Свет

Чатыры кампаніі з беларускімі каранямі здолелі прабіцца ў топ-2000 найбуйнейшых бізнэсаў Польшчы

Уплывовае выданне Rzeczpospolita па выніках 2024 года ўключыла 4 кампаніі, якія маюць беларускія карані, у Lista2000 найбуйнейшых кампаній Польшчы. У параўнанні з папярэднім спісам іх стала на адну больш. Усе яны, нягледзячы на падзенне сярэдняга паказчыка ўдзельнікаў рэйтынгу, павялічылі сваю выручку, піша выданне «Белорусы и рынок».

Самая высокая пазіцыя ў беларусаў у Lista2000 у EPAM Systems (Poland) — 361-я.

Летась продажы вядомага IT-бізнэсу выраслі на 0,7% да 1,936 мільярда злотых (каля 532,4 мільёна даляраў), што дазволіла яму падняцца ў рэйтынгу на чатыры радкі.

У першую тысячу (з 1131‑га на 803‑е месца) падняўся ў Lista2000 аператар сеткі дысконтных АЗС E100 Power Max.

Гэтая кампанія, якую кантралююць экс-берасцейцы Уладзімір і Максім Стаецкія, зарабіла за разгляданы перыяд 998,2 мільёна злотых (274,5 мільёна даляраў). Гэта на 42,1% больш, чым было годам раней.

Прыкметны прагрэс буйнога лагістычнага бізнэсу Tels Global Polska, які належыць Уладзіміру Таянку і Івану Шаховічу.

У 2023‑м кампанія займала 1583‑е месца з выручкай 505,2 мільёна злотых (138.9 мільёна даляраў). Па выніках мінулага года аператар падняўся на 1411‑ы радок, дзякуючы росту выручкі да 580,9 мільёна злотых (159,75 мільёна даляраў).

Нарэшце, упершыню ў рэйтынг Rzeczpospolita ўвайшло польскае падраздзяленне вытворцы і дыстрыбутара IT-гаджэтаў Asbis Poland.

З аб'ёмам выручкі 472,9 мільёна злотых (130,05 мільёна даляраў) гэтая кампанія заняла 1762‑е месца. Выручка Asbis Poland вырасла на больш чым 25%.

У цэлым, як адзначаюць аўтары рэйтынгу, сярэдні паказчык па выручцы ўсіх удзельнікаў рэйтынгу аказаўся на 3,4% ніжэйшы за версіі па стане на 2023 год.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын40

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

«Да апошняга моманту верылі, што хвароба будзе пераможаная». Іна Кулей пра хваробу і смерць Аляксандра Мілінкевіча і яго спадчыну3

Ад 49 капеек да 2 рублёў — колькі сёння каштуе кілаграм бульбы ў Мінску

JAC, BMG, Citroen і не толькі. Якія яшчэ маркі аўто збіраюць у Беларусі — апроч Geely13

Удары па сталі. Як расійскія ракеты разбурылі найважнейшую для Украіны металургічную індустрыю1

Расійскія спецслужбы рыхтавалі забойствы Каспарава, Панамарова і іншых апазіцыянераў — El Mundo9

Хто насамрэч пабудаваў туалет каля тэатра імя Янкі Купалы, пра які ёсць знакамітая легенда2

Пасольства Расіі ў Ірландыі прыгразіла прымяненнем ядзернай зброі ў выпадку блакады Калінінграда10

Трамп і кіраўнікі IT-кампаній падпісалі пагадненне аб кантролі за штучным інтэлектам1

Трамп патлумачыў, чаму КНДР можа мець ядзерную зброю, а Іран — не8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын40

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць