Грамадства66

Кацярына Андрэева апублікавала першы допіс пасля вызвалення

Журналістка і былая палітзняволеная Кацярына Андрэева напісала ў фэйсбуку, як прайшоў яе месяц пасля вызвалення і ці яна збіраецца вяртацца ў прафесію.

Кацярына Андрэева. Фота: фэйсбук

«Гэта было назаўжды, пакуль не скончылася»

Так называлася кніга, якую Ігар у адным з лістоў у калонію раіў мне пачытаць, — піша Кацярына. — Намёк празрысты: маўляў, не паспееш заўважыць, як тое, што здавалася бясконцым — рассыпецца ў імгненне вока. Быў, хіба, год 23-ці. Для нас — найцяжэйшы і самы безпрасветны перыяд: страта блізкага чалавека, хваробы, мой другі тэрмін. Але недзе глыбока, пад слоем цемры, захоўвалася маленечкая надзея на святло. Ігар не даваў ёй згаснуць.

Сёння месяц, як я на волі. Змянілася ці не — вырашайце самі. Цешуся, што разам са мной выйшлі на свабоду мае сяброўкі і многія годныя людзі — усе яны не мусілі правесці за кратамі ні аднаго дня.

Складана паверыць, што ўсё гэта насамрэч адбывалася з намі. Балюча ўсведамляць, што большая частка палітвязняў па-ранейшаму застаецца ў СІЗА, турмах і калоніях. У тым ліку — журналісты. І мой Ігар.

«Мой муж…» — першыя словы, якія я сказала амерыканскай дэлегацыі на мяжы. Пазней, у звароце да Трампа, акрамя падзякі за вызваленне чарговай партыі беларускіх палітвязняў (і ўласнае), у непублічнай частцы я пералічыла пайменна тых, каго ведаю асабіста і за каго баліць сэрца. Спадзяюся, наперадзе нас чакаюць добрыя навіны. Бо колькі ж можна ўжо кепскіх навінаў?

Часта пытаюцца, ці буду пісаць кнігу. Пакуль — не, бо гісторыя не скончаная. Жыццё атрымліваецца настолькі багатым на падзеі, што лагічна падсумаваць ужо ўсё разам, бліжэй да старасці. (Як у Даўлатава, «жизнь опережает мечту»).

Таксама пытаюцца, ці хачу вярнуцца ў прафесію. Адказ відавочны — так. Журналістыка — частка маёй ідэнтычнасці. Як быць жанчынай або быць беларускай. Кажуць, журналісцкая праца цяпер моцна змянілася? Ну, што ж, выклік прыняты. Адаптавацца да новых умоваў я за гэты час навучылася.

Вялікі дзякуй усім за падтрымку. Якое шчасце — мець такіх калег і сяброў!

Дзякуй маёй мужнай сям’і — цяпер мы ведаем, што можам усё».

Палітвязні, вызваленыя 19 сакавіка 2026 года і дэпартаваныя ў Літву. Фота з імі апублікаваў Джон Коўл

Кацярына была затрымана 15 лістапада 2020 года пасля жывога эфіру з Плошчы Перамен у Мінску. Спачатку ёй прысудзілі два гады калоніі (па артыкуле 342 КК). Пасля — яшчэ восем гадоў і тры месяцы, абвінавацілі ў «здрадзе дзяржаве» (ч. 1 арт. 356). Кацярына выйшла на волю разам з партыяй палітвязняў 19 сакавіка 2026 года ў выніку візіту амерыканскай дэлегацыі ў Мінск.

Каментары6

  • Anatol Starkou
    20.04.2026
    Нічога ў ёй няма палітычнага, акрамя звычайнай жаночай прыгажосці ў поглядзе.
  • б'юць не за beauty
    20.04.2026
    Anatol Starkou, "Беларускі Данбас" пачытайце. Ім за гэтую праўду метраполія праз каланіяльную адміністрацыю лукі якраз і помсціць.
  • Anatol Starkou
    20.04.2026
    б'юць не за beauty,
    не хачу пра Дамбас.
    Я ведаю пра Хатынь-1943.

Цяпер чытаюць

Купля кватэры праз кааператыў замест іпатэкі: як працуе сістэма, падобная да піраміды, і што кажуць удзельнікі і эксперт3

Купля кватэры праз кааператыў замест іпатэкі: як працуе сістэма, падобная да піраміды, і што кажуць удзельнікі і эксперт

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі пачалі вытворчасць печкі-ракеты для дачнікаў2

Каля Белавежскай пушчы ствараюць музычную трасу з песняй «Песняроў»

У мінскім заапарку правядуць фестываль агню. Кажуць, што жывёлы будуць у памяшканнях, таму ўсё нармальна4

Яшчэ адзін лайнер ізалявалі з-за віруса — на борце Ambition памёр пасажыр1

Трамп прыляцеў у Кітай

Абноўлена база вышуку Расіі: цяпер у ёй амаль 6 000 беларусаў5

Пяскоў: Зяленскі павінен аддаць УСУ загад спыніць агонь, каб Масква і Кіеў маглі перайсці да поўнафарматных перамоў30

Латвія збіраецца цалкам скасаваць аўтобусныя паездкі ў Беларусь40

Віцэ-спікерка КР Лізавета Пракопчык звярнулася з просьбай дапамагчы ёй з пазыкамі на $12 тысяч. Што з гэтага выйшла?28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Купля кватэры праз кааператыў замест іпатэкі: як працуе сістэма, падобная да піраміды, і што кажуць удзельнікі і эксперт3

Купля кватэры праз кааператыў замест іпатэкі: як працуе сістэма, падобная да піраміды, і што кажуць удзельнікі і эксперт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць