Свет22

«Падумаў, што недзе побач мядзведзь». Нобелеўскаму лаўрэату ў лічбавым дэтоксе ўсё ж паведамілі пра ўзнагароду

Нобелеўскі камітэт нарэшце змог звязацца з амерыканскім навукоўцам Фрэдам Рамсдэлам, які стаў сёлетнім лаўрэатам прэміі ў галіне фізіялогіі і медыцыны, піша The Guardian. Да гэтага з ім доўга не маглі скантактавацца, бо Рамсдэл разам з жонкай быў у паходзе па гарах ЗША і праводзіў «лічбавы дэтокс» — без тэлефона і інтэрнэту.

Фрэд Рамсдэл у гарах

Жонка навукоўца, Лора О’Ніл, выпадкова ўбачыла на тэлефоне шмат віншавальных паведамленняў — так пара даведалася пра ўзнагароду. Як паведаміў прадстаўнік камітэта Томас Перлман, муж і жонка тры тыдні падарожнічалі па горных хрыбтах Айдаха, Ваёмінга і Мантаны, начавалі ў намётах і атрымалі навіну, калі ехалі ў гатэль ды спыніліся, каб адрамантаваць машыну.

Калі Лора раптам уключыла тэлефон і закрычала ад нечаканасці, Фрэд падумаў, што недзе побач мядзведзь, бо яны былі ў мясцовасці, дзе жывуць грызлі. Але крык быў ад радасці — ён атрымаў Нобелеўскую прэмію. Паводле сведак, навуковец быў вельмі здзіўлены і шчаслівы, бо не чакаў такога прызнання.

Раней, 6 кастрычніка, стала вядома, што Фрэд Рамсдэл разам з амерыканкай Мэры Бранкоу і японцам Шыманам Сакагучы падзялілі Нобелеўскую прэмію за даследаванні, якія тлумачаць, як працуе імунная сістэма і чаму не ўсе людзі пакутуюць ад цяжкіх аўтаімунных захворванняў.

Каментары2

  • Класная навіна
    07.10.2025
    Дзякую Рэдакцыі
  • Нічэво так
    08.10.2025
    Как там тебе в кавалерке или колхозной панели за 70 с сивухой,, мы падмыліся і пашлі на танцы у клуб. Хацябы клуб дзіджэя нармальнава паставіў. Празнаваць будзім нобелеўскія прэміі. У нас тожэ прэмія на заводзе за перыработку. У Белврусь назад ніхачу пакашта.

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць