Культура3131

Адзіночка стварыў гульню па гісторыі Зельцара: шмат гвалту і трупы рэальных сілавікоў

Psycho Partisans: Officer Nirvana — аматарскі хорар-шутар ад першай асобы пра Беларусь пасля 2020 года. Ён пужае не толькі экстрэмальным гвалтам супраць сілавікоў, але і самім фактам, што нехта дайшоў да таго, каб стварыць такую гульню.

Аўтар, падпісаны нікам FritzAndMoses, апісвае свой праект як мастацкае выказванне і палітычную заяву, а не як традыцыйную відэагульню.

Паводле апісання гульні на платформе Steam, усе імёны і твары ворагаў у гульні рэальныя. Яны належаць людзям, якія, як сцвярджае распрацоўшчык, здзяйснялі злачынствы супраць чалавечнасці. Драматычная гісторыя заснаваная на рэальных падзеях і не мае шчаслівага фіналу.

Дзеянне разгортваецца ў Беларусі ў 2021 годзе — пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў. У краіне пануе тэрор: сілавікі палююць на пратэстоўцаў, у турмах прымяняюцца катаванні, на вуліцах адбываецца гвалт.

Прамова Лукашэнкі пад расійскімі сцягамі. Скрыншот трэйлера

У гульні паказана прамова Лукашэнкі, які стаіць на сцэне паміж беларускімі дзяржаўнымі і расійскімі сцягамі — але з сімволікай выбараў 2025 года. Ён выступае па-англійску з беларускімі субцітрамі, заяўляе пра сваю перамогу з 95% галасоў, абвінавачвае ворагаў у ўвядзенні санкцый, пагражае ядзернай зброяй, разважае пра «пацукоў» унутры краіны і абяцае раздушыць кожнага, хто парушыць «адзінства».

Галоўны герой гульні — 30‑гадовы айцішнік Андрэй. Ён спрабуе правесці ціхі вечар за праграмаваннем і робіць простую гульню пра выбары, але падзеі выходзяць з-пад кантролю.

Аўтазакі і машыны з Z-сімволікай пад вокнамі кватэры. Скрыншот гемплэю

Ні назва, ні апісанне не хаваюць таго, што гульня адсылае да падзей 28 верасня 2021 года ў Мінску, калі падчас штурму кватэры адбылася перастрэлка паміж супрацоўнікамі КДБ і айцішнікам Андрэем Зельцарам. У выніку загінуў супрацоўнік спецпадраздзялення «Альфа» Дзмітрый Федасюк з пазыўным «Нірвана», вынесеным у назву гульні, а сам Зельцар быў застрэлены. Пасля гэтага ў Беларусі пачалася маштабная хваля крымінальных спраў і рэпрэсій супраць людзей, якія публічна выказвалі спачуванне Зельцару.

Геймплэй апісваецца як выжыванне ва ўмовах «дыктатуры беларускага самазванца», змяшанае з міфалогіяй і гісторыямі пра беларускіх герояў, якія змагаюцца за свабоду.

Гульня змяшчае сцэны экстрэмальнага гвалту і, як адзначае аўтар, не прызначаная для ўсіх узростаў.

Сілавікі на парозе. Скрыншот трэйлера

У паказаных кадрах геймплэю галоўны герой адчыняе дзверы сваёй кватэры, у якую грукаецца міліцыянер, забівае яго з агнястрэльнай зброі і дастае з трупа службовае пасведчанне.

Забойства сілавікоў у кватэры галоўнага героя. Скрыншот гемплэю

Там пазначана імя Ігара Качука — цалкам рэальнага беларускага міліцыянера, а ў віртуальнай ксіве выкарыстана яго сапраўднае фота і своеасаблівае апісанне «заслуг»: «Ган*он мусарскі, які мучыў людзей на Акрэсціна».

Забітыя сілавікі. Пры кожным з іх ёсць ксіва з фота і імем рэальнага беларускага сілавіка. Скрыншот гемплэю

Пасля гулец забівае яшчэ аднаго сілавіка на лесвіцы. На іншых скрыншотах ён ператварае сілавікоў у крывавае месіва з драбавіка ўжо ў сваёй кватэры.

Гвалту ў гульні вельмі шмат. У адным з ранніх ролікаў аўтар паказвае, як зносіць з драбавіка галаву Лукашэнку, які сядзіць на залатым унітазе пад дзяржаўным сцягам.

Лагатып гульні — стылізаваны бела-чырвона-белы сцяг з галавой чорта пасярэдзіне. Гэта неадназначнае рашэнне для антырэжымнай канвы, бо «бчб-бесамі» праціўнікаў Лукашэнкі называюць сілавікі і прапагандысты. Постары з тым жа чортам можна заўважыць і на сценах кватэры галоўнага героя.

У галоўным меню гульні на фоне аўтазака са сцягамі Беларусі і Расіі бачны павешаны на дрэве сілавік, яго дубінка і шчыт ляжаць побач на зямлі.

На заснежаных дварах і дарогах стаіць тэхніка сілавікоў і машыны з Z-сімволікай. На ўзбочынах сілавікі праводзяць асабісты дагляд цывільных.

Догляд цывільных на ўзбочыне. Скрыншот гемплэю

Сустракаюцца і сюррэалістычныя сцэны: статак велізарных зуброў, якія ідуць праз снежнае поле зімовым вечарам у невядомым кірунку, а таксама «бяспечнае месца для гульца» — утульная вясковая хата з камінам.

Статак зуброў. Скрыншот гемплэю

Распрацоўшчык адзначае, што падчас стварэння гульні шырока выкарыстоўваліся інструменты штучнага інтэлекту — для генерацыі тэкстур, галасоў, анімацый і дапамогі ў працы з кодам. Сярод заяўленых моваў — толькі англійская, відаць, праз тое, што на ёй прасцей ствараць штучны аўдыякантэнт, у тым ліку голас Лукашэнкі. 

Каментары31

  • Пытанне
    07.01.2026
    Ён пужае не толькі экстрэмальным гвалтам супраць сілавікоў, але і самім фактам, што нехта дайшоў да таго, каб стварыць такую гульню/
    "Пужае", "экстремальным", "сілавіком".
    Вы на чыім баку? Сілавікоў ці народа?
  • Карэ
    07.01.2026
    А як у яе пагуляць та
  • Адсылка на матолькін лагатып гаюн?
    07.01.2026
    стылізаваны бела-чырвона-белы сцяг з галавой чорта пасярэдзіне не адабраю. Першым такі неадназначны лагатып зрабіў Матолька на яго праекце Беларускі гаюн. Там таксама нейкі чорт на лагатыпе з бчб-рагамі. Хто забыўся, як ён выглядае: https://i.obozrevatel.com/news/2025/2/7/gayun.jpg?size=1125x750
    Мне такі лагатып вельмі не спадабаўся.

Цяпер чытаюць

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads12

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Усе навіны →
Усе навіны

Кім быў загінулы добраахвотнік Васіль Рапіцкі. Расказвае Клачко2

Трамп: Ніякай здзелкі з Іранам не будзе, толькі безагаворачная капітуляцыя4

Большасць «жаночых» вуліц у Беларусі названыя ў гонар Крупскай і Церашковай7

Азербайджан мабілізаваў рэзервістаў і выставіў войскі на баявыя пазіцыі4

Казуля ў трактары справакавала праверку пракуратуры

Ізраіль апублікаваў ВІДЭА ўдару па бункеры, дзе мог хавацца сын Хаменеі1

Гарналыжніца Ліндсі Вон вярнулася да трэніровак ВІДЭА2

Кафеін замест какаіну. Дачка забітага наркабарона Эль Менча кіруе кавярняй у Каліфорніі1

Экскурсавод паказаў кватэру, у якой у Мінску жыў Лі Харві Освальд

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads12

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць