Грамадства77

Аляксандр Мілінкевіч застаецца ў стабільна цяжкім стане

Палітыка трымаюць у аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі, расказала «Нашай Ніве» Іна Кулей, яго жонка.

Пасля выдалення тромба падчас аперацыі ў Аляксандра Мілінкевіча ўтварыўся моцны крывацёк.

«Аляксандр у рэанімацыі, стан вельмі цяжкі. Аперацыя стэнтавання была на соннай артэрыі, дзе 80% прасвету было закрыта тромбам. Калі яго выдалілі, то як шлюз адкрыўся — крывацёк вельмі напружаны, ціск вельмі высокі», — напісала ўчора Іна Кулей.

«Я бясконца веру, што з Божай дапамогай яго арганізм мусіць справіцца. Веру і малюся», — піша яна.

Аляксандру Мілінкевічу цяпер 78 гадоў. Ён сам з Гродна, у 1990‑-1996 годзе быў намеснікам старшыні Гродзенскага гарвыканкама, у той час моцна паспрыяў беларусізацыі ў горадзе. У 2006 годзе быў кандыдатам ад дэмакратычнай апазіцыі са статусам «адзінага» на прэзідэнцкіх выбарах. Пасля стварыў грамадскі рух «За Свабоду» і да 2016 года быў ягоным кіраўніком. У апошнія гады з'яўляецца пазаштатным дарадцам Святланы Ціханоўскай, адным з арганізатараў «Вольнага беларускага ўніверсітэта».

Каментары7

  • В очистке интересуются
    26.11.2025
    Где и кем он работал после 1996- го года? Давайте полную информацию.
  • Я
    26.11.2025
    На фота ён зхуднеў!
  • Цікава
    26.11.2025
    Гродзенскі горіспалком і партыя спачувае свайму былому колеге

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын38

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Ад 49 капеек да 2 рублёў — колькі сёння каштуе кілаграм бульбы ў Мінску

JAC, BMG, Citroen і не толькі. Якія яшчэ маркі аўто збіраюць у Беларусі — апроч Geely13

Удары па сталі. Як расійскія ракеты разбурылі найважнейшую для Украіны металургічную індустрыю1

Расійскія спецслужбы рыхтавалі забойствы Каспарава, Панамарова і іншых апазіцыянераў — El Mundo9

Хто насамрэч пабудаваў туалет каля тэатра імя Янкі Купалы, пра які ёсць знакамітая легенда2

Пасольства Расіі ў Ірландыі прыгразіла прымяненнем ядзернай зброі ў выпадку блакады Калінінграда10

Трамп і кіраўнікі IT-кампаній падпісалі пагадненне аб кантролі за штучным інтэлектам1

Трамп патлумачыў, чаму КНДР можа мець ядзерную зброю, а Іран — не8

Дырэктар Эйфелевай вежы пайшоў у адстаўку пасля рэлігійнага скандалу4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын38

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць