и прекрасно финансируемых организаций по борьбе с гомофобией, исламофобией или распространению неверных нарративов.

Цяпер чытаюць

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала8

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала

Усе навіны →
Усе навіны

«Дабраліся і да сабак». Мікола Статкевіч расказаў пра спецаперацыю супраць ягоных гадаванцаў5

Колькі каштуе зрабіць ДНК-тэст на бацькоўства?8

У Польшчы расіяніну, які выдаваў сябе за апазіцыянера, далі сем гадоў калоніі за працу на ФСБ. Яго жонка таксама атрымала тэрмін11

У ЕС зацвердзілі новыя правы авіяпасажыраў. Шмат чаго вы даўно чакалі3

Сакрэтны план НАТА супраць Пуціна: як Захад рыхтуецца да абароны ад Расіі8

Боль фанатаў каманды Парагвая не сціхае — яны спалілі пудзіла Мбапэ4

Алёна Ланская пахвалілася, што даўно адмовілася ад мяса, бо любіць жывёл. Спявачцы прыпомнілі яе шубу4

Памерла легенда поп-рок-музыкі Боні Тайлер9

У Жлобіне аднавілі падачу вады пасля аварыі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала8

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць