Па краіне сабралі ўдвая меней яблыкаў, чым летась. А ў некаторых гаспадарках сітуацыя зусім сумная.
Прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын расказаў, што сёлета неўраджай яблык з-за неспрыяльных умоў надвор'я.
Напрыклад, у адной з фермерскіх гаспадарак у Маладзечанскім раёне, дзе Турчын нядаўна пабываў, ураджай яблыкаў складзе толькі дзясятую частку ад леташняга.
«Мы разумеем, што ў цэлым у краіне парадку 40% ад узроўню мінулага года аб’ём вытворчасці яблыкаў», — сказаў Турчын.
Прэм'ер дадаў, што фермерам, у якіх цяпер складаная сітуацыя, прапануюць да наступнага года ўзяць крэдыт «на камфортных умовах», каб дацягнуць да наступнага ўраджаю.
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары
А прыватнікі, хто займаецца садавінай - надалі, і робяць грошы, скарыстаўшыся дэфіцытам, і адсутнасьцю польскіх канкурэнтаў.
Можна сказаць, што як толькі нехта ўзяўся за бульбу, як адразу, халера, яблыкі прапалі...