Грамадства

У Гомелі вынеслі прысуд брату былога палітвязня

У Гомелі суд па палітычным артыкуле асудзіў Ігара Мачалава, брата былога палітвязня Станіслава Мачалава, піша «Гомельская вясна». 

Ігар Мачалаў

Ігар Мачалаў прызнаны вінаватым у садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці паводле частак 1 і 2 артыкула 361-4, аднак што дакладна яму ставілася ў віну, пакуль невядома. Вядома толькі, што прысуд не прадугледжвае пазбаўлення волі — хутчэй за ўсё, у гэтым выпадку будзе яе абмежаванне.

Станіслава Мачалава судзілі ў студзені 2022 года. Яго абвінавачвалі ў гвалце супраць прадстаўніка ўлады і ў арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Станіслаў адбыў трохгадовы тэрмін у калоніі №22 пад Івацэвічамі і вызваліўся ў снежні 2023 года.

Гэта не першы выпадак, калі пад рэпрэсіі трапляе брат палітвязня. Напрыклад, у жніўні стала вядома пра пераслед Вячаслава Бераставога — брата палітвязня Андрэя Бераставога. Вячаславу, як і Андрэю, прысудзілі рэальны тэрмін зняволення за нібыта арганізацыю дзеянняў, што парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК).

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея20

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі закрываецца вялікая сетка крам посуду і тавараў для дома

Жанчына-кур'ер везла з Беларусі ў Расію ў маршрутцы 100 тысяч еўра і, натуральна, не давезла

Кіроўцу пагрузчыка з Гродна асудзілі па шасці палітычных артыкулах. Імаверна, яго схапілі пасля вяртання ў Беларусь2

Загінула котка Чарнушка, якая была сімвалам гродзенскай галерэі Тызенгаўза1

У Варшаве беларус адмовіўся плаціць за таксі і пагражаў кіроўцу. Яго дэпартуюць12

Марына Ментусава вяла эфір у шыйным артэзе. Што здарылася?16

Паглядзіце, як будзе выглядаць новая інфекцыйная бальніца ў Мінску2

У Бараўлянах знайшлі рэдкі чырванакніжны грыб дыяметрам 40 сантыметраў

Расія можа глушыць GPS. Навукоўцы прапанавалі альтэрнатывы, абаронка ўжо выкарыстоўвае некаторыя з іх, з часам яны могуць распаўсюдзіцца і на звычайнае жыццё1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея20

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць