Эканоміка11

«У сярэднім кіроўца аўтавоза атрымлівае 130 еўра за суткі». Дальнабойшчык з Віцебска апісаў сваю працу

Віцябчук Алег водзіць вялікагрузныя машыны. Зараз ён працуе на аўтавозе ў Еўропе, а яшчэ вядзе блог у Instagram, дзе паказвае свае працоўныя будні, побыт і адпачынак. Пра працу ён расказаў av.by.

Алег згадвае, што нягледзячы на вялікі вопыт працы на вялікагрузах, на аўтавозе спачатку даводзілася змагацца са страхам.

«Не абышлося і без «факапаў» у першы час. Неяк пашкодзіў бампер аўто падчас пагрузкі. Наколькі памятаю, 600 еўра з уласнай кішэні тады заплаціў.

Спачатку ўзнікалі таксама вялікія цяжкасці з паркоўкай. Стандартная даўжыня складзенага аўтавоза складае 18,75 метра, а з раскладзеным хвастом даходзіць да 21 метра. Бываюць таксама аўтавозы даўжынёй 22 метры, але гэта ўжо негабарыты, таму ездзяць яны са спецыяльнымі значкамі. Для параўнання: даўжыня звычайнай еўрафуры з прычэпам — 16 метраў. Нямецкія «ёлкі» (паркінгі) прызначаныя ў асноўным для стандартных фур, і з вялікім прычэпам можна не змясціцца на парковачным месцы, а калі заехаў, то потым праблема выехаць, пакуль суседзі з паркоўкі не з’едуць…»

Мужчына адзначае, што цягачы на аўтавозах звычайна нізкія, бо зверху на казырок яшчэ ставіцца машына. «Адпаведна, працяглае знаходжанне ў кабіне не такое камфортнае. А нагрузка ў кіроўцы аўтавоза большая. Напрыклад, калі на «тэнце» загрузка займае гадзіну, а максімум паўтары, то расстаўляць аўтамабілі на ўстаноўцы часам і тры гадзіны даводзіцца.

Плюс да ўсяго тут вельмі высокая адказнасць. Трэба максімальна ўважліва прымаць груз, старанна яго аглядаючы. Для падстрахоўкі я заўсёды раблю дэталёвыя фота аўтамабіляў перад загрузкай».

Зарабляюць кіроўцы аўтавозаў, як правіла, больш, чым усе астатнія дальнабойшчыкі.

«Раней мы атрымлівалі ў два разы больш за іншых! Аднак апошнім часам (не ведаю, з чым гэта звязана) на «тэнтах» і «халадзільніках» зарплату падымаюць, а ў нас яна стаіць на месцы.

Я аформлены ў літоўскай фірме. Тут кіроўцы аўтавозаў атрымліваюць у сярэднім 130 еўра за суткі. На стандартных фурах людзям плацяць зараз 95—100 еўра. Розніца ва ўзроўні заработнай платы па-ранейшаму ёсць, але яна ўжо не такая істотная…»

Алег расказвае, на якіх цягачах ездзіў.

«Я ўжо, напэўна, на ўсіх, акрамя Renault, паездзіў. Маю на ўвазе еўрапейскія брэнды. Кітайскіх цягачоў у ЕС не сустрэнеш, «амерыканцы» таксама рэдкія госці на тутэйшых дарогах. Я ездзіў на Volvo, MAN, DAF, Mercedes, а зараз працую на Scania. Гэты цягач лічыцца найбольш зручным для аўтавоза. Але мне з вялікіх машын усё ж такі больш падабаецца Mercedes: ён камфортны, мяккі, усё ў ім прадумана да дробязяў».

Мужчына ездзіў у асноўным па Заходняй, Паўднёвай і Цэнтральнай Еўропе: Францыя, Германія, Бельгія, Іспанія, Італія, Чэхія, Славакія… 

Адзначае, што ў Польшчы кантрольныя органы любяць правяраць дальнабойшчыкаў. «У асноўным кантралююць захаванне рэжыму працы і адпачынку, але часам правяраюць таксама даўжыню і вышыню аўтацягніка, мацаванні аўтавоза, тармазы… У выпадку выяўлення парушэнняў выпісваюць штрафы. Сума іх — ад ста еўра ў залежнасці ад парушэння».

Графік Алега такі: восем тыдняў працуе, чатыры — дома. Але графік плаваючы, па жаданні яго можна мяняць.

«Планую ў недалёкай будучыні мяняць працу. Як бы там ні было, а мінусаў у маёй прафесіі куды больш, чым плюсаў. Але галоўнай прычынай сысці з’яўляецца тое, што мне хочацца быць дома з сям’ёй. Вельмі люблю сваю жонку і хачу быць заўсёды побач з ёй. Так што буду шукаць варыянты, як гэта зрабіць!»

Каментары1

  • Водитель тента
    16.02.2026
    Максимум 95, какие на средние 130?130 - только с языком и паспортом ЕС. Если отбор из 50 турков и узбеков пройдете.

Цяпер чытаюць

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі15

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Як сур’ёзнае даследаванне мозгу мушкі ператварылася ў інтэрнэт-мем — мадэль яе мозгу навучылі гуляць у Doom і гандляваць крыптавалютай

Андрэй Аляксандраў: За кратамі я ведаў, што беларуская журналістыка працуе, і таму спакойна збіваў паддоны2

Кушнер Пуціну: Вы нам і год назад казалі, што за пару месяцаў зоймеце Данбас26

Лукашэнка заклікаў саджаць больш бульбы9

Трамп прапануе Пуціну бізнэс-здзелкі з ЗША да завяршэння вайны з Украінай7

«За гэта ў турму трэба садзіць». Лукашэнку абурыла, як цярэбяць лён на роднай Шклоўшчыне37

Наколькі каштоўнае для Лукашэнкі апошняе зняцце санкцый з боку ЗША8

Вызвалены Алесь Чумакоў расказаў пра абвінавачванне: «Граў беларускую народную музыку і тым самым гуртаваў пратэставае ядро»14

Мінчанцы, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за трох народжаных дачок, пакуль падарылі трохмесную каляску26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі15

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць