Грамадства55

Новы графічны знак беларускаму рублю выберуць з 2700 варыянтаў

Напрыканцы верасня Нацыянальны банк абвясціў конкурс на новы графічны знак беларускага рубля. Пераможца конкурсу атрымае 3000 рублёў. Прыём заявак скончыўся — іх аказалася 2700.

У Нацбанку адзначылі, што мэта конкурсу — стварыць арыгінальны і пазнавальны сімвал афіцыйнай грашовай адзінкі Беларусі. Зараз графічны знак беларускага рубля — Br.

Удзельнічаць маглі ўсе, хто пастаянна пражывае ў Беларусі (можна камандай). Для гэтага трэба было адправіць заяўку, працу, яе апісанне і канцэпцыю на паштовую скрыню [email protected] (з паметай «Графічны знак»).

Працы прымаліся не пазней за 7 лістапада гэтага года, 5 лепшых з іх адбярэ камісія, а пераможцу вызначаць шляхам галасавання на сайце Нацбанка з 17 па 28 лістапада. Вынікі падвядуць да канца года, піша Onliner.by.

Каментары5

  • Кульгавый лось
    11.11.2025
    вот примерно такой знак там получается
  • Вакар
    11.11.2025
    Лукашыскі рубль ніякага адношання да грошай Беларусі не мае, смецце
  • 1
    11.11.2025
    Макулатура

Цяпер чытаюць

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну24

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША і Еўропа распрацоўваюць мірны план, які дасць Украіне гарантыі бяспекі, а Расіі — эканамічныя выгады22

Беларусу на 100 гадоў забаранілі ўезд у Расію — за ўдзел у мінскіх маршах 2020 года15

Цясляр з прымежнага Дзівіна кідаў кліентаў на грошы, а калі запахла смажаным, з'ехаў у Расію. І згінуў на фронце1

Ігар Карней: Будзе каманда — зробяць усё, каб і з годам трымаць у закладніках хоць пяцігодку, хоць болей

«А дзе ўсе?» Белдзяржцырк шукае адразу 15 работнікаў. У каментарах — шапіто6

АНТ запусціла інтэлектуальнае шоу, у якім трэба адгадваць кадры з расійскіх серыялаў «Універ» і «Татавы дочкі»13

Амерыканская паліцыя атрымала ШІ-інструмент, які вызначае дом па адным фота інтэр’ера2

Як за паўкватэры: беларусы падлічылі, колькі аддалі за арэнду жылля ў Мінску за доўгія гады7

КНДР выпрабавала балістычную ракету і заявіла пра «вялікі поспех»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну24

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць