Ежа11

У цэнтры Мінска прадаюць папулярную бургерную

Адну з папулярных мінскіх бургерных BurgerLab выставілі на продаж. Як вынікае з інфармацыі на сайце b4y.by, гаворка ідзе аб установе, размешчанай на вуліцы Камсамольскай, 12.

Рэстаран прадаецца як гатовы бізнэс і просяць за яго крыху больш за 223,3 тыс. рублёў, ці $75 тыс.

Да продажу прапануецца цалкам функцыянуючы рэстаран у адной з самых запатрабаваных лакацый горада — у турыстычным цэнтры побач з Нямігай з пастаянным высокім пешаходным патокам», — гаворыцца ў аб'яве.

Плошча ўстановы — 298,7 кв. м. З плюсаў, акрамя лакацыі, уласны ўнутраны дворык, што з'яўляецца рэдкасцю для цэнтра горада, а таксама наяўнасць усяго неабходнага абсталявання і мэблі.

У аб'яве таксама сказана, што новы ўладальнік зможа як захаваць ранейшы фармат, так і рэалізаваць новую канцэпцыю. Планіроўка ўстановы падыходзіць пад любы канцэпт — рэстаран, кафэ, бістро ці гастрабар.

Дарэчы, у Мінску гэта не адзіны BurgerLab. Аналагічная ўстанова працуе таксама на «тусовачнай» вуліцы Кастрычніцкай.

Каментары1

  • Валодзя
    23.01.2026
    А хто гаспадар?

Цяпер чытаюць

У Беларусі немагчыма выклікаць «Яндэкс-таксі» пасля атакі дронаў на дата-цэнтр ва Уладзіміры6

У Беларусі немагчыма выклікаць «Яндэкс-таксі» пасля атакі дронаў на дата-цэнтр ва Уладзіміры

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў аб галавакружнай хуткасці ўрэгулявання баёў ва Украіне22

Крэмль: Пуцін сказаў Трампу, што падумае, калі аднавіць перамовы па Украіне1

Беларускі рэцыдывіст, які нідзе не працаваў, акрамя калоній, пайшоў ваяваць за Расію. Цяпер у палоне3

«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску59

ЗША пагражаюць Украіне спыненнем перадачы разведвальных даных, калі ўдары па расійскіх НПЗ працягнуцца41

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі немагчыма выклікаць «Яндэкс-таксі» пасля атакі дронаў на дата-цэнтр ва Уладзіміры6

У Беларусі немагчыма выклікаць «Яндэкс-таксі» пасля атакі дронаў на дата-цэнтр ва Уладзіміры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць