Свет22

Венгрыю ўсё ж прымусілі адмаўляцца ад расійскага газу

Венгрыя, якая застаецца найбуйнейшым кліентам «Газпрама» ў Еўрасаюзе, аб'явіла пра планы падпісаць доўгатэрміновы кантракт на пастаўкі газу з адной з заходніх краін. Пра гэта паведаміў кіраўнік МЗС Венгрыі Петэр Сіярта, піша The Moscow Times.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Dmitry Lovetsky / AP

Паводле слоў Петэра Сіярта, Будапешт імкнецца да разнастайнасці крыніц і маршрутаў, каб зменшыць залежнасць ад аднаго пастаўшчыка.

З пачатку 2025 года Венгрыя атрымала больш за 5 мільярдаў кубаметраў расійскага газу праз трубаправод «Турэцкі паток». Штомесяц краіна траціць на закупкі энергарэсурсаў у Расіі каля 500 мільёнаў еўра. У ліпені пастаўкі газу склалі 285 мільёнаў еўра, нафты — яшчэ 200 мільёнаў. Акрамя Венгрыі, расійскі газ праз трубаправоды працягвае купляць Славакія, але ў значна меншых аб’ёмах.

Да гэтага часу газ у Венгрыю ішоў і праз Украіну, але з пачатку года транзіт быў спынены, бо Масква і Кіеў не падоўжылі адпаведную дамову.

Петэр Сіярта адзначыў, што калі ЕС увядзе забарону на расійскае паліва, краіна будзе шукаць іншыя варыянты. Адзін з іх — румынскі газ з Чорнага мора, здабыча якога павінна пачацца ў 2027 годзе.

Для «Газпрама» страта венгерскага рынку будзе адчувальнай, бо экспарт газу ў Еўропу і так знізіўся да мінімуму з 1970-х — менш за 10 мільярдаў кубаметраў за студзень—ліпень 2025 года. Да вайны ва Украіне аб’ёмы былі ў дзесяць разоў большыя.

Расійскі віцэ-прэм’ер Аляксандр Новак раней заяўляў, што Еўропа, маўляў, не зможа адмовіцца ад расійскіх энергарэсурсаў, бо для гэтага бракуе інфраструктуры, а альтэрнатыўныя пастаўкі даражэйшыя і складанейшыя ў лагістыцы.

Каментары2

  • Няма вам куды ісці
    09.09.2025
    За тое Мінск можа мяняць газ на што за ўгодна. У любой колькасці. На пацалункі, абдымашкі ці там цукеркі з пратэінам ад камунаркі.
  • Чел
    09.09.2025
    Зеленский показал Трампу как нужно вести переговоры.

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»26

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»

Усе навіны →
Усе навіны

Былая палітзняволеная Наста Лойка сустрэлася са сваім сабакам — праз амаль чатыры гады3

Беларускія студэнты заваявалі шэсць залатых медалёў на Міжнароднай матэматычнай алімпіядзе6

Сын прэзідэнта Зімбабвэ, меркавана, лячыўся ў Беларусі ад наркатычнай залежнасці1

Пуцін стаў пазбягаць паездак у рэгіёны ў еўрапейскай частцы Расіі, куды рэгулярна далятаюць дроны1

Канапацкая апублікавала фота з цэнтра Варшавы23

Што такое тэорыя няправільнага абутку?4

Дачка расійскага генерала, адказнага за мабілізацыю, дапамагае ўхіляцца ад войска за грошы

Пяць ахоўнікаў прыкрывалі Лукашэнку, пакуль ён фатаграфаваўся з вясковай сям'ёй16

Бабарыка расказаў, з якім праектам вяртаецца ў палітыку28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»26

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць