Грамадства1414

Назвалі імёны двух рэцыдывістаў, якія прэсуюць вязняў у гродзенскай турме

Адзін з іх сядзіць за расправу над пенсіянеркамі на хутары, другі — за групавое забойства.

Злачынцы-крымінальнікі Аляксандр Вальтэр (злева) і Дзмітрый Крывашэеў. Скрын відэа: PartizanWave / YouTube

«Прэс-хаты» — гэта закрытыя камеры, дзе да вязняў, каб зламаць іх волю, адміністрацыя наўмысна падсаджвае правераных крымінальнікаў.

З дапамогай інфармацыі ад былых палітвязняў удалося даведацца імёны тых, хто быў прэсаўшчыкамі ў гродзенскай турме №1. Відэа пра іх выйшла на ютуб-канале «Партызанская хваля». Звесткамі пра мужчын падзяліліся таксама «Кіберпартызаны».

Першы з іх — Вальтэр Аляксандр Аляксандравіч, 1990 года нараджэння. У красавіку 2010 года 19‑гадовы Вальтар разам з 41‑гадовым паплечнікам здзейсніў адно з гучных злачынстваў таго часу ў Слонімскім раёне. У вёсцы Забулле яны напалі на хутар, дзе жылі дзве пажылыя сястры — 78 і 75 гадоў.

Дзеля грошай Вальтэр разам з суўдзельнікам нанеслі ім множныя колатыя раны ў твар, шыю і грудзі. Абедзве жанчыны памерлі на месцы ад атрыманых ран. 

Як сцвярджаецца ў расследаванні, падчас адбыцця пакарання ў калоніі ў Навасадах Вальтэр страціў свой крымінальны статус і апынуўся ў найніжэйшым саслоўі зняволеных. Менавіта гэты момант зрабіў яго ідэальным інструментам для аператыўных супрацоўнікаў МУС. Узамен за працу ў «прэс-хатах» мужчына атрымлівае гарантыі бяспекі і дробныя бытавыя прывілеі, якія недаступныя звычайным зняволеным.

Другі выканаўца заданняў адміністрацыі ў «прэс-хаце» — Дзмітрый Міхайлавіч Крывашэеў, 1982 года нараджэння. Крымінальная гісторыя ураджэнца Жлобіна пачалася ва ўзросце 18 гадоў. Крывашэеў доўгі час быў бяздомным і меў цэлы шлейф судзімасцяў за крадзяжы, рабаванні і хуліганства.

Упершыню Крывашэеў быў асуджаны ў 2000 годзе судом Жлобінскага раёна — тады яму прызначылі 1 год і 6 месяцаў выпраўленчых работ. Неўзабаве пасля адбыцця пакарання, у кастрычніку 2003 года, ён зноў апынуўся на лаве падсудных: суд Буда-Кашалёўскага раёна прысудзіў яму два гады абмежавання волі за крадзеж. Аднак ужо ў студзені 2004 года за хуліганства Крывашэеў атрымаў 2 гады і 3 месяцы пазбаўлення волі. У тым жа годзе ён трапіў пад амністыю і ў снежні быў вызвалены ўмоўна-датэрмінова.

На свабодзе рэцыдывіст прабыў нядоўга: у красавіку наступнага года ён зноў трапіў у калонію строгага рэжыму за чарговы крадзеж. Пасля чарговага вызвалення, у перыяд з сакавіка па ліпень 2009 года, Крывашэеў здзейсніў шэраг крадзяжоў і рабаванне, за што атрымаў 3 гады і 6 месяцаў зняволення. Але на волі пасля вызвалення зноў прабыў нядоўга. У кастрычніку 2012 года суд Фрунзенскага раёна Мінска прысудзіў яму 2 гады строгага рэжыму за крадзеж.

Канчатковай кропкай стаў верасень 2016 года: Дзмітрыя Крывашэева прызналі вінаватым у групавым забойстве, учыненым з асаблівай жорсткасцю. Яму было прызначана пакаранне ў выглядзе 16 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму, а таксама прымусовае лячэнне ад алкагалізму.

Абодва мужчыны, як сцвярджаецца, працуюць пад куратарствам супрацоўнікаў аператыўнага аддзела турмы №1 — Аляксея Тарана, Сяргея Сыраваткіна і Ігара Якубені.

Каментары14

  • Дзе волаты, а не батаны з летуценікамі?
    09.01.2026
    Калі мы ўжо даведаемся імёны двух палітвязняў якія прэсуюць крымінальнікаў і навязваюць унутраны рэжым беларушчыны?
  • Salamander
    09.01.2026
    Шаламау́ піша што у́ часы берыі зэкі такіх мачылі і брасалі у́ яму сарціра
  • Брыльянт
    09.01.2026
    Salamander , так то была у час берыi, а цяпер сучыя часы, чаму дагэтуль сматрачыя i так званыя злодзеi у законе iх не кiнулi галавой у сарцiр? Бо самi супрацоунiчаюць

Спевака з «Марафону адзінства» асудзілі за палітыку — прыгадалі каментары 2020-га. Бараніць у суд яго хадзілі сёстры Груздзевы16

Спевака з «Марафону адзінства» асудзілі за палітыку — прыгадалі каментары 2020-га. Бараніць у суд яго хадзілі сёстры Груздзевы

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская вітала ўвядзенне Зяленскім санкцый супраць Лукашэнкі3

Беларус зрабіў вінтажны рамонт у 178‑гадовай кватэры ў стылі «бабушатнік» і робіць на ёй бізнэс. Паглядзіце, як выйшла7

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі33

Улады Швецыі лічаць Расію галоўнай пагрозай

Уначы тэмпература апускалася да мінус 28°С

Школьнік спалохаўся, што ў Беларусь прыляцяць дроны, і аддаў кур'еру $30 000. А той схаваў грошы ў падштаннікі2

У Беларусі пакажуць расійскую кінаагітку — здымалі ў Крыме, Данецку і Марыупалі14

Адзінаццацікласнік мінскай школы скончыў жыццё самагубствам4

Сем тысяч еўра на патрэбы сям'і Паўла Севярынца сабралі за лічаныя гадзіны5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спевака з «Марафону адзінства» асудзілі за палітыку — прыгадалі каментары 2020-га. Бараніць у суд яго хадзілі сёстры Груздзевы16

Спевака з «Марафону адзінства» асудзілі за палітыку — прыгадалі каментары 2020-га. Бараніць у суд яго хадзілі сёстры Груздзевы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць