Сёння ў Стакгольме быў абвешчаны нобелеўскі лаўрэат па літаратуры. Ім стаў венгерскі пісьменнік Ласла Краснагаркаі.

Пісьменніка адзначылі «за яго пераканаўчую і прароцкую творчасць, якая ва ўмовах апакаліптычнага тэрору зноў пацвярджае сілу мастацтва».
Ласла Краснагаркаі нарадзіўся ў 1954 годзе ў Дзьюле. Першы твор напісаў у 1977 годзе. Праславіўся пасля выхаду рамана «Сатанінскае танга» ў 1985 годзе. Сярод яго найбольш вядомых раманаў таксама — «Меланхолія супраціву» і «Сі-ван-му тут сярод нас». Некаторыя творы Краснагаркаі экранізаваныя. У 2015 годзе ён атрымаў Букера.
У мінулым годзе пераможцай стала паўднёвакарэйская пісьменніца Хан Ган, у 2023 годзе нарвежац Юн Фосэ. У 2015 годзе — беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч.
У пятніцу а 12‑й абвесцяць лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру, а завершыцца Нобелеўскі тыдзень у наступны панядзелак намінацыяй па эканоміцы.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары