Грамадства66

Літва санкцый з Беларусі не здыме, пакуль не будуць ліквідаваныя прычыны

Пасля вызвалення Беларуссю 52 палітычных зняволеных і зняцця ЗША санкцый з авіякампаніі «Белавія», міністр замежных спраў Кястуціс Будрыс настойвае, што Вашынгтон не патрабуе ад Літвы адмены абмежавальных мер супраць афіцыйнага Мінска, піша Delfi.

— Я магу вам гарантаваць, што гэтага пытання няма на стале. Уведзеныя санкцыі прадаўжаюцца. <…> Пакуль не будуць ліквідаваны прычыны, з-за якіх яны (санкцыі) былі ўведзены, такіх дэбатаў не будзе, — заявіў Будрыс у чацвер.

Па яго словах, заўважна жаданне Вашынгтона ўдзельнічаць у перамовах з Мінскам і дабіцца, па сутнасці, таго ж выніку — вызвалення палітвязняў і пэўнага змякчэння рэжыму. У сваю чаргу, міністр прызнаў, што ставіцца да падобных абменаў скептычна, але падкрэсліў, што гэта не абавязвае Літву змяняць свае правілы.

— Мы не звязаныя. <…> Гэта рашэнні ЗША, суверэнныя рашэнні ЗША пра тое, хто і як якія санкцыі ўжывае. Санкцыі, уведзеныя на нашай прасторы, з’яўляюцца еўрапейскімі, і, акрамя таго, мы ўвялі нацыянальныя абмежавальныя меры з-за дапамогі Беларусі Расіі ў яе агрэсіі супраць Украіны. У нас застаецца магчымасць перанесці санкцыі Еўрасаюза (ЕС) у нацыянальныя, калі яны спыняць дзеянне, — падкрэсліў Будрыс.

Кіраўнік МЗС адзначыў, што Літва «прымяняе палітыку, якая, па нашай ацэнцы, па маёй ацэнцы, дае вынікі».

— Гэта санкцыйная палітыка, палітыка ізаляцыі рэжыму, палітыка падтрымкі дэмакратычных сіл, — заявіў ён.

Каментары6

  • %
    12.09.2025
    Можна ўпэўнена казаць, што ўжо без малага 30 гадоў Эўропа, ЗША і уласна Літва "прымяняе палітыку, якая на іх погляд, дае вынікі".
    Але ж што насамрэч змянілась за гэтыя 30 год на Беларусі? Сапраўды, шмат чаго. Беларусь ад постсавецкай кволай дэмакратыі рашуча рушыла да аўтакратыі і ў выніку паспяхова прыйшла (дакладней - вярнулась) да таталітарызма. Праз турмы прайшло тысячы людзей, і працягвае туда трапляць безперапынна. Дзясяткі, калі не сотні, загінулі у тых самых турмах і увогуле неведама дзе, і няма падставаў лічыць што гэты працэс скончыцца. Беларусь канчаткова пераўтварылась у сатэліта Расеі без аніякіх варыянтаў на зьмены, хіба толькі пасьля распаду Расеі (можа хто і верыць у тыя казкі). Пра нацыянальны чыньнік, гуманітарны і г.д. і казаць няма чаго, аскоміну набіла ўжо.
    Ну так есьць які вынік ці як?
    Вядома, тут кожны скажа - і тое слушна будзе - самі выбралі гэта, самі прынялі і самі выпеставалі. То так, спрачацца няма аб чым. Але ж "разумная палітыка" толькі спрыяе умацоўваць кепскае
  • Вольга
    12.09.2025
    Рэдкі ўзровень поўнага трызнення, віншую.
  • Клаўс
    12.09.2025
    %, вінаватыя ўсе, акрамя беларусаў, рускіх і Лукашэнкі ;) літоўцы прымусілі выбраць калгасніка ў 1994, літоўцы прымушаюць працаваць на рускіх зараз.

Цяпер чытаюць

Чаму інсульты маладзеюць? Тлумачыць спецыялістка

Чаму інсульты маладзеюць? Тлумачыць спецыялістка

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп 1 гадзіну і 25 хвілін гаварыў з Пуціным1

Ці шкодна сядзець, закінуўшы нагу на нагу?2

Францыя мінімальна перамагла Парагвай і выйшла ў чвэрцьфінал6

«Ты ў нас у Беларусі!» — «Я маму тваю я*аў». Госцю з Алтая не спадабалася заўвага за кінуты ў цэнтры Мінска недакурак54

Паведамленне, што на фэст у Будславе прыязджаў мітрапаліт Веніямін, было памылковым16

На Сож спусцілі «Пасейдона». У Гомелі стварылі сучасны цеплаход з сонечнымі панэлямі і першым у Беларусі вадамётным рухачом4

Марока разграміла Канаду і стала першым чвэрцьфіналістам чэмпіянату свету2

Канапацкая і сілавікі раяць студэнтам і выпускнікам ЕГУ, а таксама іх бацькам на ўсялякі выпадак напісаць у «камісію па вяртанні»20

Узлёт Фараджа абудзіў кельцкія нацыі. Англійскі нацыяналізм пагражае разваліць Злучанае Каралеўства12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму інсульты маладзеюць? Тлумачыць спецыялістка

Чаму інсульты маладзеюць? Тлумачыць спецыялістка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць