Эканоміка33

Беларускі рынак пакідае адзін з найстарэйшых нямецкіх інвестараў

Robert Bosch, які ўваходзіць у топ-10 найбуйнейшых прамысловых кангламератаў Германіі і з’яўляецца адным з найстарэйшых і найбольш лаяльных да нядаўняга часу замежных інвестараў, закрывае свой бізнэс у Беларусі. У лепшыя гады беларускі рынак штогод прыносіў яму да 100 млн долараў выручкі. Лепшыя гады для Robert Bosch у Беларусі скончыліся з вайной ва Украіне і санкцыямі. І вось, як даведаўся Plan B., беларуская дачка Robert Bosch, якая называецца «Роберт Бош», падала на ліквідацыю. Працэс стартаваў у канцы лета гэтага года, падводзячы рысу пад больш чым 30‑гадовай гісторыяй працы германскай групы ў Беларусі.

Фота: vecteezy.com

Са шрубакрутамі і любоўю да дзяржсектара

Прамысловы кангламерат Robert Bosch, які ўваходзіць у Германіі ў топ-10 найбуйнейшых па абаротах і колькасці супрацоўнікаў бізнэсаў, з'явіўся на беларускім рынку ў першай хвалі замежных інвестараў. Практычна адначасова з «землякамі» з Commerzbank, Carl Zeiss, Fielmann. Яшчэ да Лукашэнкі — у 1993 годзе.

Спектр інтарэсаў мясцовай «Роберт Бош» у Беларусі ахопліваў некалькі кірункаў шматпрофільнай групы. За трыццаць гадоў «Роберт Бош» стварыў сетку з прыкладна 80 франчайзінгавых сервісных цэнтраў па абслугоўванні аўтамабіляў і продажы запчастак. Праз дылераў кампанія наладзіла рэалізацыю электраінструментаў, ацяпляльных катлоў і бытавой тэхнікі. Спрабавала лакалізаваць вытворчасць фірмовых пыласосаў на заводзе «Мідэа-Гарызонт».

Істотную частку ў сукупнай выручцы германскай групы на беларускім рынку заўсёды фармаваў дзяржсектар.

Robert Bosch выйшаў на канвееры Мінскага маторнага завода, МАЗ, БелАЗ, МТЗ, «Гомсельмаша», «Амкадора» і іншых вядучых машынабудаўнічых прадпрыемстваў з паліўнай, гідраўлічнай і іншай камплектацыяй. Па дзяржкантрактах кампанія паставіла сістэму відэаназірання на чыгуначны вакзал «Мінск-Пасажырскі» і сістэму пакрыцця арэны для Белдзяржцырка, а таксама аснашчала хакейныя стадыёны да мінскага чэмпіянату свету — 2014.

Без перспектыў?

У 2022‑м кіраўніцтва Robert Bosch абвясціла, што спыняе пастаўкі не толькі ў Расію, але і ў Беларусь. Пазней немцы таксама запатрабавалі ад мясцовых франчайзі дэмантаваць фірмовыя вывескі і лагатыпы, пагражаючы фінансавымі прэтэнзіямі.

Дачка Robert Bosch, як адной з валаўтваральных вытворчасцяў недружалюбнай краіны, лагічна патрапіла ў беларускі чорны спіс, які забараняе такім уласнікам продаж мясцовых актываў.

Туды ж увайшлі яшчэ звыш 1,8 тыс. юрыдычных асоб. Але з першай далукашэнкаўскай хвалі інвестараў Robert Bosch, уласна, адзін з апошніх, які вырашыў паставіць кропку ў афіцыйных камунікацыях з мясцовымі кліентамі. Рынак Беларусі да гэтага часу ўжо пакінулі і Carl Zeiss, і Fielmann, і Commerzbank.

Афіцыйных заяў па сыходзе Robert Bosch з Беларусі не прагучала. Наўрад ці яны прагучаць. І наўрад ці, калі ўсё ж прагучаць, будуць дарэчныя адсылкі да вайны ва Украіне праз чатыры гады.

Хутчэй, сыход — гэта ацэнка экспертамі кампаніі перспектыў беларускага рынку.

А яны такія, што месца на ім для Robert Bosch і іншых заходніх бізнэсаў ужо няма. Усё — ад пральных машын да перфаратараў — занята кітайскімі карпарацыямі. Усюды адбываецца тое ж, што і, напрыклад, на аўтамабільным рынку.

Адзін з найважнейшых кліентаў Robert Bosch (як на канвееры, так і па другасным рынку) Volkswagen Group амаль дваццаць гадоў быў лідарам па пастаўках у Беларусь новых аўтамабіляў. Па выніках 2024 года VW выбыў нават з топ-10.

З «заходнікаў» у мінулым годзе ў ім (на 7‑м месцы) заставалася толькі Audi — яшчэ адзін кліент Robert Bosch. І вельмі вялікая імавернасць, што і гэтага вытворцу па выніках года, які мінае, мы там больш не ўбачым.

Каментары3

  • Секретарь БРСМ
    29.12.2025
    Ну и валие, скоро мы с Россией все ваши заводы себе национализиоуем и ваши земли станут нашими
  • Indrid Cold
    29.12.2025
    Секретарь БРСМ, не забывайся, што для Расеі ты такіж вораг, як Украіна і іншыя суседзі Расеі. "Малодшы брат" як яны кажуць. Таму не разівай раток на актывы старэйшага брата - будзе добра калі паедзеш працаваць на востраў Рускі, а не будзеш расстраляны ў лесе як вораг Рускага міру ;)
  • Мх
    29.12.2025
    Секретарь БРСМ, ...і папіліўшы пацягнеце ўсё здаваць на каштоўныя металы. Ужо было гэта з сакратарамі БРСМ у гісторыі.

Цяпер чытаюць

Што адбывалася за кратамі з затрыманымі па справе аб падрыве расійскага самалёта А-50 у Мачулішчах

Што адбывалася за кратамі з затрыманымі па справе аб падрыве расійскага самалёта А-50 у Мачулішчах

Усе навіны →
Усе навіны

У ганконгскага грыпу з'явілася новая разнавіднасць4

МЗС Польшчы: Сярод памілаваных сёння Лукашэнкам — палякаў няма2

У Беларусі пачала працаваць новая сістэма імгненных плацяжоў4

Падчас аварыі ў Смалявіцкім раёне загінула 17‑гадовая дзяўчына

У Мінску — пераднавагоднія заторы

Пуціну пабудавалі яшчэ адзін палац — у анексаваным Крыме3

Міліцыянер, які складаў палітычныя пратаколы, справакаваў аварыю ў Шаркаўшчынскім раёне2

У Брэсце выпусцілі шкарпэткі ўнутры ёлачных цацак

Момант масавай аварыі пад Смалявічамі трапіў на ВІДЭА. Адзін чалавек загінуў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што адбывалася за кратамі з затрыманымі па справе аб падрыве расійскага самалёта А-50 у Мачулішчах

Што адбывалася за кратамі з затрыманымі па справе аб падрыве расійскага самалёта А-50 у Мачулішчах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць