Меркаванні1111

«Народ памірае, і бальніц не трэба. Галоўнае прэзідэнцкая і дэпутацкая!!!». Што людзі пішуць пра закрыццё рэабілітацыйнага цэнтра на Гомельшчыне

У Гомельскай вобласці пад выглядам рэарганізацыі закрылі ўчастковую бальніцу ў Свяцілавічах. У тыктоку людзі выказалі сваё стаўленне да гэтага і падзяліліся каларытнымі ўспамінамі пра ўстанову.

 Скрыншот відэа з тыктоку

«Бальніцы закрываюцца, а што далей ….»

Найбольш лайкаў набрала заўвага: «Як усё сумна, школы закрываюць, будынкі новыя стаяць разбураюцца, бальніцы закрываюцца, а што далей ….»

На другім месцы каментарый:

«Народ памірае, і бальніц не трэба. Галоўнае прэзідэнцкая і дэпутацкая!!!»

Папулярнае таксама пытанне адносна абяцанай уладамі падтрымкі сяла:

«А як жа адраджэнне і падтрымка вёсак?» 

«Закрылі бальніцу, адкрылі райвыканкам… Усё па-чэснаму», — заўважае іншы глядач.

«Затое з экрана будзе самаўсхваленне пра ахову здароўя», — дадае яшчэ адзін. 

«Пры гэтым крычаць, што народ у горад бяжыць»

Нехта тлумачыць, што пасля закрыцця рэабілітацыйнага цэнтра ў Свяцілавічах засталося толькі дзве такія ўстановы на ўсю Гомельскую вобласць:

«Ну і атрымліваецца, зараз на ўсю Гомельскую вобласць 2 рэабілітацыйныя цэнтры. У шпіталь на рэабілітацыю трапіць практычна немагчыма. А ў Свяцілавічах была вельмі добрая рэабілітацыйная база».

Некаторыя абураюцца:

«І пры гэтым крычаць, што народ у горад бяжыць. А што рабіць застаецца? Працаваць няма дзе, а калі ёсць, то за капейкі, нават тысячы [рублёў заробку] няма, школ няма, бальніц няма, дактары не едуць, усе ў горадзе хочуць жыць. Крамы закрытыя, садкоў няма. А Гомельшчына, асабліва Мазырскі, Калінкавіцкі, Нараўлянскі, Ельскі, Лельчыцкі раёны, увогуле богам забытыя. Дзяржава ў дзяржаве, і ўлады самі па сабе, што хочуць, тое і робяць, адзін аднаго пакрываючы».

«Натуральна, закрыць лягчэй і прасцей, чым нешта пабудаваць і адкрыць. А трэба наадварот адкрываць, каб людзі жылі, а не выязджалі ў вялікія гарады». 

«Усё, як не прачытаеш, развальваецца. Сумна».

«Хутка краіну закрыюць». 

«Няўжо ніхто не разумее, што адбываецца?» 

«Гэта так аднаўляюць чыноўнікі вёскі!!!» 

«Трыццаць гадоў упартай працы дае свае вынікі. Краіна для жыцця».

«Такая класная рэабілітацыйная база»

Шмат хто згадвае, што праходзіў лекаванне ў гэтай бальніцы, адзначае яе высокі ўзровень і спачувае мясцовым жыхарам, якія засталіся без установы:

«У 91‑м годзе ляжала ў гэтай бальніцы, тады яшчэ новая была, і потым яшчэ была там. Раён вялікі. Як бедныя людзі, старыя, дзеці зараз будуць ездзіць за трыдзевяць зямель?!»

«Як сумна, такая класная рэабілітацыйная база, я там была. Уважлівы персанал, добрая трэнажорная зала і апараты. Трэба дапамагаць такім цэнтрам, а не закрываць».

«Там было такое класнае рэабілітацыйнае аддзяленне, добрае абсталяванне і працавалі прафесіяналы!!! Дзякуй ім вялікі, яны навучылі мяне зноўку хадзіць».

«Я праходзіла там рэабілітацыю. Мне спадабалася. Шкада».

«Такая добрая Свяцілавіцкая бальніца. Я праходзіла рэабілітацыю, і толькі там дапамаглі. Ні Гомель, ні Мазыр!!!»

«Так. Вельмі добры быў рэабілітацыйны цэнтр».

«Бальніца супер!! Я сам праходзіў там рэабілітацыю пасля ДТЗ, распрацоўваў руку. Вельмі шкада!»

А адна жанчына расказала, што пазнаёмілася там з мужам.

«Я праходзіла там рэабілітацыю двойчы, мне вельмі спадабалася. Там нават пазнаёмілася са сваім мужам. Шкада, што такі добры рэабілітацыйны цэнтр закрываюць».

І толькі адзінкі падтрымліваюць рашэнне:

«Іх жа трэба ўтрымліваць, а гэта нятанна, нерэнтабельна. Вось і вырашылі закрыць так. Таму і абурацца няма чаго».

Каментары11

  • вясёлыя качаняты
    05.11.2025
    Усё ж уражвае якія ж людзі цёмныя і дурныя. Проста фантастыка! Яны на пяты год вайны і трэцяе дзесяцігодзьдзе акупацыі цалкам, шчыра і наіўна ўпэўненыя (!) што рабам на акупаванай тэрыторыі хтось будзе выгоды ствараць. Быццам зусім нічога вакол не бачаць і не памятаюць нічога што здарылася пазьней чым заўчора.
    Школы, лякарні захацелі, цэнтры нейкія... Вы галоўнае мяса для фронту і заводаў нараджайце пабольш і на кухнях сваіх ціхенька сядзіце. Гэта вашая адзіная задача як біямасы. А стойла вам, як самаму пакорнаму маўкліваму быдлу, хопіць і звычайнага - без усялякіх выгод. Дома ці проста ў полі народзіце, потым глогам з зялёнкаю палечыцеся ды сырком з тэхнічнага пальмавага масла прыкусіце.
    Дзіўны народ... напэўна і калі на бойню пагоняць - ён будзе шчыра абурацца чаму ж гэта галаву сякуць такою іржаваю сякераю ды бальнічны не выпісваюць. І яшчэ боты будзе здымаць перад тым як на шыбеніцу ўзыходзіць. Сапраўды кажуць - ніколі не трэба недаацэньваць вялізарныя глыбіні чалавечае дурасьці.
  • Парыльшчык
    06.11.2025
    Адраджэнне сяла ў Беларусі не вартае інвестыцый з-за недахопу інфраструктуры, адукацыі, медыцынскага абслугоўвання і складанасцей з маладымі кадрамі. Палітычныя бар’еры і дэмаграфічныя праблемы таксама абмяжоўваюць выкананне і эфектыўнасць праектаў.
  • Янка
    06.11.2025
    Парыльшчык, што вы маеце на ўвазе пад "адраджэннем сяла"? Павялічэнне колькасці сялянаў для нізкааплочваемай працы ў перманентна неэфектыўных дзяржаўных саўгасах (бо сутнасна іншых формаў кааператыўнага згуртавання сялян пасля вынішчэння НЭПа ў саўку не існавала)? Пакуль на зямлі няма прыватнага гаспадара (што ёсць нонсэнсам пад час лукашызму), а ў краіне - рынкавых адносінаў у сельскай гаспадарцы - няма ніякіх шансаў нешта там адрадзіць.

Цяпер чытаюць

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай29

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі перасталі прадаваць зімовае дызельнае паліва «Арктыка». І зрабілі гэта свядома2

Невялічкі эцюд Мікеланджэла прадалі за 27,2 мільёна даляраў. Гэта рэкорд1

«Бро, не купляй сабе бульбяны мяшок — ідзі ў залу»: беларускі вядучы ТНТ раскрытыкаваў мужчынскія касцюмы оверсайз13

Беларуска Марына Зуева заняла на Алімпіядзе 15‑е месца2

«Чароўны трусік» Юрый Дземідовіч узначаліў расійскі правінцыйны оперны тэатр13

Ціханоўская прызналася, што мала чым можа памагчы беларусам у Грузіі9

Адключэнне ад Starlink запаволіла тэмпы расійскага наступлення. Але ці надоўга?6

На Магілёўшчыне будуць вырабляць чырвоную ікру, але не для таго, каб яе есці5

Заходнія спецслужбы сумняюцца, што за замахам на генерала Аляксеева стаіць Украіна4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай29

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць