Свет1414

У Польшчы расказалі падрабязнасці пра справу расійскага апазіцыянера, які аказаўся шпіёнам

З'явіліся новыя падрабязнасці па справе грамадзяніна Расіі Ігара Рогава. Ён атрымаў у Польшчы палітычны прытулак, меў стыпендыю і жыллё ад польскай дзяржавы, але ў выніку аказаўся засланым шпіёнам, піша выданне Wiadomości са спасылкай на судовыя матэрыялы. 

Ігар Рогаў. Фота з сацсетак

Ігар Рогаў прыехаў у Польшчу пасля пачатку расійскай агрэсіі супраць Украіны, спасылаючыся на пагрозу для яго прымусовага прызыву ў войска і ўдзелу ў вайне. Ігар і ягоная жонка Ірына Рогава былі прынятыя ў краіне праз афіцыйныя запрашэнні польскага МЗС.

У Польшчы былы апазіцыйны актывіст з Саранска працягваў навучанне ў галіне інфармацыйных тэхналогій і атрымліваў стыпендыю каля 5 тысяч злотых (каля 1370 даляраў) у месяц, а таксама жыллё ў доме студэнта ў горадзе Сасновец.

Ігар Рогаў прэзентаваў сябе як расійскі апазіцыянер, ён ужо падчас эміграцыі арганізоўваў мітынгі супраць улады Пуціна ў Сілезіі і актыўна дапамагаў расійскім уцекачам у Польшчы. Мужчына тлумачыў, што дзейнічае, кіруючыся маральнымі меркаваннямі, і хоча «рабіць дабро». Фактычна, аднак, ён выконваў заданні ФСБ Расіі.

Па даных следства, Ігар Рогаў быў завербаваны ФСБ яшчэ ў пачатку сваёй вучобы ў Расіі. Ён рыхтаваў для спецслужбы справаздачы пра розныя канферэнцыі і дзейнасць апазіцыйнай арганізацыі «Адкрытая Расія». Для сувязі з куратарам з ФСБ, імя якога Яўгеній (магчыма, ён меў прозвішчам або псеўданімам «Яўгеній Літко»), Рогаў карыстаўся простым кнопкавым тэлефонам, каб не выклікаць падазрэнняў.

Будучы за мяжой, Рогаў перадаваў даныя пра польскіх чыноўнікаў, якія падтрымлівалі расійскую апазіцыю, праграмы Нацыянальнага агенцтва акадэмічнага абмену, а таксама выкладчыкаў Сілезскага ўніверсітэта, якія навучалі рускамоўных уцекачоў. Паводле яго паказанняў, ён толькі спрабаваў перадаць гэтую інфармацыю, але даныя да адрасата нібыта так і не дайшлі.

Таксама Рогаў быў атрымальнікам кур’ерскай пасылкі з элементамі кумулятыўнай бомбы: узрывальнікі, выбуховы матэрыял і блок сілкавання. Пасылка была адпраўленая з Украіны мадэллю Крысцінай С., якая ўжо была асуджаная.

Ігар Рогаў сцвярджаў, што проста дапамагаў знаёмаму, не ведаючы змесціва. Аднак следчыя знайшлі на ягоным тэлефоне падазроныя фатаграфіі трубаправодаў у Сасноўцы і іншых аб’ектаў.

Жонка мужчыны, Ірына Рогава, спачатку афіцыйна падтрымлівала мужа пасля яго арышту, называючы ўсё, што адбываецца, памылкай польскіх службаў або расійскай інтрыгай. Аднак пасля ў прыватных размовах яна раскрыла, што Ігар некалькі гадоў супрацоўнічаў з ФСБ праз куратара Яўгенія. Да таго ж у паказаннях сужонцаў былі супярэчнасці, што дазволіла следству даказаць шпіёнскую дзейнасць.

Ігар Рогаў у сваіх паказаннях падкрэсліў, што дзейнічаў з боязі і пад ціскам: ФСБ, маўляў, пагражала яму і ягонай сям’і. Бацьку шпіёна нібыта пагражалі прызваць на вайну. Для перадачы інфармацыі ён выкарыстоўваў шыфраваныя паведамленні праз Telegram, якія маскіраваліся пад звычайныя загады, напрыклад, пра «часткі аўтамабіля».

Польская пракуратура і Агенцтва ўнутранай бяспекі абвінавачваюць Ігара і Ірыну Рогавых у шпіянажы і перадачы даных, што маглі шкодзіць Польшчы. Калі іх віна будзе даказана, то абоім пагражае ад 8 гадоў да пажыццёвага зняволення. Першае пасяджэнне суда прызначана на 8 снежня ў Сасноўцы.

Справа Ігара Рогава засведчыла недахопы ў польскай візавай палітыцы. Яшчэ ў 2022 годзе спецслужбы папярэджвалі МЗС і ўрад пра рызыку ўезду ў краіну расіян, якія маглі быць звязаныя з разведкай або крымінальнымі групамі. Аднак рэальных дзеянняў па ўвядзенні абмежаванняў або зменах у працэдуры зроблена не было.

Актывіст «Адкрытай Расіі» з Саранска Ігар Рогаў вядомы сярод іншага тым, што быў затрыманы ў Мінску ў жніўні 2020 года, калі разам з іншым супрацоўнікам «Адкрытай Расіі» Арцёмам Важанковым прыехаў паназіраць за беларускімі выбарамі і наступнымі пратэстамі.

З імі тады было знята відэа, з якога вынікала, што маладых людзей збівалі, ставячы ім у віну арганізацыю масавых беспарадкаў. Аператар рабіў акцэнт, што ў затрыманых маюцца татуіроўкі і судзімасці.

Каментары14

  • Канавал
    04.11.2025
    дык пастау́ця яго на Абмен за Пачобута !
    Проста як 2×2 .
  • Паліграф
    04.11.2025
    Чаму ўсіх расейцаў што маюць польскія ВНЖ не прапусьціць праз паліграф?
  • Таму
    04.11.2025
    Бо паліграф не працуе так як вы думаеце. У яго вялікі адсотак памылак у абодва бакі, і выкарыстоўваць яго мае сэнс толькі як дапаможны інструмэнт

Цяпер чытаюць

Пра Мелказёрава ў яго апошні дзень: «Было адчуванне, што ён стомлены, бракуе энергіі, рысы твару былі запалыя»5

Пра Мелказёрава ў яго апошні дзень: «Было адчуванне, што ён стомлены, бракуе энергіі, рысы твару былі запалыя»

Усе навіны →
Усе навіны

Францыя пачынае будаўніцтва новага атамнага авіяносца. Гэта будзе найбуйнейшы вайсковы карабель Еўропы1

Жыхар Баранавічаў катаваў жонку. Паглядзіце, колькі яму далі 12

Больш за 2500 беларусаў зрабілі ахвяраванні сям'і Мікіты Мелказёрава5

Мікіту Мелказёрава пакажуць у навагоднім канцэрце «Белсата»1

Генерал-лейтэнант Сарвараў, падарваны ў аўтамабілі ў Маскве, загінуў11

Два расійскія знішчальнікі былі знішчаны падчас дыверсійнай аперацыі на вайсковай авіябазе пад Ліпецкам — ГУР

Учыніў самагубства амерыканскі акцёр Джэймс Рэнсан2

Гаспадара таго самага Мухтара з серыяла асудзілі за палітыку1

У Маскве падарваны аўтамабіль. Папярэдне, у ім быў генерал-лейтэнант Сарвараў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пра Мелказёрава ў яго апошні дзень: «Было адчуванне, што ён стомлены, бракуе энергіі, рысы твару былі запалыя»5

Пра Мелказёрава ў яго апошні дзень: «Было адчуванне, што ён стомлены, бракуе энергіі, рысы твару былі запалыя»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць