Каханне і сэкс1919

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе

Што ж для беларусаў базавы мінімум, а што — шыкоўны максімум?

Скрыншот відэа ў тыктоку

Найбольш сціплым каштарысам падзялілася ў тыктоку дзяўчына, падпісаная як Dianissia. Ёй з мужам вяселле абышлося ў 3774 рублі. За стандартную цырымонію ў ЗАГСе яны заплацілі 126 рублёў (фуршэт там пацягнуў яшчэ ў 120 рублёў), за заручальныя пярсцёнкі — 1750 рублёў. Вобразы жаніха і нявесты каштавалі 332 і 516 рублёў. Фатограф узяў усяго 250 рублёў. За рэстаран для маладажонаў і іх бацькоў аддалі 680 рублёў.

Скрыншот відэа ў тыктоку

Тыктокерка Настасся з Брэста пабралася шлюбам каля тыдня таму. Усіх падрадчыкаў яна браніравала яшчэ год таму — адразу, як яе малады чалавек зрабіў прапанову рукі і сэрца. Кажа, што дзякуючы гэтаму атрымалася сэканоміць, бо кожны сезон усе падымаюць цэны.

— Мы адразу паставілі для сябе рамкі, за якія мы ні ў якім разе не будзем выходзіць. На той момант нашай столлю была сума $7000. Але мы нават не хацелі набліжацца да гэтай сумы, хацелі зрабіць усё танней.

Але Настасся прызнаецца, калі яны падлічылі ўсе свае выдаткі на вяселле, дык пабачылі, што перавысілі свой ліміт — атрымалася $7500. Кажа, што ні аб чым не шкадуе і што трымалася сапраўды вяселле мары. Гасцей было 57.

У каментарыі прыйшла яшчэ адна вераснёўская нявеста з Брэста: «У нас было вяселле два тыдні таму. Аддалі $14 тысяч, было 55 чалавек. Думалі ўкласціся ў $8 тысяч, але не атрымалася».

 

@nastyavas99 Рассказываю, во сколько нам обошлась свадьба в 2025 году в Бресте ‍♀️ #свадьба #брест #невеста #подготовкаксвадьбе #беларусь ♬ original sound - Jo3y

Таццяна з Мінска патраціла таксама каля $7500 (было 25 чалавек). Вобраз нявесты каштаваў $860 (з улікам арэнднай сукенкі за $650), а жаніха — каля 330.

Арэнда сядзібы абышлася ў $1100, дэкор — у $670, кейтэрынг — $1600. Вядучы атрымаў $750, фатограф — $450, рылсмэйкер — $62. Вясельны торт пацягнуў $130.

Скрыншот відэа ў тыктоку

Яшчэ адна дзяўчына з Мінска пабралася шлюбам у жніўні. Яна раіць тым, хто толькі плануе вяселле, арыентавацца хаця б на $5000.

Сама нявеста лічыць сваё вяселле бюджэтным — на свята для 30 чалавек выдаткавалі $4800.

— Вобраз жаніха збіралі на «Вайлдбэрыз» і ў «Спортмайстару». Разам выйшла 759 рублёў. Вобраз нявесты — сукенка, туфлі, зменныя басаножкі (каб ногі на абцасах не стаміліся), сумачка — 1265 рублёў.

Букет каштаваў 150 рублёў, бутаньерку да яго далі ў падарунак.

Пара аплачвала пастаноўку вясельнага танцу — аддалі 410 рублёў.

Пярсцёнкі, адзін з якіх рабілі на замову, каштавалі каля 2890 рублёў. Фатограф узяў $140:

— Якасць фота адметныя, фатограф проста супер. Я лічу, ён вельмі танна ўзяў за сваю працу.

Ганарар вядучага і дыджэя склаў $300.

За арэнду банкетнай залі ў Ждановічах пара не плаціла, бо ў рэстарана не было такой паслугі. У выніку жаніх і нявеста проста зрабілі па меню замову ежы на неабходную суму. Якасцю ежы і абслугоўвання дзяўчына таксама цалкам задаволеная.

Торт рабіла сястра нявесты — маладзёны далі ёй 150 рублёў за працу, а неабходныя прадукты аплаціла хросная нявесты.

— Так торт бы выйшаў нам недзе 850 рублёў.

Загадзя набывалі атрыбуты для конкурсаў і невялікія падарункі гасцям — гэта пацягнула 477 рублёў.

Каб адпачыць пасля вяселля, муж жонка браніравалі для сябе на тры дні домік за Мінскам. Атрымалася 1084 рублі за арэнду.

 

@kris.to.fer долго или дёшево - решит каждый сам для себя. Я не пожалела ни разу потраченных денег. в субтитрах ошибка, изменить не могу уже: стол обошелся в 3900р. Свадьбу мы организовывали сами, по большей части я , не было координаторов, организаторов и прочего... Если есть вопросы пишите, отвечу #свадьба #сколькостоитсвадьба #CapCut #цены #свадьбаминск ♬ оригинальный звук - Крис

Аліна таксама святкавала вяселле ў Мінску — свята абышлося ў $11 тысяч.

Пражыванне і зборы ў гатэлі каштавалі $250. Вобраз нявесты — $750, жаніха — $370. За пярсцёнкі аддалі $1300. Арэнда пляцоўкі, фуршэт і банкет пацягнулі $4800, дэкор — $450.

Падрадчыкі за свае паслугі ўзялі агулам $2240. Модны торт з ягадамі абышоўся ў $300.

 

@alinahires Сколько реально стоила наша свадьба? Спойлер: ~11000$ тысяч - и это было шикарно! Сохраняй, если тоже готовишься к дню х ✨ #свадьба #свадьбы #свадьбамечты #свадьбаминск ♬ suono originale - swami

Сваім досведам падзялілася арганізатарка вяселляў у Мінску Яўгенія Доўгая. Яна распавяла, што ў сярэднім яе заказчыкі сёлета трацілі на вяселле каля $12 тысяч (гэта сума пры ўмове, што гасцей 50 чалавек).

Напачатку сезона жанчына агучвала і максімальны каштарыс — $25 тысяч. Сюды ўваходзілі ажно некалькі фатографаў, рылсмэйкер, відэамантажор і нават два відэааператары з квадракоптарамі, якія маюць дазвол на палёты.

Таксама ў гэты кошт уваходзілі два вядучыя, адзін з якіх нейкі топавы з Масквы (такі бярэ ажно $4000). На меню закладвалася $5000 і $7000 на дэкор. Ну а танчылі б госці пад кавербэнд.

Але Яўгенія ўдакладніла, што пры жаданні, канечне, можна зрабіць і больш дорага.

 

@len.ok.blog Ответ пользователю @user73138155704238 вот здесь про стоимость свадьбы @# @Елена Долгая организатор #сколькостоитсвадьба #свадьбаминск #организаторминск #организаторсвадеб ♬ оригинальный звук - tgk nikollashess

Імаверна, сапраўды былі і больш дарагія вяселлі. Так у акаўнце вясельнай пляцоўцы Royal_hall з’явілася відэа з банкету, дзе жаніх зрабіў сюрпрыз нявесце, і ў нейкі момант замест кавербэнда на сцэне з’явіўся папулярны расійскі гурт The Hatters.

@royal_hall До мурашек!!!! До конца Свадебный организатор @Александра Плескач #thehatters #royalhall_by #свадебныйсюрприз #реакцияневесты #свадьба2025 #свадьбаминск #свадьбамечты #сюрприз #wowmoment ♬ оригинальный звук - Royal_Hall

Каментары19

  • Невеста
    27.09.2025
    Хочу я замуж, замуж хочу...
    Да ты не бойся, я всё оплачу...
  • вілы
    27.09.2025
    Дзе гэтыя расфуфыраныя зарабляюць такія шалёныя грошы? І чаму стала не сорамна на ўвесь свет хваліцца такімі тратамі? У Беларусі, бл...!
  • Нефанатка
    28.09.2025
    Жалко, что Василевич свой бюджет не озвучила. И так барышня, к которй "случайно" лука приперся

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі ВІДЭА117

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі назваў «чырвоныя лініі» Украіны ў мірных перамовах6

«Па-беларуску «Слана» Філіпенкі набывалі больш ахвотна, чым па-руску». Якія кнігі сёння ў топе? Інтэрв'ю з кіраўніцай выдавецтва Gutenberg Publisher5

«Дачка» EPAM Systems увайшла ў топ-10 найбуйнейшых бізнэсаў Грузіі

Шахед трапіў у шматпавярховік Кіева. Яшчэ адзін — у прыпынак грамадскага транспарту ў вобласці ВІДЭА1

Дзяржаўны знак якасці прысвоілі толькі адной з дзвюх беларускіх згушчонак. Дык Глыбокае ці Рагачоў?16

У Пінску пенсіянерка правалілася на сваім аўто ў яму дарожнікаў. Яе яшчэ і аштрафавалі6

Дырэктара філіяла «Гомсельмаша» ў Аргенціне шукаюць па аб'яве і прапануюць зарплату зваршчыка ў Мінску4

У Слуцку прадаюць па акцыі карыстаны чырвона-зялёны халадзільнік12

У Казахстане за год завялі 709 крымінальных спраў на грамадзян, якія завербаваліся ваяваць за Расію1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі ВІДЭА117

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць