Свет2121

«Гэта — прэлюдыя вайны». Былая міністарка абароны Літвы пра прылёты паветраных шароў з Беларусі

Дэпутатка Еўрапарламента, былая міністарка абароны Літвы Раса Юкнявічэне ў гутарцы на «Свабодзе» патлумачыла, чаму Вільня лічыць, што налёты паветраных шароў з Беларусі інспіруюцца рэжымамі Лукашэнкі і Пуціна, і якую шкоду закрыццё мяжы нанясе беларускім уладам.

На пытанне, ці мае Літва дакладныя доказы, што налёты паветраных шароў інспіраваныя беларускімі ўладамі, Юкнявічэне нагадала, што Аляксандр Лукашэнка ўжо выкарыстоўваў мігрантаў як зброю супраць Літвы, Латвіі і Польшчы.

Паводле яе гэта ж адбываецца і цяпер. На яе думку кантрабандысты не могуць дзейнічаць самастойна ў такім масавым маштабе, асабліва з улікам таго, што беларускую мяжу шчыльна ахоўваюць не толькі беларускія сілы, але і расійскія.

Былая міністарка абароны ва ўрадзе кансерватараў знаходзіцца ў апазіцыі да дзейнага ўраду. Яна адзначыла, што раней урад казаў, што налёты паветраных шароў з Беларусі — гэта толькі кантрабанда. Аднак цяпер, паводле Юкнявічэне, і дзейны ўрад прызнаў, што гэта частка гібрыднай вайны.

Наконт датычнасці Расіі да гэтых налётаў былая міністарка абароны Літвы не мае сумневаў: «Расія ўвесь час ні пры чым, яна была ні пры чым у Крыме, яна была ні пры чым у Данбасе. Няма ніякіх сумневаў, што Лукашэнка сам па сабе такія аперацыі не ўчыняе. Ён — толькі проксі Расіі. Забудзьце пра суверэнную дзяржаву Беларусь побач з намі, няма яе. Ёсць толькі інструмент Крамля. Толькі Лукашэнка, напэўна думае, што ён — прэзідэнт нейкай самастойнай дзяржавы».

На заўвагу, што, магчыма, акрамя Лукашэнкі гэтак жа думае прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, якія яму тэлефануе, Юкнявічэне заявіла, што амерыканскія і некаторыя іншыя палітыкі робяць адну і тую ж памылку — спадзяюцца адарваць Лукашэнку ад Пуціна.

«Не будзе гэтага. Як і не ўвянчаюцца поспехам перамовы з Пуціным наконт Украіны. Дыктатараў толькі сілай можна прымусіць змяніць свой курс. Або проста трэба іх перамагчы. Іншага выйсця няма. Вось таму і меры наконт гэтых паветраных шароў павінны быць вельмі жорсткія. Вайна ёсць вайна» — мяркуе літоўскі палітык.

Якую шкоду рэжыму Лукашэнкі наносіць закрыццё мяжы з Літвой? Здаецца, гэта больш закране інтарэсы звычайных беларусаў, якія не змогуць ездзіць у Літву.

Юкнявічэне адказала: «Мне шкада беларусаў, якія не змогуць патрапіць у Літву. Думаю, што з 2020 года ў Беларусі не дадалося людзей, якія любяць Лукашэнку. Але нічога не зробіш. Як я сказала, вайна ёсць вайна. Праз адкрытыя межы да нас едзе шмат агентаў, шмат тых, хто ўяўляе пагрозу для нашай бяспекі».

На думку былой літоўскай міністаркі абароны, не толькі Літва, але і ЕС, і NATO павінны разумець, што знаходзяцца ў стане вайны.

«Гэта неканвенцыйная вайна, яна не такая, як зараз ва Украіне. Але Крэмль з дапамогай Лукашэнкі тэстуе нас, ён дзейнічае на мяжы 5‑га артыкула статута NATO, але не пераходзячы чырвонай лініі. Але на ўзроўні 4‑га артыкула статута NATO мы ўжо знаходзімся. Трэба прымаць захады, каб абараніцца, і не дапусціць сітуацыі, калі будзе ўжо позна» — сказала дэпутатка Еўрапарламенту, былая міністарка абароны Літвы Раса Юкнявічэне.

  • 4‑ы артыкул статуту NATO прадугледжвае кансультацыі чальцоў альянсу ў выпадку, калі, на думку аднаго з іх, яго тэрытарыяльная цэласнасць, палітычная незалежнасць або бяспека апынуліся пад пагрозай.
  • 5‑ы артыкул статуту NATO прадугледжвае ўсе магчымыя меры, у тым ліку і вайсковыя, чальцоў альянсу ў дапамогу таму з іх, супраць каго была ўчыненая агрэсія.

Каментары21

  • Меркаванне
    28.10.2025
    Ён (Лукашэнка )— толькі проксі Расіі. Забудзьце пра суверэнную дзяржаву Беларусь побач з намі, няма яе. Ёсць толькі інструмент Крамля./
    Ну я згодзен, што Лукашэнка гэта толькі проксі Расіі.
    Але я не згодзен, што ўся Беларусь гэта Лукашэнка.
    2020 год паказаў, што большасць беларусаў супраць Лукашэнкі і Лукашэнка дзейнічае НАСУПЕРАК ВОЛІ беларускага народа. Супраціў беларусаў быў здушаны Лукашэнкам пры дапамозе Масквы, пры дапамозе ФСБ.

    І да таго жа, калі ўся Беларусь гэта не суверэнная дзяржава з жыхарамі, якія пад рэпрэсіямі зараз не маюць магчымасці паўплываць на рэжым (хаця часткова змаглі - не далі арміі, вайскоўцам уцягнуцца ў баявыя дзеянні на тэрыторыі Украіны, на гарызантальным узроўні, праз сваякоў, знаёмых, аднакласнікаў давялі ваенным, што з імі будзе ва Украіне і яны колам сталі і адмовіліся ўдзельнічаць у вайне).
    Дык вось, калі літоўцы лічаць Беларусь не дзяржавай, а проксі Расеі, то і я маю права лічыць Летуву не самастойнай дзяржавай, а проксі Берліна, які здаўна праводзіць палітыку па далучэнні Беларусі да Расеі. Пачынаючы ад Ханса Георга-Віка і раней.

    Адсюль і адмова раздзяляць рэжым і народ, які супраць рэжыму і адмова адцягваць рэжым ад Масквы.
  • /
    28.10.2025
    Адзінае што навучылісь рабіць у Летуве і Польшчы гэта зачыняць межы. Як дзеткі - я ў доміку, мяне не чапаць. І сапраўды вераць, што такім чынам яны абаранілісь. З астатнімі сродкамі барацьбы і стрымліванія пакуль куды больш кепска - балонікі лятуць, дроны "блукаюць", самалеты пралятаюць.
  • Барадзед
    28.10.2025
    Я тоже хочу возить сигареты в Литву по 10 коробов за раз и жить в коттеджном поселке под Минском.

Цяпер чытаюць

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай5

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай

Усе навіны →
Усе навіны

Што паглядзець у навагоднюю ноч? Альтэрнатыўная праграма перадач на YouTube10

Вось так выглядае пентхаўс за $1 000 000 каля плошчы Перамогі ў Мінску12

Сярод «экстрэмістаў», якіх Лукашэнка памілаваў пад Новы год, ёсць і хатнія хімікі1

Вялікае рабаванне банка ў Германіі. Як злачынцы скарысталі Каляды і абчысцілі амаль усе ячэйкі3

Выйшаў з начнога клуба і знік. У Мінску пятыя суткі шукаюць хлопца3

«Прыбраць Пуціна — усё будзе па-іншаму». Лукашэнка расказаў, як папярэджваў прэзідэнта Расіі пра небяспеку замаху14

Apple выдаліла дадатак INSNC Альфа-Банка з App Store з-за санкцый

Два мабільныя аператары не будуць павышаць тарыфы ў 2026 годзе

76‑гадовую кандыдатку біялагічных навук асудзілі па стосе палітычных артыкулаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай5

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць