Грамадства33

Ціханоўская: Сёння найлепшы дзень для таго, каб падзякаваць тым, хто дараваў нам жыццё

Дэмакратычная лідарка Беларусі апублікавала зварот да Дня маці, які адзначаецца сёння.

Фота з асабістага архіва Святланы Ціханоўскай.

«Дзякуй за ўсё, Мама! Сёння найлепшы дзень для таго, каб падзякаваць тым, хто дараваў нам жыццё. Нашым матулям. 

Я хачу падзякаваць кожнай матулі. Кожнай, хто гадуе дзяцей у гэтыя цяжкія часы, вучыць іх адрозніваць дабро і зло, верыць у сябе і не баяцца быць сумленнымі. Кожнай, хто любіць і чакае сваіх сыноў і дачок з турмы ці з выгнання, не перастаючы спадзявацца на хуткую сустрэчу. Кожнай, хто ахвяраваў свабодай дзеля таго, каб яе дзеці жылі ў вольнай краіне. Кожнай, хто працуе, клапоціцца, вучыць, абараняе — і пры гэтым знаходзіць сілы ўсміхацца. 

«Вы — наш гонар, нашая пяшчота, нашая апора. Вы нагадваеце, што Беларусь — гэта людзі, здольныя любіць, дараваць і ствараць жыццё нават там, дзе здаецца, што ўсё разбурана. Хай дзеці і ўнукі скажуць вам тое, што часта забываюць сказаць: дзякуй за бяссонныя ночы, за веру, за сілу, за вашую бясконцую і беспярэчную любоў, якая не залежыць ад знешніх абставінаў. 

На жаль, сёння не ўсе могуць асабіста павіншаваць сваіх матуль — рэжым зрабіў усё магчымае, каб стварыць перашкоды, адарваць нас ад родных, пазбавіць гэтай важнай сувязі. Але ні адлегласць, ні сцены турмаў, ні выгнанне не могуць разбурыць тое, што маці адчувае сэрцам.

Я ад усёй душы зычу кожнай маме ў Беларусі і за яе межамі як мага хутчэй абняць сваіх дзяцей. Каб гэтыя абдымкі былі доўгімі, як чаканне, і цёплымі, як мацярынская любоў. Каб у кожным доме зноў гучаў смех, а Беларусь адчула сябе адной вялікай сям’ёй, у якой пануе любоў», — зазначыла Святлана Ціханоўская.

Каментары3

  • Неверагодныя дзеці твае
    14.10.2025
    Дзякуй вялікі, дарагая Святлана. Апошнія 5 гадоў нашая святая маці - гэта ты! Дзякуй, што падаравала нам сябе!
  • Амэн
    14.10.2025
    Няхай будзе так!
  • Янка
    14.10.2025
    Сама ідэя Дня маці - прыгожая. Але бачу ганебным адзначаць яго у адзінаасобна прызначены у 1996 лукашэнкай дзень, ды ў дадатак прывязаны да рпцшнага "дня Пакрова Прэсвятой Багародіцы". Спадзяюся, нікому ня трэба тлумачыць, што пасля 2022 рпц канчаткова прадэманстравала сваю сутнасць ў якасці крамлёўскага шапіто. Большасць краінаў ў сусвеце адзначаюць гэты дзень у другую нядзелю траўня, але амаль што ўсе - ўвёсну.

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын26

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Дырэктар Эйфелевай вежы пайшоў у адстаўку пасля рэлігійнага скандалу4

Навукоўцы прыдумалі, як можна вырошчваць ежу на Марсе3

Брытанія датэрмінова выпускае тысячы зняволеных. Польшча гэтаму не радая8

Мерц: СПА — самае слабое месца Украіны, але мы шукаем рашэнні2

Трусікі, масткі, алені і шмат-шмат арэляў. Пад Калінкавічамі адкрылі «Сцежку лясных цудаў»1

Для Пуціна на Урале пабудавалі «бункер Суднага дня» на выпадак ядзернай вайны16

Пенсіянерка папрасіла знаёмага мужчыну насячы ёй дроў. Усё скончылася забойствам10

Беларусы згулялі са зборнай Фінляндыі ўнічыю3

Кіраўніца «Вольнага хору» Галіна Казіміроўская паведаміла, што перамагла рак4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын26

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць