Грамадства33

Жанчыну з Гродна асудзілі на сем гадоў калоніі

Валянціну Навумаву прызналі вінаватай на 11 артыкулах КК.

Апошняе пасяджэнне па справе гарадзенкі Валянціны Навумавай прайшло 24 ліпеня. У выніку суддзя Мікалай Рачынскі прысудзіў 7 гадоў зняволення ў калоніі. Менавіта столькі запытваў пракурор, піша «Гарадзенская праваабарона». 

Навумаву прызналі вінаватай паводле 11 артыкулаў Крымінальнага кодэкса:

  • артыкул 16, частка 6 (пасобніцтва ў суўдзеле ў злачынстве)
  • 130, частка 1 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці)
  • 130, частка 3 (дзеянні, якія прадугледжаны часткамі 1 ці 2 артыкулу, здзейсненыя групай асобаў) 
  • 188 (паклёп)
  • 203-1, частка 3 (парушэнне тайны перапіскі, тэлефонных перамоваў)
  • 361-4, часткі 1 і 2 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, тыя ж дзеянні, здзейсненыя паўторна)
  • 367, частка 2 (паклёп у дачыненні Лукашэнкі)
  • 368, частка 1 (абраза Лукашэнкі)
  • 369 (абраза прадстаўніка ўлады)
  • 370 (здзек з дзяржаўных сімвалаў)
  • 391 (знявага суддзі).

Валянціна Навумава доўгі час была сябрам партыі левых «Справядлівы свет». У 2017 годзе яна была аштрафаваная на 15 базавых адзінак па адміністрацыйнай справе за ўдзел у акцыі «недармаедаў».

Жанчыну затрымалі 5 верасня 2025 года і змясцілі ў турму №1 у Гродне. Спачатку ў справе фігураваў ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку).

Але 27 лютага 2026 года былі выстаўленыя новыя абвінавачванні паводле артыкулаў Крымінальнага кодэкса.

Каментары3

  • Фемгруппа Беларусь
    24.07.2026
    Обратите внимание, женщинам за те же самые преступления дают сроки больше чем мужикам. А те продолжают ущемляться.
  • нет проблем
    24.07.2026
    Нет проблем, повыгоним и пересадим всех беларусов, а на их место завезём русских, пакистанцев, узбеков и будем жить не тужить...
  • oiui
    26.07.2026
    Рачынскі - вядомы злачынца, яго рукі па глотку ў крыві невінаватых людзей.

Цяпер чытаюць

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка3

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка

Усе навіны →
Усе навіны

Прыкладна палова людзей, якія выжылі пасля тэрактаў 11 верасня, захварэла на рак2

У Францыі зноў абвастрылася спрэчка вакол карціны Марка Шагала пад столлю Парыжскай оперы2

У Нью-Ёрку аднавілі Вежы-блізняты ў натуральную велічыню з дапамогай 2977 дронаў — па колькасці ахвяр тэракта 11 верасня2

«Эвалюцыя закончылася». Шрайбман раскрытыкаваў Ціханоўскую за нязменнасць наратываў68

Дзяўчыну не пусцілі ў мінскае метро з сабакам — давялося надзяваць пакет ФОТАФАКТ7

Андрэй Пачобут наведаў у Мінску Валадарку ФОТЫ23

Кіроўца монакола ў Мінску разагнаўся да 60 км/г5

Законапраект пра маштабныя санкцыі супраць Расіі нарэшце вынесуць на галасаванне ў Палаце прадстаўнікоў ЗША. Але яго могуць заблакаваць дэмакраты

«Табе мала засталося ездзіць». Кіроўца слонімскай маршруткі груба абышоўся з падлеткам з інваліднасцю2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка3

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць