Каханне і сэкс88

Блогерка Баба Нюра другі раз выйшла замуж — за гітарыста «Драздоў»

У чэрвені Ганна Клінцэвіч паведаміла пра развод, а ўжо ў верасні — пра новыя заручыны.

Ганна Клінцэвіч (Баба Нюра). Фота з яе інстаграма

Папулярнасць 26‑гадовай Ганне Клінцэвіч прынёс вобраз Бабы Нюры. Дзяўчына нарадзілася ў аграгарадку Трабы Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці і жыла там да 12 гадоў. З дзяцінства любіла рабіць пародыі на вясковых бабуль.

Менавіта гэта і стала яе фішкай: хоць у звычайным жыцці Ганна размаўляе на рускай мове, але кажа, што хоча зберагчы нашу культуру і паказаць яе сучаснай моладзі. І дапамагае ёй у гэтым вобраз вясковай бабулі.

Летась Ганна перамагла ў дзяржаўным шоу «Фабрыка блогераў». Цяпер на яе падпісана 104 тысячы чалавек у інстаграме і 103 тысячы ў тыктоку.

Раней яна амаль нічога не распавядала пра асабістае жыццё. А ў чэрвені Ганна прызналася, што развялася са сваім першым мужам і ўжо паспела сустрэць новае каханне.

Першым мужам Ганны быў дальнабойшчык. У тым шлюбе нарадзілася дачка Ева. Менавіта падчас дэкрэтнага адпачынку Ганна пачала здымаць відэа для сацсетак і раскручваць свой блог.

У інтэрв'ю дзяўчына не аднойчы распавядала: спачатку муж Ігар быў упэўнены ў тым, што ў яе нічога не атрымаецца — лічыў, што жонка займаецца нейкім глупствам. Але ў выніку пачаў дапамагаць ёй са здымкамі.

Таму шмат хто з падпісчыкаў палічыў, што менавіта блогерства разбурыла сям’ю. Ганна ж запэўнівае: не папулярнасць Бабы Нюры стала прычынай разводу.

Блогерка пачала кар'еру і як спявачка. Яна гастралюе з гуртом «Дразды». Таму не дзіўна, што менавіта ў калектыве сустрэла новае каханне.

Абраннікам Ганны стаў гітарыст гурта «Дразды» Раман Гарбацкі. У верасні дзяўчына пахвалілася заручальным пярсцёнкам з дыяментам.

А цяпер пара распісалася ў ЗАГСе. На вяселлі маладзёны вырашылі адмовіцца ад класічных вобразаў. Нявеста надзела спадніцу мідзі з высокай пасадкай і блузку, а замест туфель на абцасах — белыя чэлсі. Жаніх быў у свабодных светлых штанах і кашулі з кароткім рукавом, а таксама красоўках.

Каментары8

  • Факт
    14.10.2025
    Первый муж - как молочный зуб, выпал и слава богу. Может второй постоянным будет
  • Filipp
    14.10.2025
    Хай будзе не апошняе вяселле! Шчасце маладым!
  • Мацей
    14.10.2025
    нешчырая яна беларуска. яе вясковыя гісторыі і гаворка гэта толькі здзек над нашымі звычайнымі бабулямі, якія не мелі адукацыі і жылі як умелі. Іхняя вясельная цырымонія па руску, і так размовы у іншых відэа сведчаць аб тым што у галаве у іх расея. Але прыкалываючыся гэта дзяўчына стварае добры энтаграфічны матэр'ял для будучыні. Такое меркаванне

Цяпер чытаюць

«Я асасін, бл*!» Эксперт-юрыст з СТБ неадэкватна паводзіў сябе на Зыбіцкай. Відэа сабрала мільёны праглядаў — хто ён12

«Я асасін, бл*!» Эксперт-юрыст з СТБ неадэкватна паводзіў сябе на Зыбіцкай. Відэа сабрала мільёны праглядаў — хто ён

Усе навіны →
Усе навіны

У патрыярха Кірыла з'явіўся новы абаронца ў Еўропе6

«Знайшліся продкі, пра якіх не ведалі нават бацькі». Беларуска шукала польскія карані і вывучыла гісторыю сям’і2

На Сіцыліі прачнуўся самы высокі вулкан Еўропы

Што за расійскія блогеры, якім падзякаваў Сібіга, і што за кампанія супраць «Алабугі»3

У Беларусь завезлі прадукт па цане ў 100 разоў большай за звычайную3

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры6

«Белавія» запусціла адзіныя квіткі з «Аэрафлотам»

У Ружанскім палацы ўладкуюць гатэль

Год без смерцяў на дарогах. Як Хельсінкі стаў сусветным эталонам бяспекі руху

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я асасін, бл*!» Эксперт-юрыст з СТБ неадэкватна паводзіў сябе на Зыбіцкай. Відэа сабрала мільёны праглядаў — хто ён12

«Я асасін, бл*!» Эксперт-юрыст з СТБ неадэкватна паводзіў сябе на Зыбіцкай. Відэа сабрала мільёны праглядаў — хто ён

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць