Свет4343

Наўседа пра рэакцыю Лукашэнкі: Хочацца, каб яшчэ мацней прыпякло

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа заявіў, што рэакцыя Мінска на меры Літвы па прадухіленні трапляння ў краіну кантрабандысцкіх паветраных шароў сведчыць пра іх эфектыўнасць, паведамляе LRT.

Гітанас Наўседа

«Рашэнне аб бестэрміновым закрыцці пунктаў пропуску правільнае. Сённяшні зварот Аляксандра Лукашэнкі і яго спроба прасіць прабачэння — відавочная прыкмета таго, што прыпякае, што на гэта рэагуюць, — сказаў прэзідэнт Літвы журналістам у аўторак. — Хочацца, каб яшчэ мацней прыпякло».

Гітанас Наўседа меў на ўвазе тое, што Лукашэнка сёння назваў рашэнне Літвы закрыць мяжу «вар'яцкай афёрай», але пры гэтым сказаў, што гатовы папрасіць прабачэння, калі будзе ўпэўнены ў сваёй вінаватасці.

Наўседа зноў выказаў ідэю абмежаваць калінінградскі чыгуначны транзіт, але толькі для Беларусі. Па словах кіраўніка дзяржавы, гэтую прапанову не варта выключаць са спісу магчымых мер уздзеяння.

«Так, гэта сур'ёзная мера ўздзеяння. Паўтару яшчэ раз, гаворка ідзе не пра транзіт расійскіх тавараў у Калінінградскую вобласць, а пра абмежаванні на беларускія тавары», — адзначыў прэзідэнт Літвы.

Ён таксама заклікае абмеркаваць пытанне аб пашырэнні санкцый Еўрасаюза ў дачыненні да Беларусі.

«Мы ўжываем абмежаванні на калійныя ўгнаенні, але не на азотныя. Ёсць меры, якія могуць быць адраснымі, і, вядома, яны будуць найбольш эфектыўнымі ў маштабе ЕС у сувязі з пашырэннем абмежаванняў на паслугі беларускім кампаніям», — сказаў Наўседа.

Палітык падкрэсліў, што неабходна каардынаваць санкцыі ў дачыненні да Беларусі з саюзнікамі.

«Мы будзем рабіць гэта разам з саюзнікамі, таму што такія меры ўздзеяння найбольш эфектыўныя, яны наносяць найбольшую шкоду і прымушаюць мяняць дэструктыўныя паводзіны», — адзначыў Наўседа.

На мінулым тыдні аэрапорты Літвы закрываліся чатыры разы праз запуск метэазондаў, якія выкарыстоўваюцца для перавозкі кантрабандных цыгарэт з Беларусі. У выніку ад гэтага пацярпелі ў агульным ліку больш за 140 рэйсаў і больш за 20 тысяч пасажыраў.

Каментары43

  • Жора
    28.10.2025
    "зноў выказаў ідэю абмежаваць калінінградскі чыгуначны транзіт, але толькі для Беларусі"
    а дакладна Расея напала на Украіну ў 2022 годзе? Хутка летувісы напішуць у сваёй, як яны любяць, версіі гісторыі, што тое была Беларусь.
  • %
    28.10.2025
    Нават пры працоўных двух пунктах - Беняконі і Каменны Лог - транспартны паток быў амаль у разы меньшы чым праз адзіны пункт у Польшы. Пра які такі вялікі паток ен гаворыць. Калі пра транспарціроўку калія, то ен як вядома даўно зачынены. Так пра што тут? Ну і гэтыя агаворкі пра тое, што гаворка не йдзе, крый божа, пра расейскі транзіт, зняверваюць у прынцыповай рашучасьці. Тут звычайная даўняя (яшчэ нават даваенная) непрыязнь да Беларусі з яго боку, а не да Лукашенкі і рэжыма як такога.
  • Til Slyer
    28.10.2025
    НАРОДУ БАЛЮЧА а ня хунце

Цяпер чытаюць

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, хто купіў у Расіі кампанію «Леста»2

Лукашэнка паставіў задачу развіваць народнае апалчэнне17

У цэнтры Мінска прадаецца сімпатычная сталінка з двума французскімі балконамі1

Меліціна Станюта выйшла замуж — вяселле прайшло ў былой аранжарэі імператрыцы Жазэфіны ў Францыі7

У Падмаскоўі шпіталізавалі пяцярых чалавек з падазрэннем на воспу малпаў. Сярод іх 22‑гадовая беларуска1

Пацверджана смерць 282 тысяч расійскіх вайскоўцаў ва Украіне14

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара14

Каранік не забраў з сабой у Мінск падпалкоўніка, які быў яго прэс-сакратаром. Таму знайшлі новае месца

Маск прадэманстраваў лятаючую «Тэслу»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць