Свет1414

Лабараторыі дзвюх краін пацвердзілі, што Навальнага атруцілі ў турме

Перад смерцю палітык пакутаваў ад моцных боляў, сутаргаў і ванітаў, але медыцынская дапамога яму своечасова аказана не была. Відэазапісы апошніх сутак жыцця Навальнага ў калоніі не захаваліся.

Лабараторыі дзвюх краін незалежна адна ад адной пацвердзілі, што апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага атруцілі ў турме ў лютым 2024 года. Пра гэта паведаміла яго ўдава Юлія Навальная.

Паводле яе слоў, у лютым 2024 года блізкім Навальнага ўдалося вывезці за мяжу і перадаць адной з заходніх лабараторый яго біялагічныя ўзоры.

«Яшчэ ў лютым 2024 года мы змаглі атрымаць і надзейным спосабам пераправіць за мяжу ўзоры біялагічнага матэрыялу Аляксея. Лабараторыі, прынамсі, дзвюх краін, незалежна адна ад адной, правялі даследаванне гэтых узораў. Лабараторыі дзвюх краін прыйшлі да высновы, што Аляксей быў забіты, а менавіта, атручаны», — сказала яна.

Таксама Юлія Навальная адзначыла, што, згодна са сведчаннямі пяці супрацоўнікаў калоніі, перад смерцю палітык пакутаваў ад моцных боляў, сутаргаў і ванітаў, але медыцынская дапамога яму своечасова аказана не была. Відэазапісы апошніх сутак жыцця Навальнага ў калоніі не захаваліся.

У відэа Навальная таксама кажа, што расследаванне смерці Навальнага тармозіцца з-за меркаванняў палітычнай мэтазгоднасці. Выглядае, яна мае на ўвазе не расійскія, а еўрапейскія ўлады.

«Я заяўляю, што Уладзімір Пуцін вінаваты ў забойстве майго мужа, Аляксея Навальнага.

Я абвінавачваю расійскія спецслужбы ў распрацоўцы забароненай хімічнай і біялагічнай зброі.

Я патрабую ад лабараторый, якія праводзілі даследаванні, апублікаваць вынікі. 

Перастаньце заігрываць з Пуціным з нейкіх вышэйшых меркаванняў. Вы не зможаце яго задаволіць. Пакуль вы маўчыце, ён не спыняецца. Магчыма, менавіта зараз нехта яшчэ памірае ад яду, якім ён загадаў атруціць. Не толькі ў Расіі — і па ўсім свеце, мы ўжо бачылі такія прыклады», — гаворыць яна.

Каментары14

  • Жвір
    17.09.2025
    Хто б сумняваўся.
  • политзек
    17.09.2025
    я как был, так и остаюсь при уверенности, что замысел был немного другой:
    отравить так, чтобы успеть выпустить, чтобы он умер уже на свободе. но дозу не рассчитали, недооценив ослабленный организм, и случилось так, как случилось.
    потому что слишком многое на это указывает.
  • Джефри Эпштейн
    17.09.2025
    Меня тоже.

Цяпер чытаюць

«Чаму беларус не вывучыць беларускую мову? Гэта проста лянота». Выдавец Яраслаў Іванюк — пра вышук, КДБ і моўныя войны

«Чаму беларус не вывучыць беларускую мову? Гэта проста лянота». Выдавец Яраслаў Іванюк — пра вышук, КДБ і моўныя войны

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі гарыць адзін з найбуйнейшых НПЗ12

У сям’і Цепляковых, дзе дачка-вундэркінд у 9 гадоў паступіла ва ўніверсітэт, нарадзілася дзясятае дзіця. Яму далі незвычайнае імя12

ФБР абвінаваціла Паўночную Карэю ў крадзяжы больш як 6 мільярдаў даляраў з Binance7

Пекла можа выглядаць зусім не так, як мы думаем. Пра новы раман Югасі Каляды4

Чаму нашы адбіткі пальцаў унікальныя? І што яшчэ можа нас ідэнтыфікаваць1

Бацькі з Крэмніевай даліны плацяць па $60 тысяч за школы без гаджэтаў. Чаму яны не хочуць для сваіх дзяцей тэхналогій, якія самі ствараюць?

Назвалі самыя страшныя фільмы жахаў9

Вайсковец, якога ўпершыню эвакуявалі з баявой пазіцыі дронам, стаў Героем Украіны

Прэзідэнт Фінляндыі расказаў, якія пасланні ад Украіны перадаў Пуціну падчас размовы з ім3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаму беларус не вывучыць беларускую мову? Гэта проста лянота». Выдавец Яраслаў Іванюк — пра вышук, КДБ і моўныя войны

«Чаму беларус не вывучыць беларускую мову? Гэта проста лянота». Выдавец Яраслаў Іванюк — пра вышук, КДБ і моўныя войны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць