Грамадства

У Мінску ў некаторых дамах адключаць халодную ваду

У сталіцы да 3 красавіка пройдуць планавыя работы на знешніх водаправодных сетках. Часовыя адключэнні халоднай вады закрануць дзясяткі адрасоў у розных раёнах горада, паведамілі ў «Мінсквадаканале».

Мінская праўда

Камунальнікі папярэджваюць: у дамах па суседстве з рамонтнымі ўчасткамі магчымыя кароткачасовыя пагаршэнні якасці вады.

Аўторак, 31 сакавіка

Увечары ў аўторак будзе дзейнічаць начны графік па вуліцы Балотнікава (з 22:00 да 3:00 1 красавіка) і дададуць новыя адрасы. З 23:00 да 6:00 серады без вады застануцца жыхары праспекта Незалежнасці, 64, і практычна ўсіх дамоў на вуліцы П. Броўкі — ад 2 да 18/2.

З 23:00 аўторка да 8:00 серады адключаць вуліцы Румянцава (4) і Фрунзэ (3). А з 23:30 да 6:00 серады — вуліцу Сярова (1А, 3А, 5А, 24, 26, 28/1, 30, 32, 34).

Серада, 1 красавіка

Удзень у сераду, з 9:30 да 23:00, халоднай вады не будзе па адрасе вуліца Лабанка, 26. А з 23:00 да 6:00 чацвярга — на вуліцы Халтурына, 28.

Чацвер, 2 красавіка

З 9:00 да 16:00 адключаць вуліцу Раманаўская Слабада, 1. Увечары і ўначы чакаецца самая маштабная зона адключэння. З 20:00 чацвярга да 6:00 пятніцы без вады застануцца: 1‑ы Юнацкі завулак (2, 4, 6, 7), Энергетычны праезд (1, 2, 3, 5), а таксама дамы на вуліцах Васняцова (36, 38, 40, 44, 46, 50, 71, 73, 75, 79, 85, 89), Грэкава (11, 13, 15, 16, 17, 19, 21, 25, 27, 29) і Сурыкава (15, 18, 20, 22, 24, 26, 28).

Акрамя таго, з 22:00 чацвярга да 6:00 пятніцы адключаць праспект Газеты «Звязда» (дамы 9 і 31).

Пятніца, 3 красавіка

Апошняе адключэнне тыдня — кароткае, з 20:00 да паўночы. Вады не будзе па адрасах вуліца Дняпроўская, 13, і вуліца Будаўнікоў, 1, 2, 4.

Каментары

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць