Грамадства44

76‑гадовую кандыдатку біялагічных навук асудзілі па стосе палітычных артыкулаў

Валянціна Логвін больш за 40 гадоў адпрацавала ў Беларускім дзяржаўным універсітэце фізкультуры. Цэнтр украінскай культуры Січ, які яна ўзначальвала, ліквідавалі.

Валянціна Логвін

У Мінскім гарадскім судзе вынеслі прысуд 76‑гадовай Валянціне Логвін. Дасведчаную спецыялістку па спартыўнай фізіялогіі асудзілі па трох палітычных артыкулах:

  • ч. 1 арт. 130 — распальванне варожасці
  • ч. 1 арт. 368 — абраза Лукашэнкі
  • ч. 1 і ч. 2 арт. 361‑4 — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці.

Валянціна Логвін атрымала хатнюю хімію. Дакладны тэрмін невядомы.

Валянціна Логвін нарадзілася ў 1949 годзе ў Чарнігаўскай вобласці Украіны. Скончыла Кіеўскі дзяржаўны ўніверсітэт (1972) і аспірантуру Інстытута фізіялогіі Акадэміі навук Беларусі (1982). Кандыдыт біялагічных навук (1986). З 1976 года працавала выкладчыцай Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізкультуры.

Валянціна ўзначальвала Цэнтр украінскай культуры «Січ» у Мінску, ліквідаваны ў 2023 годзе. На момант закрыцця ў яго шэрагах было каля 20 сяброў.

Каментары4

  • лапидарный гений
    31.12.2025
    нужно снять ещё больше санкций! ведь это работает, да?
  • Аналитик
    31.12.2025
    Это не исключение и не чрезвычайный случай, это система такая.
  • Ёсік
    31.12.2025
    Суддзя, пракурор, каб вас скруціла. Яна ж старэйшая за вашага рабатадаўцу, вы ж асудзілі жанчыну мо гадоў вашых бабуль. Як вы жывіце, што надалей будзеце рабіць? Гэтае ж га.но можа раптоўна скончыцца, што рабіць будзеце.

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?8

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

Мінфін ЗША зняў усе санкцыі з расійскага дызелю19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць