Эканоміка99

«Не раю на Расію ісці: я спаў ад сілы па тры гадзіны за суткі». Дальнабойшчыкі параўноўваюць заробкі і ўмовы працы ў Еўропе і Расіі

Беларускі блогер-дальнабойшчык, які доўгі час чакае працягу дазволу на жыхарства ў Літве, закрануў тэму працы на фуры ў Беларусі і Расіі. 

Ілюстрацыйнае фота: Наша Ніва

Еўропа vs Расія

У відэа блогер распавядае, што яму нярэдка пішуць у каментарах, маўляў, навошта працаваць у Еўропе, калі ў Беларусі і Расіі даўно такія самыя заробкі, а ўмовы працы, можа, нават і лепшыя.

Сам ён працуе на фірме ў Літве, але мае складанасці з падаўжэннем ДНЖ, таму пакуль сядзіць дома і чакае адказу ад літоўскіх органаў.

Праз гэта ён сам вырашыў пашукаць тыя самыя хвалёныя беларускія і расійскія фірмы, каб пацікавіцца, якія ўмовы і заробкі там прапануюць.

Дальнабойшчык кажа, што мае некалькі знаёмых, якія так працуюць, і адзначае, што ў асноўным аплата ў Расіі ідзе не пасуткавая, як у Еўропе, а ад колькасці кіламетраў.

Аднаму з ягоных знаёмых плацяць па 13—13,5 расійскага рубля за кіламетр. За месяц ён праязджае па 20 тысяч. За месяц ён мае 260—270 тысяч расійскіх рублёў, гэта каля 2900 еўра па цяперашнім курсе. Праўда, некаторыя каментатары не вераць у такі тарыф.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: АР

Сам блогер кажа, што ў адной з беларускіх фірм, якая выконвае рэйсы ў Кітай, яму сказалі, што ў сярэднім за суткі працы кіроўца будзе мець каля 60 еўра.

Мужчына сцвярджае, што гэта вельмі мала, бо яшчэ чатыры гады таму, як ён толькі пачынаў працаваць у Еўропе, яму плацілі па 64 еўра на старце, і ўжо на той момант гэта лічылася нізкім заробкам.

У каментарах пад відэа сабралося шмат кіроўцаў, якія выказаліся аб працы на тэрыторыі Расіі.

«Туды я больш не вярнуся»

«У Беларусі тэлефанаваў у фірмы, у мяне адразу пасівелі валасы ад іх умоў», — напісаў адзін з карыстальнікаў.

Іншы піша, што дзеля пенсіі быў вымушаны амаль год адпрацаваць у беларускай фірме і мог бы працаваць далей, але не захацеў. Маўляў, пасля працы ў Польшчы ў яго няма слоў.

«У нас усе шэфы такія бедныя, што часам хочацца купіць бохан хлеба і пакарміць», — дадае дальнабойшчык, які выйшаў на пенсію.

«Калі пачаліся цяжкасці з візамі, паспрабаваў працаваць у Расіі. За год памяняў тры фірмы, кожны раз спадзеючыся на лепшае. Туды я больш не вярнуся. Праца ў Расіі і ў Еўрасаюзе на гэты момант — рэчы несупастаўныя», — піша іншы.

«Інсульт да 40 гадоў ты там заробіш, а не грошы. Едзь у Польшчу і не парся», — раіць яшчэ адзін каментатар.

«Расія і Беларусь — нават не варта пра гэта думаць, умовы і дарогі жудасныя, адпаведна, і зарплата такая ж», — адгаворвае мужчыну калега.

«Каб у Расіі нармальна зарабляць, як мне сказалі, трэба мінімум у дзень 1000 км праехаць, і выходных няма. Схадзіць пазагараць не будзе магчымасці. Пасля Еўропы на Расію — ты будзеш у шоку», — піша іншы дальнабойшчык.

Агулам галоўная прэтэнзія да працы ў Расіі — гэта адсутнасць строгага рэжыму працы і адпачынку. Калі ў Еўропе кіроўцы могуць знаходзіцца за стырном не больш за 9—10 гадзін за суткі, а раз на тыдзень павінны рабіць паўзу на 45 гадзін, то ў Расіі гэтых правіл не прытрымліваюцца.

Ілюстрацыйнае фота: Наша Ніва

Натуральна, аплата за кіламетр прабегу, а не за суткі працы, як у Еўропе, матывуе кіроўцаў ездзіць больш.

Найбольшыя заробкі, мяркуючы па каментарах, у тых, хто ездзіць у парных экіпажах і выконвае так званыя экспрэс-рэйсы на Уладзівасток. Праўда, за месяц яны накручваюць па 40 тысяч кіламетраў, паколькі другі кіроўца адпачывае толькі тады, калі першы за стырном.

Многія адзначаюць, што такі рэжым працы хоць і прыносіць большыя грошы, але негатыўна адбіваецца на стане здароўя.

Што прапануюць па вакансіях у Беларусі?

У Еўропе беларускія дальнабойшчыкі без досведу працы могуць разлічваць на зарплату ад 85 еўра за суткі. Дасведчаныя — на 90—100 еўра. Больш маюць кіроўцы аўтавозаў — каля 120—130 еўра за суткі.

У Беларусі сярод вакансій кіроўцаў-міжнароднікаў самыя высокія заробкі абяцаюць у памеры 8500—10 000 рублёў да вылічэння падаткаў. То-бок каля 2150‑2500 еўра на рукі.

Фота: скрыншот з сайта rabota.by

Кіроўцам, якія мусяць выконваць рэйсы па маршруце Беларусь — Казахстан — Кітай, абяцаюць 2300—2500 даляраў (каля 2100—2300 еўра) за месяц.

Каментары9

  • Дзікі капіталізм
    08.02.2026
    У Еўропе ненармавана працуюць кіроўцы міжнароднікі да 3.5 тонны, бо на іх машынах ня ставяцца тахографы і лагісты іх ганяюць у хвост і грыву. Таксама ганяюць па 1000 км на дзень і спяць па 4 гадзіны. Пішу для тых, хто зараз пачне смярдзець тут пра райскае жыццё ў Еўрасаюзе.
  • Сау́ка ды Грышка
    08.02.2026
    Жыве Вечна Вольная Незалежная Вялікая Літва !
  • Грядёт смута на россии
    08.02.2026
    Ha poccии так называемые лихие 90-е, окажутся лишь лёгкими воспоминаниями вскоре

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком23

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі выпрабоўваюць расійскі перахопнік дронаў «Молат»5

У Луўры і Версалі дзесяць гадоў прадавалі падробленыя квіткі

Аліеў абвінаваціў Крэмль у свядомых ударах па азербайджанскім пасольстве ў Кіеве6

Расія перакрывае шляхі для ўвозу танных машын праз Беларусь2

Маладзечанская фермерка, чыю сядзібу атакавалі чужыя каровы, расказала, як вырашылі яе праблему4

У расійскай Уфе людзі душыліся ў змаганні за паветраныя шарыкі. Ёсць пацярпелыя9

«Рэцэпты прыйшлі яшчэ ад прабабулі». Мазыранка тры гады вядзе кулінарны блог і сабрала амаль 140 тысяч падпісчыкаў

Як прайшла першая творчая сустрэча з Максімам Знакам6

Прэм’ерка Даніі: Трэба дазволіць наносіць удары ўглыб Расіі, бо ў Расіі разумеюць толькі сілу13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком23

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць