Грамадства11

Шашлыкі на майскія святы. Параўноўваем цэны ў Беларусі і Польшчы

У Беларусі на носе майскія святы — час выездаў на прыроду і шашлыкоў. «Салідарнасць» палічыла, колькі будзе каштаваць шашлычная закупка, і параўнала цэны з Польшчай, дзе ў гэтыя дні таксама масава ладзяць грыль.

Фота: vecteezy.com

З прадуктаў выбіраем мяса — курынае філе, сцёгны, свініну і каўбаскі для грылю. З гародніны — бульбу, цыбулю, агуркі, памідоры і радыску. З соусаў — кетчуп і маянэз. Таксама бяром прыправу для мяса, хлеб, мінералку і квас.

Закупляемся анлайн — у дастаўцы беларускага «Еўраопта» і польскага «Ашана».

Еўраопт

Дадаём у кошык кілаграм курынага філе ад «Пятруха» за 13,4 рубля. Затым сцягна ад «Дзяржынкі» — па 11,54 за кіло. Са свініны лапатачную частку — яна зараз на зніжцы і абыдзецца ў 17,99 рубля за кіло. Таксама глядзім каўбаскі для грылю: свіныя ад мясакамбіната «Слонімскі» абыдуцца ў 20,83 рубля за кг.

Пераходзім у аддзел гародніны. На зніжцы зараз расійскія памідоры — бяром кіло за 4,39 рубля. Таксама адпраўляем у кошык «гладкія» агуркі — яны зараз таннейшыя, чым «калючыя», і абыдуцца нам у 6,99 рубля за кілаграм.

На гарнір шукаем кіло бульбы — гэта 1,07 рубля (самы бюджэтны варыянт). Таксама глядзім радыску: у наяўнасці расійская, італьянская і беларуская. Бяром нашу — 500 грамаў за 5,29 рубля.

Для марынаду таксама купляем рэпчатую цыбулю — кіло абыдзецца ў 1,68 рубля. Для салаты глядзім пёры зялёнай — 70 грамаў «Фермерскай» за 1,89 рубля. Згадваем і пра прыправу для мяса. Выбіраем лідскую за 1,59.

З соусаў бяром 400 г маянэзу «Правансаль». Ён зараз на зніжцы за 2,99. Таксама кладзём у кошык кетчуп «Heinz» — 800 г за 12,49 рубля.

Застаўся хлеб і напоі. Хлеб «Крывіцкі» — гэта плюс 1,56 да нашай сумы. Мінералка «Мінская» абыдзецца ў 1,82 рубля за 1,5 літра. Квас, па класіцы, «Лідскі» — паўтара літра за 3,89.

Выніковая сума прадуктовага кошыка: 109,41 рубля.

Ашан

Кілаграм курынага філе ў «Ашане» абыдзецца ў 26,9 злотага або 20,8 беларускага рубля (тут і далей па курсе на 29 красавіка). Столькі ж курыных сцёгнаў — 14,98 злотага (11,6 руб.). Лапатачная частка свініны каштуе 18,99 злотага (14,7 руб.) за кіло, а свіныя каўбаскі для грылю — 23,99 злотага або 18,6 рубля.

Самыя недарагія памідоры ў дастаўцы — 10,99 злотага (8,5 рубля) за кілаграм. «Гладкія» агуркі прадаюцца паштучна — па 2,39 злотага. Адзін такі агурок важыць прыкладна 210 г, так што бяром пяць: кілаграм абыдзецца прыкладна ў 11,4 злотага (8,8 рубля).

Такая ж сітуацыя з радыскай — яна прадаецца па адной звязцы (каля 150 г) і каштуе 2,89 злотага. То-бок, кіло выйдзе прыкладна ў 19,3 злотага (каля 15 рублёў).

Следам у кошык адпраўляецца бульба — 1,98 злотага (1,5 руб.). Рэпчатая і зялёная цыбуля — 1,99 і 2,99 злотага (2,3 руб.) адпаведна. Прыправа для мяса абыдзецца ў 1,74 злотага або 1,35 рубля.

Пераходзім да соусаў. Маянэз (400 г) — 8,78 злотага (6,8 рубля), кетчуп «Heinz» — 16,99 злотага (каля 13 рублёў) за 1000 г (800 г, як у Беларусі, няма). Паўкілаграмовы хлеб «Вясковы» (Wiejski) за 4,39 злотага (3,4 руб.).

Засталіся напоі. Паўтара літра мінералкі ў польскім «Ашане» каштуюць 1,18 злотага (90 капеек). А вось квас у палякаў не так папулярны, як у беларусаў. Аднак тут прадаецца «Славянскі», які і па дызайне, і па смаку нагадвае «Лідскі». Паўтара літра — 13,69 злотага (каля 10,5 рубля).

Выніковая сума прадуктовага кошыка: 180,2 злотага. Гэта прыкладна 140 беларускіх рублёў.

Колькі такіх прадуктовых кошыкаў могуць дазволіць сабе беларусы і палякі?

Згодна з афіцыйнай статыстыкай, сярэдняя зарплата ў Беларусі да выплаты падаткаў складае 2 975,8 рубля. Гэта прыкладна 2588 рублёў чыстымі. На гэтыя грошы можна купіць 23,65 такіх прадуктовых кошыкаў.

У Польшчы сярэдняя зарплата чыстымі складае 6700 злотых (5200 беларускіх рублёў). На гэтыя грошы можна купіць 37,1 прадуктовага кошыка.

Каментары1

  • Барадзед
    30.04.2026
    Полякам живётся богаче чем белорусам, и дешёвые помидоры с квасом не помогли.

Цяпер чытаюць

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?15

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША і Кітай пагадзіліся, што Іран ніколі не будзе валодаць ядзернай зброяй5

Беларусы разабралі ўсе квіткі на Дзіму Білана ў «Мінск-Арэну» — і гэта за паўгода да канцэрта47

Што можа адбыцца на пратэстанцкім «Фестывалі надзеі», на які прыедзе прапаведнік з ЗША19

У Мінску абралі «каралеву студэнцтва»3

Хто тая «варажбітка», з якой раіўся Андрэй Ярмак?7

Выйшаў на свабоду палітзняволены намеснік па ідэалогіі БелТА2

Аплявуха ва ўрадавым самалёце. Што магло выклікаць гнеў Брыжыт Макрон?4

21‑гадовага хлопца затрымалі за дыскусійныя каментарыі пра Другую сусветную вайну19

У ЗША аўтарку дзіцячай кнігі пра пераадоленне гора прысудзілі да пажыццёвага тэрміну за забойства мужа3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?15

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць