Грамадства66

Мінск і Маскву можа злучыць хуткасны цягнік «Фініст»

У Расійскіх чыгунках паведамілі, што новы расійскі хуткасны цягнік «Фініст» можа пачаць курсіраваць паміж Масквой і Мінскам. Сцвярджаецца, што гэта першы цалкам імпартазамешчаны аналаг цягніка «Ластаўка», здольны развіваць хуткасць да 160 км/г.

Фота: vagon-vokzal.ru

Электрацягнік мадэлі ЭС105 складаецца з пяці вагонаў, разлічаных на 386 пасажыраў, і абсталяваны пад’ёмнікамі для людзей з абмежаванай мабільнасцю.

«Фініст» можа працаваць на ўчастках са сталым і пераменным токам, а для далёкіх маршрутаў, у тым ліку ў Беларусь, плануецца яго новая мадыфікацыя.

Цяпер Расійскія чыгункі разглядаюць магчымасць запуску цягніка ў некалькіх напрамках: Масква — Мінск, Уфа — Магнітагорск, Новасібірск — Барнаул, Масква — Ніжні Ноўгарад і Масква — Волагда.

Каментары6

  • Ну на…
    21.11.2025
    Я б баяўся залезьці… 160…
    15 на гадзіну мо і бясьпечна было б…
  • Антон
    21.11.2025
    Клёва!
  • Янка
    21.11.2025
    Нешта пасля бліскучага дэбюта робата IDOL крыху страшна перасажвацца з Siemens на незразумела што. З МАЗу таксама імпартазамяшчальнік вядома які, асабліва пасля замены ў аўтобусах еўрапейскіх частак на кітайскія.

Цяпер чытаюць

Мінчанка Ангеліна, якая выпрасіла ў Лукашэнкі кватэру за трайнят, упершыню паказала той падарунак18

Мінчанка Ангеліна, якая выпрасіла ў Лукашэнкі кватэру за трайнят, упершыню паказала той падарунак

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША падчас страляніны ў прыватным доме загінулі 9 чалавек1

Ірландыя прапануе скараціць бюджэт Еўрасаюза на 8%. Іншыя яшчэ больш радыкальныя5

А1 дазволілі аказваць паслугі хостынгу і электроннай пошты1

Новы ўкраінскі закон мае спрасціць жыццё беларусам, якія засталіся без дзейных дакументаў1

Другога дня перамоў ЗША і Украіны ў Маямі не будзе8

На выбарах у Перу перамог Гітлер Мусаліні9

У Брытаніі прааперавалі ката Лары, які ўжо 15 гадоў працуе галоўным мышаловам у рэзідэнцыі прэм’ер-міністра.2

У Франкфурце затрымлівалі фанатаў Макса Каржа, якія запалілі сотні фаераў на мосце15

Падарожнік Карл Бушбі дайшоў пехатой з Чылі ў Вялікабрытанію. На гэта спатрэбілася 28 гадоў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая выпрасіла ў Лукашэнкі кватэру за трайнят, упершыню паказала той падарунак18

Мінчанка Ангеліна, якая выпрасіла ў Лукашэнкі кватэру за трайнят, упершыню паказала той падарунак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць