Спорт55

«Без грошай быў бы звычайным мігрантам». У сеціве з'явіліся старыя выказванні дзяўчыны Ямаля пра футбаліста

У сацыяльных сетках з'явіліся старыя відэа іспанскай мадэлі Інэс Гарсіі — дзяўчыны форварда «Барселоны» і зборнай Іспаніі Ламіна Ямаля.

Фота: інстаграм Інэс Гарсія

Гэтыя ролікі былі запісаныя яшчэ да іх знаёмства. У іх яна крытыкавала футбаліста і параўноўвала яго з іншымі гульцамі, піша Championat.com.

Дзяўчына заявіла, што без грошай Ямаль быў бы «звычайным мігрантам», а на пытанне «Ямаль ці Мбапэ?» адказала: «Белінгем».

«Калі б у яго не было славы і грошай, Нікі Ніколь (былая дзяўчына Ямаля) нават не звярнула б на яго ўвагі. Калі б усё вярнулася назад і ён застаўся звычайным мігрантам без грошай, ці заўважыла б яна яго? Шчыра кажучы, і я, будучы на яе месцы, не выбрала б яго!» — прыводзіць словы Гарсіі The Times of India.

Інес Гарсія запісала гэтыя ролікі задоўга да знаёмства з іспанскім футбалістам, аднак заўзятары знайшлі іх толькі цяпер. Паводле паведамленняў, да знаёмства з Ямалем Гарсія на працягу пяці гадоў сустракалася з іншым мужчынам. Яна спыніла гэтыя адносіны праз два тыдні пасля таго, як Ламін упершыню праявіў да яе цікавасць.

Каментары5

  • *
    24.07.2026
    Пры ўсёй пагардзе для такіх жанчын, якія кідаюць сваіх хлопцаў дзеля нейкіх зорак, бо гэта звычайнае курэс*** ці бл***тва, цяжка спрачацца, што без грошаў быў б звычайным мігрантам, факт.
  • Мужык
    24.07.2026
    XX XY, навошта вы абагульняеце быццам гэта ўласныя ўсім жанчынам якасці? Гэта не так. Ёсць шмат прыкладаў мужчын, якія кідаюць жанчын з дзецьмі ў цяжкія часы і ідуць шукаць саладуху для забаў.
  • Заўвага чытача
    24.07.2026
    Малайцы, на сваю расейскамоўную крыніцу спасылку далі, а на польскія ці ўкраінскія не заўсёды. АДМЕТНА!

    Не трэба хаваць каментар, тут не БССР :)

Цяпер чытаюць

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў13

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам на лясной паляне нечакана зацвілі сланечнікі1

У Гродне ёсць незвычайнае кафэ, дзе пасаду дырэктара займае кот Туман1

Нетаньяху заблакаваў перадачу Украіне сістэм «Жалезны купал», хоць ЗША былі гатовыя заплаціць13

На таргі трапіла стогадовая сядзіба з калонамі і паркам. Яе нават не трэба аднаўляць7

На Зямлі зафіксавалі самую нізкую тэмпературу за апошнія 14 гадоў

У Днепрапятроўскай вобласці расійскі дрон трапіў у маршрутку з людзьмі

У пакістанскіх гарах загінула сусветная легенда альпінізму. Як гэта адбылося2

У мінскім «Еўраопце» заўважылі электронныя цэннікі4

У Аўстраліі вярнулі кнігу ў бібліятэку праз 150 гадоў пасля таго, як яе адтуль узялі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў13

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць