Грамадства11

Сёлета літоўскія памежнікі перахапілі ўжо 545 шароў з кантрабандай і 50 дронаў з Беларусі

У Службе аховы дзяржаўнай мяжы Літвы пры Міністэрстве ўнутраных спраў у адказ на запыт «Радыё Свабода» расказалі, колькі ўсяго паветраных шароў з кантрабандай ім удалося перахапіць сёлета з беларускага боку.

Толькі за кастрычнік літоўскія памежнікі перахапілі 65 шароў з кантрабандай з Беларусі, а таксама 5 дронаў. З пачатку года гэта — 545 шароў з кантрабандай.

Найбольшую колькасць шароў памежнікі зафіксавалі ў сакавіку — 77.

Адзін дзень — 22 кастрычніка — стаў рэкордным: было перахоплена 13 шароў. У той дзень Літва чарговы раз была вымушаная закрыць аэрапорт і часова мяжу праз шары, што прыляталі з боку Беларусі.

Усяго з пачатку года шарамі і дронамі спрабавалі перавезці кантрабандай 889 тысяч пачкаў цыгарэт, паведамілі ў Службе аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.

Адзін паветраны шар звычайна нясе каля 1500 пачкаў цыгарэт.

Каментары1

  • Nk
    29.10.2025
    Сыходзячы са статыстыкі нічога незвычайнага ў кастрычніку не адбылося. Лічбы ўсяго на пару адсоткаў болей, чым сярэдныя лічбы за год.
    То бок, гібрыдная атака адбывалася і раней, і пытанняў не было?
    Ці нічога незвычайнага ў кастрычніку не адбылося, проста дзмуў занадта моцны паўднёвы вецер і шары ляцелі далека, таму прыйшлося зачыняць аэрапорты, а на гэта трэба было проста неяк адрэагаваць, каб не злаваць сваіх грамадзян?

Цяпер чытаюць

«Пакінулі на некалькі гадзін аднаго на вакзале». Мужчына памёр пасля падзення з вышыні на працы2

«Пакінулі на некалькі гадзін аднаго на вакзале». Мужчына памёр пасля падзення з вышыні на працы

Усе навіны →
Усе навіны

Брат беларускай «Міс сусвет» памёр у Азербайджане — пасля падзення з вышыні ён змагаўся за жыццё амаль пяць месяцаў3

Аўстраліец пайшоў парыбачыць пасля трэніроўкі і выцягнуў сапраўдную «залатую рыбку»3

Швецыя ўводзіць памежны кантроль на межах з краінамі Еўрасаюза4

І другі нацыянальны акадэмічны тэатр, Коласаўскі, абсадзілі рэжысёрам з Масквы17

Ад імя Офіса Святланы Ціханоўскай рассылаюць фэйкавыя паведамленні1

Кучынскі — Касцюговай: Хачу папрасіць цябе не перапісваць гісторыю22

«Жывы». Мелстрой з’явіўся ў інстаграме пасля паведамленняў пра магчымае затрыманне і смерць2

Арт-менеджара Алега Ларычава судзяць за прыналежнасць да «Вейшнорыі»1

У Depo ля Плошчы Перамогі пачалі прадаваць кватэры ў доме на пешаходнай вуліцы. Адна з іх каштуе амаль $1 мільён2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пакінулі на некалькі гадзін аднаго на вакзале». Мужчына памёр пасля падзення з вышыні на працы2

«Пакінулі на некалькі гадзін аднаго на вакзале». Мужчына памёр пасля падзення з вышыні на працы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць