Свет66

Суд над Марын Лё Пэн сёння вырашае, ці зможа яна ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах у Францыі ў наступным годзе

Лідарка французскіх ультраправых Марын Лё Пэн у аўторак паўстане перад судом, каб аспрэчыць абвінавачанне ў прысваенні сродкаў. Ад выніку гэтага працэсу залежыць, ці зможа яна прыняць удзел у прэзідэнцкіх выбарах у наступным годзе, дзе яна лічылася адной з найбольш верагодных прэтэндэнтак на перамогу, піша Бі-бі-сі.

Марын Лё Пэн. Фота: AP Photo/Thibault Camus

У сакавіку французскі суд забараніў Лё Пэн займаць дзяржаўныя пасады на працягу пяці гадоў пасля таго, як яна і яшчэ восем былых дэпутатаў «Нацыянальнага аб’яднання» былі прызнаныя вінаватымі ў прысваенні больш як чатырох мільёнаў еўра з фондаў ЕС.

Паводле рашэння суда, з 2004 па 2016 год Лё Пэн і яе паплечнікі выкарыстоўвалі сродкі, выдзеленыя на працу ў Еўрапейскім парламенце, для аплаты працы супрацоўнікаў, якія насамрэч працавалі на партыю.

Лё Пэн заявіла, што спосаб выкарыстання грошай быў законным. «Мая адзіная лінія абароны ў апеляцыйным працэсе будзе такой жа, як і ў першым: гаварыць праўду», — заявіла Лё Пэн журналістам у панядзелак.

«Справу перагледзяць, і судзіць яе будуць новыя суддзі, — дадала яна. — Я спадзяюся пераканаць іх у сваёй невінаватасці».

Лё Пэн, якая тройчы ўдзельнічала ў прэзідэнцкіх выбарах, таксама была прысуджаная да чатырох гадоў пазбаўлення волі, з якіх два гады — умоўна, а таксама да штрафу 100 тысяч еўра. У адрозненне ад рашэння аб забароне, гэтыя пакаранні не ўступілі ў сілу, бо яна падала апеляцыю.

Палітык заўсёды сцвярджала, што невінаватая, і абскарджвае прысуд у надзеі атрымаць магчымасць чацвёртым разам балатавацца на пасаду прэзідэнта. Апеляцыю разам з Лё Пэн падалі 12 фігурантаў справы, у тым ліку намеснік лідара «Нацыянальнага аб’яднання» Луi Аліё, а таксама сама партыя.

Яшчэ 12 чалавек, у тым ліку адна з сясцёр Лё Пэн, вырашылі не абскарджваць прысуд, а адзін з асуджаных з таго часу памёр.

Слуханні пачынаюцца ў аўторак і павінны завяршыцца 12 лютага.

Адвакаты Марын Лё Пэн — Радольф Баселю і Сандра Шырак Каларык — адмовіліся даваць каментары перад пачаткам слуханняў.

Адвакат Еўрапейскага парламента Патрык Мезанёў выказаў надзею, што прысуд Лё Пэн і яе саўдзельнікам будзе пакінуты ў сіле, уключаючы выплату больш як 3 мільёнаў еўра ў якасці кампенсацыі шкоды Еўрапейскаму парламенту. «Нацыянальнае аб’яднанне» таксама павінна выплаціць штраф у 2 мільёны еўра, з якіх палова была ўмоўна адтэрмінаваная.

Рашэнне па справе чакаецца да лета, што азначае: калі пяцігадовая забарона на ўдзел у выбарах будзе адмененая або істотна скарочаная, у Лё Пэн застануцца шанцы ўдзельнічаць у выбарах 2027 года.

Калі ж суд пакіне ў сіле сваё першапачатковае рашэнне, Лё Пэн будзе забаронена ўдзельнічаць у выбарах 2027 года, якія многія лічаць яе найлепшым і, магчыма, апошнім шанцам стаць прэзідэнткай Францыі.

Каментары6

  • Charlemagne
    13.01.2026
    Без розніцы Марын ці не, французы і так усё больш схільныя галасаваць за тых, якія затрымаюць шаленства з мігрантамі ды вярнуць нармальную сітуацыю ў Францыі. А таксама правядуць адпаведныя дзяржаўныя рэформы накіраваныя ў тым ліку на паляпшэнне фінансавай сітуацыі ды спыняць зялёна-ружовую прапаганду, пра якую многія беларусы не ведаюць, бо тут пра гэта не пішацца :)
  • when
    13.01.2026
    А Марын затрымае значыцца
  • Ха
    13.01.2026
    Аматар крыніц, перакадаецца як BBC на рускай мове, праблемы з BBC? Ці нехта не змог перакласці russian у даным кантэксце і думае, што гэта расійскі?

Цяпер чытаюць

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?15

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска перамагла ў расійскім кулінарным тэлешоу «Бітва шэфаў»10

Губазікаўцы заявілі пра затрыманне нацыстаў-паганцаў з БЧБ-сімволікай19

Дзяўчына на каньках пракацілася па тратуарах Гомеля ВІДЭА1

Маршрутка ўрэзалася ў пераход метро ў цэнтры Мінска1

Як планавалася сустрэча Ціханоўскай і Зяленскага і што будзе далей? Расказвае Вячорка6

У Белым доме павесілі сумесную фатаграфію Пуціна і Трампа22

У Вільні ўчора прызямліўся кантрабандны шар з беларускімі цыгарэтамі1

У чацвер на мяжы з Польшчай для фур адкрыюць новую зону чакання памерам з 30 футбольных палёў

Фядута расказаў, як аднойчы ў калоніі яго вялі на «расстрэл». А аказалася, на сустрэчу з Марзалюком10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?15

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць