Свет1010

Трамп паставіў новыя ўмовы для ўвядзення «маштабных» санкцый супраць Расіі

Краіны NATO павінны самі ўвесці такія абмежаванні, а таксама мыты ў дачыненні да Кітая і спыніць закупляць расійскую нафту. Трамп пры гэтым замаўчаў, што нафту ў Расіі працягваюць закупляць толькі ідэалагічна блізкія яму Венгрыя і Славакія.

Фота: Win McNamee / Getty Images

Пра гэта прэзідэнт ЗША паведаміў у лісце, адпраўленым «усім краінам NATO і свету».

З ягоных слоў, тое, што краіны, якія ўваходзяць у альянс, прадаўжаюць закупляць нафту ў Расеі «моцна аслабляе вашу перамоўную пазіцыю і рычагі ціску на Расею».

Таксама «акажа вялікую дапамогу ў спыненні гэтай смяротнай, але абсурднай вайны» ўвядзенне краінамі НАТА пошлін» ад 50% да 100% на Кітай, якія будуць цалкам знятыя пасля заканчэння вайны паміж Расіяй і Украінай», лічыць Дональд Трамп.

«Я гатовы дзейнічаць, калі вы будзеце гатовыя. Проста скажыце, калі. Калі NATO зробіць так, як я кажу, вайна хутка скончыцца, і ўсе гэтыя жыцці будуць выратаваныя! Калі няма, вы проста марнуеце мой час, а таксама час, сілы і грошы Злучаных Штатаў», — напісаў прэзідэнт ЗША.

У сваім допісе Трамп узгадаў, што гэта вайна Байдэна і Зяленскага, але нават не згадаў Пуціна і Расію — хоць не Украіна атакавала Расію, а Расія ўварвалася ва Украіну і захапіла яе тэрыторыі.

У рэальнасці Еўропа скараціла закупкі расійскай нафты з 16,4 млрд долараў у 2021 годзе да 1,7 млрд у 2025. Прычым цяпер расійскую нафту закупляюць у асноўным Венгрыя і Славакія — дзе ва ўладзе сілы, ідэалагічна блізкія Трампу. Іх у сваім пасце Трамп не згадвае.

Да 2027 года Еўропа плануе цалкам адмовіцца ад закупак расійскага звадкаванага прыроднага газу на споце.

Каментары10

  • Найперш не галасі!
    13.09.2025
    Звычайныя паводзіны махляра і кідалава: спачатку я ўсё зраблю за 24 гадзіны, парву злыдняў, як Тузік грэлку, а як выконваць свае ж абяцанні то кожны раз то казачка дурням, то новыя ўмовы: з раніцы росна, у абед млосна, а вечарам камары заядаюць.

    І тут цікава як хутка павернуцца мазгі ў еўрапейскіх выбаршчыкаў, каб палітычны істэблішмэнт, які іх прадстаўляе, вымушаны быў праявіць палітычную волю.

    Калісьці яшчэ ўвосень каментаваў, што Трамп - чорны лебедзь Пуціна. Маўляў, Трамп прымусіць Еўропу спадзявацца толькі на саміх сябе, а Пуціна і Крэмль Трамп таксама кіне.
    Зразумела, "за 24 гадзіны" такія планетарныя сальта з піруэтам не робяцца, ну пабачым, хочацца спадзявацца на лепшае.
  • Вадя
    13.09.2025
    Всё логично, что ещё сказать
  • Клаўс
    13.09.2025
    Хопіць чакаць нечага ад гэтага балабола. Трэба разбудоўваць свой ВПК каб не быць залежнымі ад Штатаў.

Цяпер чытаюць

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс30

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Усе навіны →
Усе навіны

У Петрыкаве мужчына падавіўся шашлыком і памёр

У Індыі знайшлі пяць дзіцянят арангутанаў, якія елі бананы каля шашы3

У Любанскім раёне шэршні захапілі і пераабсталявалі пад сябе шпакоўню ФОТАФАКТ

З'явіўся новы рэйтынг найбольш бульбяных краін свету7

«Я цябе могну». Што за трэнд, які падхапілі нават курсанты ў Гомелі?12

Пад Мінскам ёсць сад, у якім яблыкаў можа набраць кожны

Іран перад ударам па амерыканскай базе ў Іарданіі атрымаў спадарожнікавыя здымкі з Кітая

Саудаўская Аравія прыпыніла працу нафтаправода «Усход — Захад» пасля атакі дронаў з тэрыторыі Ірака. Па ім ідзе 5% сусветнай нафты

Расійскі прадзюсар Макс Фадзееў выпусціў песню пра Беларусь — і праспяваў яе з дачкой бізнэсмена, звязанага з сям'ёй Шэймана16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс30

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць