Свет11

«Крызіс ва Украіне з гэтага пачаўся». Пуцін у Астане намякаў на будучыя праблемы ў Арменіі

У выпадку магчымага выхаду Арменіі з Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) і яе пераходу на стандарты Еўрасаюза Масква будзе вымушана згарнуць сумесную з Ерэванам працу ў сферы эканомікі, якая тычыцца інтэграцыйных працэсаў, заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на прэс-канферэнцыі па выніках саміту ЕАЭС у Астане.

Уладзімір Пуцін у Астане са сваім прэс-сакратаром Дзмітрыем Пясковым. Фота: Sergei Bobylev/Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP 

Пуцін расказаў пра размову з прэм'ер-міністрам Арменіі Ніколам Пашынянам адносна палітычнага курсу краіны.

«Я Ніколу Ваваевічу казаў: «Усё, што добра для армян, прымальна і добра для Расіі. Рабіце так, як вы лічыце патрэбным зыходзячы з інтарэсаў армянскага народа. Вы зараз пры ўладзе, на вас ляжыць адказнасць за прыняцце рашэнняў. Як вы скажаце — так і будзе», — сказаў Пуцін.

Маўляў, якія б рашэнні Арменія ні прыняла пра далейшае знаходжанне ў ЕАЭС, гэта не сапсуе яе гуманітарныя і палітычныя сувязі з Расіяй.

«Але гаворка ў гэтым выпадку ідзе пра чыста эканамічныя субстанцыі. Усё трэба палічыць, уважліва паглядзець і прыняць рашэнне. Я ўжо згадваў пра гэта, крызіс ва Украіне калісьці пачаўся са спроб далучэння да ЕС. Мы ж не былі супраць», — намякнуў на наступствы расійскі прэзідэнт.

Пры гэтым ён адзначыў, што Масква звяртала ўвагу на розніцу ў фітасанітарных нормах і тэхнічных нарматывах у ЕАЭС і Еўропе. Як вядома, нібыта неадпаведнасць гэтым нормам шырока практыкуецца Расіяй пры правядзенні гандлёвых войнаў з непакорлівымі суседзямі. У апошнія дні стала вядома пра тое, што нібыта ўвадначас сталі не адпавядаць нормам многія традыцыйныя прадукты армянскага экспарту ў Расіі: кветкі, садавіна, віны, каньяк і іншае.

Каментары1

  • Федзя
    30.05.2026
    Вова, Эрдаган с тобой шутить не будет.😊

Цяпер чытаюць

Будучы крэдыт пад 1% на новабудоўлі абрастае падрабязнасцямі. Як зменіцца рынак нерухомасці?2

Будучы крэдыт пад 1% на новабудоўлі абрастае падрабязнасцямі. Як зменіцца рынак нерухомасці?

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску прадаюць кватэру, інтэр'ер якой немагчыма забыць, хаця некаму і захочацца4

Беларус Залівака папрасіў у расійскай паліцыі дапамогі. Але ў выніку пашкадаваў2

Беларуска з Германіі павезла дзяцей на радзіму — прыгразілі, што не выпусцяць без беларускіх пашпартоў20

Рак можа быць заразным? Навукоўцы выявілі чацвёрты такі выпадак5

Apple сёння часова выдаляла Telegram3

Залужны: Украіна ніколі не будзе ў НАТА15

Апублікаваныя першыя за некалькі гадоў здымкі Аун Сан Су Чжы

Эквадор паспрабаваў выкарыстаць мадэль Сальвадора ў барацьбе з бандамі. Аднак яна не спрацавала4

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць33

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Будучы крэдыт пад 1% на новабудоўлі абрастае падрабязнасцямі. Як зменіцца рынак нерухомасці?2

Будучы крэдыт пад 1% на новабудоўлі абрастае падрабязнасцямі. Як зменіцца рынак нерухомасці?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць